Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Зачараваныя танцам (2003 г., Народная воля)

Зачараваныя танцам (2003 г., Народная воля)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЗАЧАРАВАНЫЯ ТАНЦАМ

Прыхільнікі балета, напэўна, паспелi звярнуць увагу на афішы, якія запрашаюць 22 лютага наведаць Беларускі музычны тэатр, дзе адбудзецца творчы вечар салістаў балета тэатра Юліі ДЗЯТКО i Канстанціна КУЗНЯЦОВА.

Значны час Юля i Канстанцін супрацоўнічаюць са cваім аднадумцам i сябрам Раду Паклітару – вядомым харэографам, які з асалодай прыдумвае для ix арыгінальныя пастаноўкі.

"Юля i Косця дасканала валодаюць сучаснай пластыкай, – расказвае Раду. – У ix вялікая практыка стасункаў з заходнімі трупамі. Я працаваў у розных тэатрах i бачыў шмат якіх танцоўшчыкаў, але ніколі і нixтo не прапаноўваў падчас рэпетыцый столькі новых ідэй, як яны. Мы заўсёды працуем сумесна".

Адной з першых работ трыо Паклітару-Дзятко-Кузняцоў была кампазіцыя "Флейта Пана", у якой балетмайстар скарыстаў арганную музыку i кампазіцыі вядомага румынскага флейтыста Георге 3aмфipa. Балетныя гурманы добра памятаюць гэтую незвычайную пастаноўку.

Прайшло пяць гадоў. Раду Паклітару за гэты час паспеў набыць шырокую вядомасць у краінах блізкага i далёкага замежжа. Балеты ў яго пастаноўках ідуць на сцэнах замежных оперных тэатраў. Ён вандруе па Еўропе, але не забываецца на Мінск. У беларускай музкамедыі Паклітару пастaвiў эксперыментальныя балеты "Імгненні" на вершы Бальмонта, дзе станцаваў сам, "Свет не сканчаецца ля дзвярэй дома" на музыку Густава Малера i Жаскена дэ Прэ. Уяўляеце, як трэба ведаць музыку i літаратуру, каб прапаноўваць такія незвычайныя спалучэнні кампазітараў i літаратараў, ды яшчэ i адлюстроўваць усё гэта на мове харэаграфіі!

Зразумела ж, пара Дзятко-Кузняцоў была i застаецца галоўным інтэрпрэтатарам навацый Раду Паклітару. Пастаўленае iм для Юліі i Канстанціна ў 2000 годзе "Адажыо" з балета "Лебедзінае возера" П. Чайкоўскага cваім нетрадыцыйным вырашэннем класікі так уразіла членаў журы міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне, што яны, не задумваючыся, пpыcyдзiлi гэтай мініяцюры першае месца.

Так, Раду Паклітару – парадаксальны мастак. "Ен прапаноўвае ў харэаграфіі стыль высокай моды, у якім спалучаецца рафініраванае эстэцтва i непрыхаваны кураж. Ад яго прац заўсёды чакаеш нечага новага, i ён заўсёды апраўдвае гэтыя чаканні.

Ці будзе так i на гэты раз? Бо на вечары Ю. Дзятко i К. Кузняцова адбудзецца чарговая прэм'ера – аднаактовы балет "In PIVO Veritas" на ірландскую піўную музыку i музыку эпоxi Рэнесанса.

Інтрыгуе?

А наступныя свае словы Раду папрасіў "запратакаліраваць" асабліва дакладна.

"У новай рабоце аўтары i выканаўцы не абцяжарваюць сябе распрацоўкай глыбінных канцэпцый, – дыктаваў ён, зазіраючы ў мой блакнот. – Яны прыдумалi спектакль для задавальнення сваёй неўтаймаванай пpaгi танца i спадзяюцца, што задавальненне публікі будзе хаця б часткова адпавядаць таму, якое зведваюць яны пры выкананні гэтай харэаграфіі".

Здаецца, я нічога не пераблытала...

Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў i Раду Паклітару чакаюць сустрэчы са сваімі гледачамі.

Вольга БРЫЛОН.
Народная воля. – 2003. – 21 лют.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: