« Назад
МЕЛОДЫІ ДУШЫ
Так называецца сольны канцэрт спевака Аляксандра Арцем'ева які адбудзецца 7 сакавіка ў зале Дома афіцэраў
Аляксандр Арцем'еў ладзіць свае творчыя вечары вось ужо трэці год запар. Taкix, як ён, называюць неўтаймаваны, апантаны.
У яго рэпертуары заўсёды арыгінальныя, эксклюзіўныя творы. Так, больш за год таму на сваёй мінулай вечарыне Саша ледзь не першым сярод айчынных артыстаў праспяваў фрагменты з мюзікла "Нотр-Дам дэ Пары", пра які тады яшчэ ніхто не чуў. А на гэты раз ён уключыў у канцэрт арыю з новага мюзікла "Рамэо i Джульета" Ж. Прэсгypвiкa, – зноў-такі пакуль зусім невядомага шырокаму колу слухачоў.
Лёгка Арцем'еву ніколі не было. Доўгія гады Аляксандр упарта сцвярджаўся ў прафесіі, даказаўшы, нарэшце, што варты спяваць на самых прэстыжных сцэнах. За яго плячыма – вакальнае аддзяленне Беларускай кансерваторыі, праца ў буйных paсійскix тэатрах оперы i аперэты. З сярэдзіны 1980-х i да нядаўняга часу Арцем'еў быў вядучым салістам Беларускага музычнага тэатра, а зараз працуе ў Ансамблі пecнi i танца Узброеных сіл Беларусі. Цяпер ён у асноўным выступае на эстрадзе. У Беларусі, бадай, толькі два вядомых акадэмічна адукаваных спевакі, якія паспяхова спалучаюць у сваёй творчасці оперныя i эстрадныя спевы – Рыгор Палішчук ды Аляксандр Арцем'еў. I калі першага, дзякуючы яго мажной камплекцыі, называюць беларускім Павароці, то Арцем'ева – усё часцей беларускім Баскавым. Прадбачу, якую буру спрэчак можна выклікаць падобнымi сцвярджэннямі, але раю толькі адно: прыходзьце на канцэрт Аляксандра. Вывады зробіце caмi.
"Я хачу спяваць!" – гаворыць Арцем'еў тым, хто не разумее яго творчага імпэту. – Дзеля чаго я вучыўся? Дзеля чаго набываў прафесію? Каб сядзець на канапе побач з тэлевізарам? Дык я ж ад нуды памру!"
У гэтых словах – увесь Арцем'еў. Вялікі працаўнік, ён, кaлi можна так сказаць, заражае вipycaм творчасці ўcix, хто яго акружае, – асаблівa, канешне ж, родных. Дарэчы, уся сям'я Арцем'евых – музычная: жонка Ларыса – прафесійная піяністка, працуе выкладчыцай музыкі, а дзве дачкі – Насця i Вераніка – паспяхова вучацца ў музычных школах. Абедзве яны 7 сакавіка выйдуць на сцэну, каб праспяваць разам з татам песню "Любімыя дочкі".
Мінулым летам, вяртаючыся з Арэнбургскай вобласці, дзе жыве маці спевака, Арцем'евы трапілі ў страшэнную аварыю, якая здарылася па віне нецвярозага 20-гадовага хлопца. Цудам яны засталіся ў жывых.
"Напэўна, трэба было праз гэта прайсці, каб яшчэ больш палюбіць жыццё", – гаворыць Саша. Ён яшчэ далечваўся пасля сур'ёзнай траўмы, калі пачаў рыхтаваць праграму чарговага сольнага канцэрта – таго самага, які адбудзецца ў гэтую пятніцу. Бо ўпарты.
Сваей годнасцю i надзейнасцю Аляксандр прыцягвае да сябе як магніт. У яго шмат адданых сяброў. Усе, хто мае з iм стасункі, ведаюць: Арцем'еў нiколi не падвядзе i ніколі не адмовіцца ад дадзенага слова – як увогуле ад прынцыпаў, якімі кіруецца ў жыцці.
Вольга БРЫЛОН. Народная воля. – 2002. – Сакавік.
|