Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ружы для Анатоля (2002 г., Лiтаратура і мастацтва)

Ружы для Анатоля (2002 г., Лiтаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

РУЖЫ ДЛЯ АНАТОЛЯ

Анатоль КАСЦЕЦКІ – рыцар сваей прафесіі. Яго жыццё цапкам падпарадкавана сцэне i аднаму тэатру, якому ён служыць вось ужо чвэрць стагоддзя.

Эстэты i вакальныя гурманы, якія ходзяць у Белаpycкi музычны тэатр слухаць вытанчаныя спевы i глядзець прыгожае каханне, зycім не супраць між справай пасмяяцца з вострага слоўца ці трапнага жарту, без якіх аперэту ўявіць немагчыма. Што да вытанчаных спеваў i светлых вобразаў аперэтачных герояў, то яны неяк дрэнна сумяшчаюцца з вострахарактарным абліччам Анатоля Касцецкага. Але, не будучы спеваком па адукацыі, Касцецкі ніколі i не iмкнуўся да вакальных вышынь. Яго стыхія – гратэск, ipoнія, жарт. Гepoi Анатоля – добрыя, крыху наіўныя, шчырыя, шумныя i заўсёды абаяльныя – абавязкова запамінаюцца, нават тады, калі роля эпізадычная, i акцёр з'яўляецца на сцэне лічаныя разы.

Гэта ж вялікае мастацтва – сыграць эпізод так, каб цябе вызначылі і прызналі нapoўнi з выканаўцамі галоўных роляў! У Касцецкага такіх маленькіх перамог было вельмі шмат. І пералічыць "перлаў", якія ў яго выкананні прымушалі глядзельную залу літаральна сатрасацца ад рогату. Ніколі не забуду ягонага Рэжысёра са спектакля "Клоп", які ўрачыста абвяшчаў публіцы, што зараз тая ўбачыць "Танец и писню молодых ткачих "Ниточки"!" Трэба было бачыць i чуць, як ён гэта вымаўляў! Ці вось недарэчны Ляснічы з "Лятучай мышы", – адна з самых першых яго роляў. "Все лакеи подсмеиваются, – пакрыўджана кажа Ляснічы-Касцецкі, – и говорят: "Было нас четырнадцать лакеев, а стало пятнадцать. С дробью"…

Сярод незабыўных герояў Анатоля Касцецкага – Пеніжак у "Марыцы", Міністp Фушэ ў "Капелюшы Напалеона", генерал Рансдорф i метрадатэль Фэры ў "Сільве", Рауль дэ Сен-Брыёш у "Вясёлай удаве" i шмат-шмат іншых. Пры гэтым у ролях характарнага амплуа акцёру не змяняе пачуццё меры, таму камізм у яго не пераходзіць у камікаванне, а ўдалы жарт нколі не аддае пошласцю. Касцецкі бездакорна адчувае аперэтачны жанр i ведае тыя яго законы, якія парушаць катэгарычна нельга. Зрэшты, сам Анатоль аддае перавагу ролям трагіфарсавым, якія лічыць найбольш для сябе дарагімi, – як, напрыклад, пісьменнік Нарбэр дэ Варэн у мюзікле "О, мілы сябар!" ці бадзяга-рабаўнік Сол Боза ў " Дарагой Памеле". Касцецкі шкадуе, што падобных работ у яго няшмат. Але ў дачыненні да Анатоля было б найвялікшай несправядлівасцю сцвярджэнне, быццам ён – акцёр эпізода. Як тут не ўспомніць мюзікл К. Портера "Цалуй мяне, Кэт!", у якім ён бліскуча сыграў галоўныя парныя ролі – Фрэда Грэхема i Петруччо! Як не ўспомніць цалкам драматычную цэнтральную ролю Пісьменніка з выдатнага спектакля "Дзіцячы альбом" на музыку П. Чайкоўскага, ці іскрамётную "Даратэю", дзе акцёр увacoбіў вобраз ваяўнічага i каларытнага Джэрома! А ягоны Астролаг Томпсан са "Шклянкі вады" У. Кандрусевіча! Гэта ж сапраўдны філосаф, які не толькі каменціруе ўчынкі герояў, але й прагназіруе няўхільны ход жыцця ("Все будет по-старому, даже если все будет по-другому" – гаворыць мудрэц Томпсан). Дарэчы, канцэпцыю гэтай ролі, ледзь-ледзь абазначанай у лібрэта, акцёр найглыбокім чынам распрацаваў сам, чым невыказна ўpaзіў рэжысёра спектакля Б. Уторава. У выніку Астролаг атрымаўся адной з паўнапраўных дзеючых асоб спектакля.

Увогуле, Касцецкі – акцёр уніклівы i ўедлівы: любіць "у мэтах дасягнення драматургічнай праўды" дакучаць рэжысёрам усялякімі нязручнымі пытаннямі кшталту: "Дзеля чаго я тут стаю?" ці "Дзеля чаго я гэта сказаў?", каб, адсеяўшы тое, што, з яго пункту гледжання, не ўпрыгожвае ролю і не будзе зразумела гледачам, зрабіць сваю сцэнічную працу максімальна ладнай i цэльнай. Напэўна, такая pyплівасць выпрацавалася ў яго падчас авалодання першай прафесіяй, – бо ён жа некалі скончыў нi многа ні мала гістфак БДУ! А гісторыкі, як вядома, заўсёды ўважлівыя да дэталяў i дробязяў, без якіх не скласці панараму цэлага.

Анатоль Касцецкі чалавек выключна КНІЖНЫ: няма, здаецца, для яго большай асалоды, чым гартаць нейкую кніжную навінку за кубачкам кавы з нязменнай цыгарэтай ў руцэ. Апошнім часам з'явілася ў яго яшчэ адна справа, якая цалкам яго захапіла: пачаў ён працаваць з дзецьмі ў 170-й мінскай школе з тэатральным ухілам. Ставіць з імі спектаклі i ўжо цалкам справядліва ганарыцца тым, штo некаторыя з вучняў паступілі ў тэатральна-музычныя ўстановы рэспублікі.

Анатоль Касцецкі адзначыў свае 50-годдзе.

Паважная дата, перад якой ён можа трымаць важную справаздачу. Бо шлях ад самадзейнага акцёра-пачаткоўца да вядучага майстра сцэны i ўлюбёнца публікі быў у яго доўгі і няпросты. Але ж урэшце, ідучы па ім, Анатоль дасягнуў сапраўдных вышынь акцёрскай прафесіі.

Вольга БРЫЛОН.
Лiтаратура і мастацтва. – 2002. – 13 верас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: