Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Бабахнем балетам па бальных аперэтах! (2000 г., Культура)

Бабахнем балетам па бальных аперэтах! (2000 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БАБАХНЕМ БАЛЕТАМ ПА БАЛЬНЫХ АПЕРЭТАХ!

Шчыра кажучы, "бабахнуць" не атрымаецца нават пры самым вялікім жаданні, бо ў чэрвені ў рэпертуары Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра няма ніводнага балетнага вечара: акурат 31 мая балетная трупа тэатра закрыла сезон. I не таму, што, маўляў, "аперэта зацірае балет", а па вельмі простай прычыне – самастойных гастроляў асобных артыстаў.

Шкада, вядома, што гэта не паездка ўсёй трупы, напрыклад, у Швейцарыю, як тое адбылося ў студзені. Замежныя рэцэнзенты адзначалі тады нашу зорную пару – Юлію Дзятко і Канстанціна Кузняцова, падкрэслівалі іх "найвысокія дасягненні", "танцавальнае хараство", што спалучаецца з "нязвыклым артыстычным талентам", а таксама "зліццё брыльянтавага танца, тонкага выканальніцкага мастацтва і непасрэдных эмоцый". Не засталіся без ухвалы і іншыя салісты: "Асаблівае захапленне выклікалі Віталь Краснаглазаў, што танцаваў з гнуткасцю і дужасцю пантэры, а таксама яго казачна-чароўная партнёрша Дзіяна Сцяцура".

I гэта не гасціннае перабольшванне! Доказам таму сталі і новыя перамогі Ю. Дзятко і К. Кузняцова, і міжнародны конкурсны дыплом В. Краснаглазава, і прыз "Крыштальная кветка" Д. Сцяцуры, і, нарэшце, заключны прэм'ерны вечар "Шэдэўры класічнага балета".

Цалкам прэм'ернай у ім была сюіта з балета А. Хачатурана "Гаянэ", і гэта было заўважна нават па тым, як аркестр старанна, ажно да непрыстойнасці запавольваў тэмпы, каб толькі артыстам было зручней скакаць. Тым не меней, уразілі і абаяльнасць Людмілы Кісялёвай, і графічная дакладнасць Максіма Кілеева, і тое, як непараўнальна ўзрасло за апошні час майстэрства Віталя Краснаглазава. Гэты малады танцоўшчык стаўся сапраўдным адкрыццём вечара, прадэманстраваўшы без усялякіх скідак міжнародны ўзровень экстра-класа.

Астатнія фрагменты з балетаў ужо даўно знайшлі прапіску на сцэне гэтага тэатра, а ў некаторых нават некалькі разоў змяняліся склады выканаўцаў, як гэта адбылося з выйгрышным "Танцам сабацьераў", дзе зараз бліскуча ўвасабляе свой артыстызм Рыгор Крукоўскі.

Не менш разнастайным па характарах гераінь атрымаўся і Па-дэ-катр на музыку Ц. Пуні, дзе, нібы ў зачараваным сне, луналі мяккая, клапатліва пяшчотная Аксана Сямёнава, вытанчаная Таццяна Ермалаева, гарэзлівая Дзіяна Сцяцура і адухоўленая Юлія Дзятко.

На жаль, усё другое аддзяленне ішло пад фанаграму. I гэтыя запланаваныя "ўцёкі" аркестра, быццам у "Развітальнай сімфоніі" Гайдна, прыўнеслі яшчэ большае пачуццё настальгіі ад летняга расстання з нашым далёка не "аперэтачным" балетам. Суцяшала хіба тое, што наступны сезон абяцае яшчэ больш сюрпрызаў: акрамя сучасных харэаграфічных мініяцюр, якія, трэба спадзявацца, ужо замацаваліся ў рэпертуары, на афішы павінна з'явіцца "Папялушка" С. Пракоф'ева ў пастаноўцы Раду Паклітару.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2000. – 24–30 чэрв. – С. 9.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: