« Назад
ВIКТОРЫЯ МАЗУР: "ЛЮБЛЮ, КАЛI ЁСЦЬ ШТО СПЯВАЦЬ…"
Паўнюткая зала, мора кветак i віншаванняў (не толькі ад сяброў i прыхільнікаў, але і ад высокіх афіцыйных асоб), прыгожая музыка i цудоўныя галасы – ўсё гэта прыкметы нядаўняга бенефіса народнай артысткі Беларусі Biкторыі Мазур, вядучай салісткі Дзяржаўнага музычнага тэатра. Бенефіс быў прысвечаны юбілею Вікторыі Мазур, з якой пагутарыў няштатны карэспандэнт "ЛіМа".
– Скажыце, Вікторыя Мікалаеўна, вы з акцёрскай сям'і?
– Не, акцёраў у маёй сям'і няма і ніколі не было. Маці мая медык, а тата – вайсковец. Нарадзілася я ў Магілёве. Там жа скончыла сем класаў агульнаадукацыйнай школы, а таксама музычную па класе фартэпіяна. Паступіла ў музычнае вучылішча на спецыяльнасць "харавое дырыжыраванне". А потым была кансерваторыя – вакальнае аддзяленне, я вучылася ў класе Арсена Канстанцінавіча Карынскага разам з Валерыем Кучынскім ды Аляксандрам Рудкоўскім.
– Чаму раптам вакал?
– А я яшчэ маленькай спявала. Колькі сябе помню, увесь час пяю. Наша сям'я жыла ў вельмі цікавай мясціне: дом стаяў у бярозавым гai. А навокал – палі, цудоўная прырода. Два дамы вайсковага гарадка стаялi проста сярод дрэў. Помню, калі мне было 8 ці 9 гадоў, прайшоў фільм "Страказа" (тэлевізара не было i кіно лічылася адзінай радасцю). Гераіня фільма сядзела на галінцы i спявала: ''Чудный май, желанный май, ты отраду сердцу дай". Песенька мне надзвычай спадабалася, я хадзіла па лесе i тое самае спявала, пераймаючы гераіню…
– А якім вы былі падлеткам?
– Ой, хуліганка была! Была адчайнай, смелай, нічога не баялася. Лазіла па садах, біла хлапцоў, калі заслугоўвалі. Была вельмі вольная i незалежная. Гадавалася на прыродзе. Мы спакойна хадзілі ў лес (вайсковы гарадок – даволі закрытая тэрыторыя). 3імой станавіліся на лыжы, і я на каток лётала…
– Бацькі не спрабавалі вас перавыхаваць?
– Ой, спрабавалі. Але я лічу, што лепш дзецям не перашкаджаць pacцi такімі, якія яны ёсць. Няёмка, канечне, гаварыць так пра сябе, але ў мяне праяўляўся яркі музычны талент. A калi трэба было рыхтаваць ypoкi, я доўга не сядзела: вывучу – адкажу i хутка забуду. Школу я скончыла з добрымі адзнакамі. Наша пакаленне гадавалася здаровым – не было дрэннай экалогіі, я не помню, каб хварэла. У школу хадзілі пешшу праз пасёлак i ў гразь, i ў холад. Ды ў самой школе раней было зусім па-іншаму: iшоў урок, і паўсюль стаяла неверагодная цішыня… Калі я потым хадзіла ў школу да сваей дачки, мяне абураў страшэнны вэрхал i тое, што дзеці бегалі па калідорах!
– Пагаворым пра ваша жыццё ў тэатры…
– Я вучылася на чацвёртым курсе кансерваторыі, калі пачынаў арганізоўвацца Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Белаpyci. Вясной 1970 года быў абвешчаны конкурс для яго будучых артыстаў. Я, праўда, асабліва не імкнулася працаваць у жанры аперэты, таму што марыла пра оперу. Але я прайшла па конкурсе, i мяне ўзялі ў тэатр. Як зараз помню, залічылі мяне ў трупу 13 чэрвеня, а 10 верасня я ўжо спявала Віялету ў аперэце "Фіялка Манмартра" Імрэ Кальмана.
– Якую з вашых партый вы любще больш за ўсё?
– Напэўна, Сільву. Але мне падабаюцца i характарныя poлi. А ўвогуле, я люблю класіку, дзе ёсць што спяваць.
– А ці ёсць гераіня, у якую б вы згадзіліся пераўвасобіцца не толькі на сцэне?
– Класічная аперэта заўсёды мае добры канец: не так дрэнна быць i Сільвай, i Марыцай. Кожная ўрэшце выходзіць замуж. I багатая, i шчаслівая, i прыгожая, i пры мужы… (Смяецца. – В. Н.) Амаль ува ўcix венскіх аперэтах так атрымліваецца.
– Вы хацелі спяваць у оперы… А як вы сёння ставіцеся да аперэты?
– Я люблю яе. Проста калі толькі прыйшла ў тэатр, не вельмі добра ведала гэты жанр. А калі паглыбляешся ў дзеянне, у музыку, пачынаеш разумець, што ўсё гэта цудоўна. Як можна не любіць Штрауса?! Калі я яшчэ ў маленстве выпадкова чула па радыё вальс Штрауса, дык гэта было такое шчасце! Я сядзела, стаіўшы дыханне, i слухала… Дарэчы, у гэтым сезоне буду ўваходзіць у "Лятучую мыш", проста з-за бенефісу працу над роллю Разалінды давялося адкласці. Пасля прэм'еры навагодняй імпрэзы "Галактыка кахання" трэба успамінаць Ганну Галавары ў "Вясёлай удаве"…
– Вы не падлічвалі, колькі роляў сыгpaлi на сённяшні дзень?
– Трэба падлічыць. Я думаю, што каля 40-50. Бывала ж, я iгралa некалькі роляў у адным спектаклі. Напрыклад, у "Фіялцы Манмартра" – то я Віялета, то Мадлен, у спектаклі "Чацвёра з вуліцы Жанны" – то Каця, то Марыя i гэтак далей.
– Як вы ацэньваеце творчы ўзровень цяперашняга Дзяржаўнага музычнага тэатра ў параўнанні з мінулымі гадамі?
– Першыя 10-12 гадоў жыцця тэатра былі, напэўна, самыя яркія. Гэта быў неверагодны ўзлёт. У тэатры працавалі вельмі добрыя артысты: Юрый Лазоўскі, Taica Брагіна, Уладзімір Лінкевіч, Biктap Шаўкалюк… Потым пачало ўсё мяняцца. Цяпер, што ні кажы, тэатр зрабіўся намнога слабейшы. Але прыйшоў новы дырэктар – будзем чакаць добрых зменаў. Ёсць добрыя акцёры: Бажэнаў, Крайнікава, Пятліцкая, Вяржбіцкая… Моладзь цікавая: Шыцікава, Мартынюк… Паглядзім, што будзе далей…
– Ці ёсць сярод ix вашы сябры?
– У нармальнага чалавека павінны быць сябры, іншая справа – якія i колькі. Сапраўдных сяброў многа не бывае. А тым больш у актрысы. Тых жа людзей, каму можна даверыцца, – зусім мала. Я не буду зараз называць cвaix тэатральных сяброў, а скажу пра сваю найлепшую сяброўку – Людмілу Якімчык. Яна зyciм не звязана з тэатрам, працуе дырэктарам магазіна. Гэта вельмі блізкі для мяне чалавек. Ведаеце, я думаю, сябры пазнаюцца не ў бядзе, а ў радасці. Бывае, чалавек, пачуўшы пра твае пocпexi, робіцца літаральна чорным. А Людміла шчыра радуецца маім добрым навінам. Гэта дзівосны чалавек.
– Вы аптыміст?
– Скажам так: я рэаліст з аптымістычным пачаткам. Стараюся быць аптымістам, у мяне для гэтага ёсць падставы: любімая работа, добрыя адносіны з дачкой, цудоўная ўнучка. Есць рэчы, дзеля якіх трэба жыць. У шчасця, канечне, ёсць многа граняў. Я люблю вандраваць – тое, што сёння не заўсёды магчыма: раней i гастроляў было больш, i вандраваць было прасцей. Лепш за ўсё я адпачываю на моры. Вельмі люблю ваду, люблю плаваць, акунацца ў цёплае мора… Я вельмі люблю жывёл – ycix. Гляджу адпаведныя тэлеперадачы. У мяне ёсць сабака: карлікавы пудзель, якога клічуць Tоні. Калі б была магчымасць, я б трымала больш жывёл, але гэта ж не проста. I часу няма. Калісьці ў мяне жылі нават тры сабакi. Падбірала бяздомных, потым аддавала ў добрыя рукі. А яшчэ я вельмі люблю чытаць. Не магу заснуць, пакуль што-небудзь не пачытаю. У дзяцінстве чытала ўсё запар, нават позна ўвечары хавалася пад коўдру і чытала з ліхтарыкам. Цяпер вакол нас многа інфармацыі, многа заходніх фільмаў, якія разбэшчваюць маладых людзей. Мы ў іх узросце жылі кнігамі…
Вольга НАВАЖЫЛАВА. Лiтаратура і мастацтва. – 2002. – 11 студз.
|