Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Viva, Вiкторыя! (2001 г., Культура)

Viva, Вiкторыя! (2001 г., Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

VIVA, ВIКТОРЫЯ!

На бенефісе народнай артысткі Беларусі, салісткі Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Вікторыі Мазур, як і належала, было шмат віншаванняў, кветак, дасціпных жартаў, нечаканых імправізацый і цудоўнай музыкі.

Бенефіцыянтка выглядала па-каралеўску шыкоўна, і ўсё ішло, як па масле. Нішто не выдавала яе хвалявання. Але пад заслону, на фінальных апладысментах, калі вечарына, па сутнасці, скончылася, Вікторыя Мікалаеўна не стрымалася, прызнаўшыся гледачам, як няпроста было ёй у гэты вечар выходзіць на сцэну. Бо падчас свайго бенефісу яна ўпершыню з'явілася на публіцы пасля вялізнага перапынку даўжынёй у паўтара года. Прычына таму – доўгая хвароба, якая адняла шмат сіл і здароўя, рашуча выбіўшы яе з каляіны. Калі б не прапанова дырэктара тэатра Аляксея Ісаева наладзіць бенефіс, невядома, колькі яшчэ давялося б ёй прыводзіць сябе ў адпаведную форму. Бо ўвесь гэты час яна ж не спявала! А для акцёра-спевака гэтая акалічнасць можа стаць сімптомам канчатковай страты прафесіі. Але, дзякуй Богу, Вікторыя Мазур у прафесіі засталася, і страта голасу ёй не пагражае. Яе вяртанне на сцэну было, без перабольшання, трыумфальным.

На мой погляд, вечар В. Мазур быў адным з самых удалых акцёрскіх бенефісаў за апошнія гады.

Яна прыдумала праграму канцэрта сама, і рэжысёру Мікалаю Студневу засталося толькі дадаць пэўныя дэталі. "Трапляннем у дзесятку" было рашэнне абраць у якасці вядучых Ірыну Шыцікаву і Эдуарда Мартынюка, іх галавакружны раман яшчэ нядаўна быў галоўнай тэмай унутрытэатральных плётак. На сённяшні дзень яны ўжо, як кажуць, без пяці хвілін муж і жонка, таму абмеркаванне іх узаемаадносінаў плаўна скіравалася ў больш канструктыўнае рэчышча, а менавіта – у аднадушнае прызнанне І. Шыцікавай і Э. Мартынюка ў амплуа бліскучай каскаднай пары. (На бенефісе В. Мазур яны сапраўды "фантаніравалі" ўсялякімі жартамі і прыдумкамі, што стварала цудоўную атмасферу вечара. Надзвычай яркімі і запамінальнымі былі і выступленні іншых калег Вікторыі Мазур па музычным тэатры – Аляксея Ісаева, Васіля Сердзюкова, Аэліты Крайнікавай, Арнольда Ранцанца, Віктара Бажэнава, Васіля Мінгалёва, Ілоны Казакевіч і Аляксея Грыненкі, салістаў балета, артыстаў хору і аркестра на чале з дырыжорам Аляксандрам Сасноўскім. Але, канешне ж, панавала ў той вечар на сцэне яна, Вікторыя Мазур – галоўная віноўніца ўрачыстасцей.

Яе віншавалі таксама зоркі беларускай оперы Віктар Чарнабаеў і Міхаіл Жылюк, спявачка Лілія Студнева ў дуэце з выдатным джазавым гітарыстам Уладзімірам Ткачэнкам, дыктар Беларускага радыё і тэлебачання, колішні настаўнік Вікторыі Мазур Уладэімір Шэліхін, артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. А афіцыйнае прывітанне В. Мазур намеснікам міністра культуры Юрыем Стральчонкам скончылася тым, што бенефіцыянтка выканала разам з ім знакаміты фрагмент з аперэты К. Цэлера "Прадавец птушак".

Вікторыя Мазур, як заўсёды, уразіла бездакорным густам – як у падборы рэпертуару, так і ў вырашэнні сваіх сцэнічных строяў. Дый выглядала Вікторыя Мікалаеўна проста выдатна. Хаця на другі дзень прызналася мне, што, рыхтуючыся ў грымёрцы да выхаду на сцэну, ніяк не магла ўспомніць, з чаго трэба пачынаць грыміравацца – так доўга гэтага не рабіла. Тым не менш, бліскучы вынік быў – у прамым сэнсе слова – на твары.

Мне не давялося доўга думаць над назвай гэтых нататкаў. Неяк сам сабой перафразіраваўся радок вядомага шлягера – "Viva, Вікторыя". Але непасрэдна перад бенефісам В. Мазур гэтыя словы заканчваліся пытальнікам са шмакроп'ем. Цяпер жа я рашуча стаўлю пасля іх клічнік. Вікторыя перамагла!

Вольга БРЫЛОН.
Культура. – 2001. – 8–14 снеж. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: