Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Сорак пяць адсвяткаваць… (2000 г., Літаратура і мастацтва)

Сорак пяць адсвяткаваць… (2000 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СОРАК ПЯЦЬ АДСВЯТКАВАЦЬ…

Пасля свайго сольнага канцэрта-бенефіса Аляксандр Арцем'еў выглядаў сапраўдным трыумфатарам. А задаволеная публіка, як цяпер кажуць, "выкупала" яго ў апладысментах. I гэта, бадай, што самая пачэсная ўзнагарода артысту за яго адданую працу. А яшчэ – мора кветак, якія літаральна заслалі сцэну Дзяржаўнага музычнага тэатра. Без малога тры гадзіны саліст тэатра А. Арцем'еў выконваў найскладаныя арыі з опер, аперэт, неапалітанскія і славянскія народныя песні, мелодыі беларускіх кампазітараў. Кожны твор быў прапушчаны ім праз душу і сэрца, таму артыст аднолькава пераканаўча выглядаў і ў акадэмічным рэпертуары, і ў эстрадным.

Адпрацаваўшы ў гэтым тэатры больш 12 гадоў, ён вярнуўся туды пасля невялікага перапынку і трапіў, як Чацкі, "з карабля на баль": кіраўніцтва адразу ж прапанавала яму сольны канцэрт. За адведзены яму на гэта месяц А. Арцем'еў, без перабольшання, здолеў звярнуць горы: сам распрацаваў праграму і сцэнарый канцэрта, тэкст буклета, сам дамовіўся з выканаўцамі (запрасіўшы да ўдзелу Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Беларусі пад кіраўніцтвам У. Ермалаева, салістку оперы Н. Рудневу, сваіх калег па сцэне В. Мазур, В. Пятліцкую, Л. Лют), сам адшукаў спонсара.

А на тэатральнай афішы дзень яго бенефіса быў пазначаны адным сціплым словам: "Канцэрт".

Перад пачаткам рэпетыцый раптоўна, па сваіх творчых справах, паехаў з Мінска галоўны дырыжор А. Сасноўскі, і правядзенне вечарыны ўвогуле аказалася пад пагрозай (дзякуй дырыжорам М. Макарэвічу і Л. Карпенку, якія ўключыліся ў працу і давялі яе да канца – з вельмі добрым вынікам). Адміністрацыя тэатра нават не папярэдзіла тэатральнага гукааператара, каб той паставіў на сцэну мікрафоны, – іх вымагае дрэнная акустыка. У калектыве, здаецца, чакалі: здолее Арцем'еў выкараскацца ці з трэскам праваліцца? Ён здолеў. Перамог, даказаў, – хаця ўжо даўно, здаецца, выйшаў з узросту "хлопчыкаў для біцця". (У дзень бенефіса яму споўнілася 45!) Адзін ён ведае, чаго яму каштаваў уласны бенефіс. Але галоўнае, што публіка гэтага не адчула. Яна бачыла на сцэне выдатнага артыста ў бліскучай вакальнай форме. Артыста, што сваім выступленнем рабіў гонар, між іншым, і самому тэатру, які пасля перамены назвы і статуса па-ранейшаму не можа пахваліцца спяваючымі акцёрамі.

В. БРЫЛОН.
Літаратура і мастацтва. – 2000. – 28 крас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: