Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Гала – гала – галактыка (2002 г., Культура)

Гала – гала – галактыка (2002 г., Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГАЛА – ГАЛА – ГАЛАКТЫКА

Падобна на тое, што сёлета Беларускі дзяржаўны музычны тэатр будзе прыцягваць да сябе ўвагу болей за іншыя канцэртна-тэатральныя ўстановы. У адносінах з прэсай ён быццам пачынае жыць па законах шоу-бізнесу, ствараючы інтрыгу. Прыкладам таму – прэм’ера музычнага шоу "Галактыка кахання", мастацкім кіраўніком якога выступіў дырэктар тэатра, заслужаны артыст Беларусі Аляксей Ісаеў.

Першыя "выхады" гэтага шоу на публіку адбыліся ўжо напрыканцы снежня, але прэсу запрасілі толькі на чацвёрты, студзеньскі паказ, тым самым стварыўшы атмасферу патаемнасці, амаль што нейкай забароненасці. На самой справе ўсё было значна прасцей: шоу паступова ўсталёўвалася ў сваім канчатковым выглядзе, але, здаецца, пакуль так яго і не набыло.

Хаця чаго там толькі не было! Задзейнічаны літаральна ўсе салісты, а некаторыя – у некалькіх нумарах. Салістаў падтрымлівае невялічкі хор, які, хутчэй, нагадвае ансамбль (па колькасці ўдзельнікаў, а не па сваёй сутнасці, бо спявае ён шчыльнымі акордамі з чвэрцьтонаў: музыканты так раскіданы па лесвіцы, што не чуюць адно аднаго). Балет спраўна надае дзеянню дынамізм і ўвогуле становіцца галоўным упрыгожаннем відовішча. А ёсць жа яшчэ праектар з экранам! Праўда, кажуць, каштуе гэтае "кіно" нятанна, таму дадзенай тэнічнай прысмакай частуюць на "Галактыцы кахання" не заўсёды.

Але пры ўсёй галактычнай неабмежаванасці праграмы драматургія шоу ператвараецца… у адно суцэльнае шво. Асобныя нумары нічым не звязаны адзін з другім, іх паслядоўнасць, здараецца, нават пярэчыць логіцы. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што напаўненне праграмы падчас розных паказаў крыху змяняецца.

Ды ўсё ж галоўнае не ў гэтым, а ў тым, што "Галактыка кахання" нават у самім тэатры ўспрымаецца не фінальнай прыступкай да новых берагоў, а толькі адной з пачатковых. Неўзабаве ў тэатры адновяць "Аўтограф" Арнольда Ранцанца, пачнуць працу на дзіцячым мюзіклам "Айбаліт-2000", а пасля над рок-операй "Юнона і Авось". І калі планы тэатра змяніліся менавіта дзеля гэтых больш сучасных пастановак, крыху пасунуўшы чарговыя прэм’еры класічных аперэт, дык ці не паказальнік гэта сапраўднай галактычнасці беларускай музычна-тэатральнай прасторы?

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2002. – 19–25 студз.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: