Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Мала Дунаеўскага! (2002 г., Культура)

Мала Дунаеўскага! (2002 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

МАЛА ДУНАЕЎСКАГА!

Дзіўная ўсё ж рэч гэта рэклама! Яшчэ крыху – i мы канчаткова паверым, што ўсё сапраўды годнае, а тым больш адметнае, рэкламе не паддаецца. Ці ў ёй не мае патрэбы, бо не мае асаблівай патрэбы ўвогуле. Скажаце. я не маю рацыі? Тады ўзгадаю, як прыклад, адну з апошніх канцэртных праграм у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры – "Мелодыі Ісаака Дунаеўскага".

Юбілей яго прайшоў два гады таму i суправаджаўся шэрагам праграм, у тым ліку тэатралізаваных, якія былі падрыхтаваны самымі рознымі калектывамі, у прыватнасці Мінскім духавым аркестрам "Няміга", Дзяржаўным канцэртным аркестрам Беларусі. I тут раптам – праграма ў тэатры. Пасля ўсяго таго суквецця, здавалася, няма сэнсу чакаць чагосьці адметнага. Тым больш, што і тэатр не выяўляў вялікага жадання зрабіць свайму новаму праекту маштабныя анонсы: нi табе пампезнай прэс-канферэнцыі, нi "расцяжак" над праспектам, як на іншыя буйныя мерапрыемствы. Hi нават кідкай афішы! Усяго толькі – радок у бягучым рэпертуары. Але за тым канцэртам, калі разабрацца, стаяла шмат укладзенай працы, энергіі, таленту, нарэшце.

Першае аддзяленне уяўляла сабой амаль што "канцэртнае выкананне" аперэты Дунаеўскага "Вольны вецер". Прычым гэты жанр "канцэртнага", а не тэатральнага паказу страчваў усе магчымыя заганы, дзякуючы бляскучым каментарыям вядучых Ірыны Шыцікавай i Эдуарда Мартынюка. Не менш цікавым i вельмі разнастайным было другое, цалкам канцэртнае аддзяленне праграмы. Кожны з салістаў уносіў у яго свае адметныя фарбы. Але самае, бадай, яркае ўражанне пакінула Ірына Цярэнцьева: ніколi раней яна не ззяла такой сапраўднай зоркай – будучай прымадоннай. Ды ўсё ж галоўнай дзейнай асобай заставаўся аркестр тэатра на чале з абаяльным, артыстычным Аляксандрам Сасноўскім. Дзеля такой падзеі аркестр нават быў "выведзены на сцэну", не пакінуўшы месца для балетных па.

I ўсё б добра, толькі пакідала я тэатр у стане некаторай разгубленасці, бо марна шукала паўтору гэтай праграмы ў афішах. Так, калі быць ужо да канца "прыдзірлівым крытыкам", дык канцэрт i сапраўды пакідаў уражанне цудоўнай імправізацыі, а не адточанага да дробязей паказу. Kaлi "прыдзірацца" яшчэ болей, дык хацелася б пажадаць аркестру i caлістам не толькі дасканала-традыцыйнага прачытання вядомых мелодый, але i часам пошукаў нейкай новай, "незайгранай" інтэрпрэтацыі. Але гэта магчыма толькі тады, калі праграма будзе, прабачце за банальнасць, паўтарацца. Пакуль жа ў тэатральны рэпертуар трывала i ўпэўнена ўвайшлі куды менш арыгінальныя канцэртныя падборкі, якія выконваюцца пад фанаграму-мінусоўку, без жывога дыхання аркестра. Ці ж не крыўдна? У гэтай сувязі фiнaльны "пракольчык" праграмы "Мелодыі I. Дунаеўскага", калі спявак прыгожа выйшаў на сцэну ды не ўступіў, дзе трэба, набывае адценне не проста выпадковасці, а ўзнімаецца да Сімвала: прызвычаіўшыся да фанаграмы (хаця пад яе спяваць таксама цяжка!), не трэба забывацца, дзе жыве музыка i музыкальнасць, а дзе нам дэманструюць яе мёртвы фотаздымак, ды яшчэ на манер школьнай насценгазеты: галава наша, а тулава – пазычанае.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2002. – 20–26 крас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: