Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Яшчэ раз пра… (2003 г., Лiтаратура і мастацтва)

Яшчэ раз пра… (2003 г., Лiтаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЯШЧЭ РАЗ ПРА…

Дык чаму чарговай прэм'ерай сталася менавіта рок-опера "Юнона" i "Авось" i пра што яе мінская версія?

Чаму… Дырэктар тэатра, ён жа i аўтар праекта, і мастацкі кіраўнік пастаноўкі, сааўтар ідэі сцэнічнага афармлення, і адзіны, без дублёраў, выканаўца ролі таго графа Разанава, які спраўдзіў рызыкоўны заакіянскі візіт на шхунах "Юнона" i "Авось", – ён, А. Icaeў, даўно мае адказ. На сустрэчы з журналістамі ды крытыкамі ён патлумачыў, што сёння Еўропа i наша бліжэйшая суседка Paciя досыць добра асвойталі жанр мюзікла, i нам не хацелася адставаць". Так, спектаклем "Юнона" і "Авось" кіраўніцтва тэатра намагалася запоўніць прагал у жанры, бо мюзіклы, якія з'явіліся ў рэпертуары раней, нібыта не мелі належнага рэзанансу.

Легендарныя "Нотр-Дам дэ Пары" або "Чыкага" не для нашай кішэні, што й казаць, калі Філіп Kipкopaў "трапіў у кабалу", мусіўшы выдаткаваць мільён долараў толькі за права пастаноўкі "Чыкага", без уліку фінансаў на ўвасабленне праекта… Словам, выбралi "самае таннае", хаця нават без раскрыцця камерцыйнага сакрэту спектакля "Юнона" i "Авось" няцяжка здагадацца, што задавальненне аўтарскіх правоў кампазітара ды лібрэтыста каштавала, пэўна, не адной дыхтоўнай пастаноўкі на музыку класікаў або родных беларускіх аўтараў, сярод якіх ёсць i стваральнікі мюзіклаў.

Адзін знаёмец-максімаліст выказаў мне свае сярдзітае меркаванне. Маўляў, A. Icaeў – добры, вельмі працавіты артыст, адораны моцным голасам, але, не сакрэт, чалавек ён прыезджы. Маўляў, гэта факт, на які можна было б даўно ўжо не звяртаць увагу i захапляцца яго спеўным мастацтвам, калі б не адчуванне "лыжкі дзёгцю". Пад гэтай "лыжкай" мой суразмоўца меў на ўвазе нейкі недавер з боку энергічнага дырэктара тэатра да ўласна беларускіх музычна-тэатральных традыцый, да творчага патэнцыялу нашых майстроў мастацтва i тых маладых артыстычных ciл, што ідуць на змену старэйшаму пакаленню. Можа, усё ж лепей шукаць арыгінальныя таленты, давяраць беларускім калегам, гадаваць cваіx аўтараў ды інтэрпрэтатараў, чым трымаць за прыклад родны для A. Іcaeва Растоўскі тэатр (у якім пачынаўся росквіт яго сцэнічнай кар'еры, у тым ліку ў poлі Разанава), чым зважаць на пастаноўкі маскоўскага "Ленкома" – з акцёрамі драматычнымі, праца якіх высноўваецца з іншай традыцыі, адрознай ад школы нашага артыста-музыканта, вакаліста ці танцоўшчыка, выхаванага на класічнай харэаграфіі.

Мае той максімаліст рацыю ці "абы-што перадае" – час пакажа. Пакуль жа час паказаў, што рок-опера (або, паводле асобных меркаванняў, мюзікл), пастаўленая расіянінам Я. Хандаком, інтрыгуе-вабіць самую розную публіку. Час нагадаў, што 30 гадоў таму i тэксты А. Вазнясенскага, i музыка А. Рыбнікава, ды яшчэ ў ленкомаўскай вepcii, зрабілі ў руціннай атмасферы савецкага грамадства сапраўдны рэвалюцыйны выбух, а сёння гэта – класіка, на якую шаноўны Хронас паспеў ужо сыпануць жменьку паціны. Час паказаў, што прэм'ера без мастака-пастаноўшчыка – мо i не авантура ў духу падарожжа графа Разанава, але i не падарунак для спанатранага тэатрала.

Пра што спектакль? "Алілуя каханню!" – пяе ў фінале хор. "Ёсць высокія чалавечыя ўчынкі, якія прыгажосцю сваёй i значнасцю застаюцца ў свядомасці пакаленняў нароўні з вялікімі шэдэўрамі мастацтва…" – сцвярджае тэатральная праграмка. Што ўрэшце скажа глядач? Магчыма, ён вырашыць, што самааддана закаханая ў спектаклi толькі Канчыта (I. Шыцікава), якая ахвяравала свайму каханню – чаканню! – 35 гадоў жыцця. Граф жа здасца хутчэй халодным спакуснікам, у якога "крызіс сярэдняга ўзросту" супаў са стратай жонкі, апантанасцю новай дзяржаўнай місіяй ды пошукам незямнога ідэалу i якога да заручынаў з Канчытай прымушае… Федэрыка, яе жаніх (Э. Мартынюк).

А, можа, гледача захопіць сама гукавая атмасфера (музычны кipaўнік M. Радзінскі (Расія), дырыжор i кіраўнік рок-групы Л. Карпенка) – неблагі баланс "жывога" гурта (з фартэпіяннымі імправізацыямі А. Пыталева) ды "камп'ютэрнага" аркестра, мужчынскі вакальны ансамбль, сольныя эпізоды i найперш – яркае ўвасабленне складанай, інтанацыйна багатай партыі героя, выканаць якую, апроч A. Іcaeea, нікому не давядзецца? Або ўлагодзіць чулую душу выдатная праца артыстаў хору пад кіраўніцтвам С. Пятровай: асвоены магутныя пласты малітоўных слеваў, спалучаныя з рок-стылістыкай! Або парадуе вынаходлівая, але даходлівая харэаграфія Н. Фурман…

Глядач спяшаецца ў тэатр. Спектакль жыве. Уражанні мяняюцца.

С. БЕРАСЦЕНЬ.
Лiтаратура і мастацтва. – 2003. – 10 студз.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: