Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Такая старая гiсторыя… (2004 г., Культура)

Такая старая гiсторыя… (2004 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ТАКАЯ СТАРАЯ ГІСТОРЫЯ…

"Арфей пакахаў Эўрыдыку! Якая старая гісторыя" – спявае хор у пачатку рок-оперы-балета А. Журбіна, прэм'ерай якога адкрыў свой 35-ы сезон Беларускі дзяржаўны музычны тэатр.

Гісторыя гэтага спектакля і сапраўды старая. Першая савецкая рок-опера, якой у наступным годзе "стукне" 30, упершыню стала балетам, як толькі адзначыла сваё трохгоддзе. Пастаўлены М. Баярчыкавым у Пермі, а потым перанесены ў іншыя тэатры, ён ішоў пад фанаграму "Поющих гитар".

Лібрэта Ю. Дзімітрына было для 1970-х суперпрагрэсіўным: Арфей становіцца пераможцам на спаборніцтве спевакоў, але плаціць за гэта – сваім каханнем. Крокам наперад была і альтэрнатыва вядомай формуле "першай справай – самалёты, а дзяўчаты – апасля", і ўвасабленне на савецкай сацрэалістычнай сцэне персанажа-сімвала – Фартуны. А вось сама перамога Арфея выглядала відавочным прыярытэтам жанру лірыка-патрыятычнай песні над уласна рокам – ці, дакладней, пародыяй на яго, якую слушна дэманстравалі канкурэнты Арфея. Выратоўваў голас А. Асадуліна, блізкі да тэнара-альціна, бясспрэчная індывідуальнасць якога і станавілася галоўным аргументам на карысць справядлівага рашэння "журы" – паводле спектакля, натоўпу "фанаў" (ды не прафанаў).

Ці актуальна гэта тэма для сённяшняй эстрады? Яшчэ як! Праўда, у цяперашняй рэчаіснасці крыху змясціліся і акцэнты: перамога на конкурсе не дорыць, як раней, апекаванне Фартуны. Дый кар'ера патрабуе не здрады каханню, а грошай.

Але ж цяперашні спектакль – гэта чарговае пераасэнсаванне старажытнага міфа. І ў гэтым сэнсе ён цалкам адпавядае прынятаму эстраднаму "фармату", бо не "грузіць" гледача, а прапануе даступнае, тройчы растлумачанае відовішча: не толькi ўласна словамі i музыкай, але i харэаграфічнай пластыкай – неакласічнай, ілюстрацыйнай, часам блізкай да пантамімы. Традыцыйныя i сцэнаграфія, i сцэнічныя стpoi артыстаў, увасобленыя pacійскімi мастакамі Р. Івановым i І. Сафронавай.

Затое асучасненай у спектаклі, з дазволу кампазітара, аказваецца музыка. Дырыжор-пастаноўшчык Л. Карпенка зpaбiў новую аранжыроўку, якая адрозніваецца ад першакрыніцы… абсалютна ўciм, акрамя, xiба, мелодый (дый тыя, можна сказаць, змяніліся пад уздзеяннем новых тэмбраў, гармоній i стылёвых плыней).

Праўда, стылёвыя і танальныя змены пакідаюць без адказу пытанне, звернутае падчас спектакля да Арфея: "Хто ты?". У выкананні А. Грыненкі ён ужо не ўладар анёльскага голасу, што лунае ў недасягальна завоблачных вышынях, а той спявак, якому проста болей шчасціць: яго павольная песня на спаборніцтве аказваецца ў адным блоку з трыма хуткімі. Для цяперашніх эстрадных конкурcaў, калі ўзровень удзельнікаў не толькі расце, але i прафесійна выроўніваецца, такі вынік не навіна. Чаму б не падкрэсліць гэты новы паварот сюжэта рэжысёрскімi сродкамі?

Але… у спектаклі, што названы "рок-операй-балетам", няма рэжысёра, ёсць толькi балетмайстар-пастаноўшчык – заслужаны артыст Pacii К. Шмаргонер. Таму i вырашана пастаноўка менавіта як балет з "жывымі" аркестрам i вакалам, дзе кожны танцоўшчык мае свайго спеўнага "двайніка". Пры гэтым танцавальнае вiдовішча пададзена як "падзея", вакалісты, змешчаныя ў глыбіні сцэны, – як "фон". На справе ж менавіта музычны бок спектакля аказваецца найбольш цікавым. Да таго ж, вакалісты гэтага тэатра не прывыклі падчас спеваў стаяць "па стойцы смірна": той жа Дзмітрый Якубовіч у партыі 3-га спевака нават на шпагат садзіцца, абстаўляючы свае выхады як мага больш эфектна. I хаця сцэнічныя стpoi персанажаў-двайнікоў цалкам ідэнтычныя (дый зграбнымі фігурамi многія вакалісты падобныя да танцоўшчыкаў), прыём "падвойнага адлюстравання", багаты на фантазію i асацыятыўныя гульні, у спектаклі, на жаль, не выкарыстаны.

У рэшце, "падвойныя" уражанні выклікае сама прэм'ера. Бо нават пры такім не самым "боскім" выніку ўласна для тэатра i артыстаў гэты спектакль – крок наперад. У яго ўкладзена надзвычай шмат cіл, ён адкрыў новыя імёны, вывеўшы ў салісты былых артыстаў хору i кардэбалету. I можна без усялякіх перабольшванняў сказаць, што абсалютна кожны яго ўдзельнік атрымаў творчую перамогу.

Эўрыдыка Р. Івакіры – вельмі лірычная, з трагічным надломам. У трактоўцы ж Н. Коўш яна хаця i страчвае глыбінную жыццёвую мудрасць, але набывае дзіцячую непасрэднасць. Такой жа радасна непасрэднай, бесшабашна вясёлай атрымліваецца ў гэтай маладой артысткі Фартуна, больш характарна-"ракавая" у В. Лядскай. К. Кузняцоў i В. Краснаглазаў падрыхтавалі таксама па дзве партыі Арфея i Птушкі, якая сімвалізуе натхненне. Абодва салісты дэманструюць вышэйшы тэхнічны пілатаж i эмацыянальную напружанасць, але ж асабіста мяне больш уразіў той варыянт, пры якім Птушка ўсё ж крыху ніжэй ростам за Арфея (да таго ж, пры такім раскладзе вобраз Арфея набывае відавочна мефістофелеўскія рысы, напрацаваныя В. Краснаглазавым у балеце "Мефістофель" У. Кандрусевіча з харэаграфіяй У. Іванова). С. Глух, А. Кавалеўскі i Я. Яцкевіч, танцуючы ўдзельнікаў спаборніцтва спевакоў, складаюць годную канкурэнцыю артыстам балета "Тодэс". Ды усё ж, калі шчыра, сярод танцоўшчыкаў на гэтым "конкурсе" больш пашчасціла М. Кілееву: яго Харон атрымаў самую, бадай, цікавую харэаграфічную пластыку (гэта партыя, як i партыя Фартуны, была перанесена з пастаноўкі М. Баярчыкава). I ўвaco6iў яе "на ўсе сто".

Яшчэ больш уразілі вакалісты: той жа А. Грыненка, які літаральна выратаваў спектакль, узяўшыся за д'ябальскі складаную партыю Арфея, І. Казакевіч (Эўрыдыка), А. Заянчкоўскі i А. Олех (Харон), М. Александровіч i Г. Сцёсава (Фартуна), А. Шаўчук, С. Грысімаў, Д. Якубовіч (cпевакi), І. Бычкоў, які ў партыі 2-га спевака вылучыў адкрыта парадыйныя рысы. Усе яны – хто ў больш акадэмічнай, хто ў больш джазава-эстраднай манеры – добра валодаюць не толькі мікрафонам, але i, галоўнае, псіхалагічнымі адценнямі вакалу (iм бы яшчэ дыкцыі паболей – увогуле быў бы шэдэўр).

А як зладжана, проста-такі бездакорна iгpae аркестр! Мінулі тыя часы, калі беларускаму кампазітару, які рызыкнуў паставіць у нашым тэатры свой мюзікл, даводзілася самому іграць у аркестры на электрагітары i марна намагацца навучыць музыкантаў свінгу. А як цудоўна спявае вакальны актэт, да якога часам далучаецца ўвесь хор (хормайстар-пастаноўшчык С. Пятрова). Адным словам, з такім творчым патэнцыялам тэатру пад сілу не толькі "даганяць i пераганяць" paciйскія здабыткі 30-цігадовай даўніны, але i ствараць штосьці сваё.

Таму сімвалічным падалося, што "апошняе слова" на прэс-канферэнцыі пасля прагляду "Арфея i Эўрыдыкі" засталося за беларускім кампазітарам Э. Зарыцкім: тэатр пачынае рыхтаваць прэм'еру яго мюзікла "Белыя росы". Пакуль жа acaбicтa для мяне лепшым прыкладам нацыянальнага сінтэтычнага спектакля з "операй", "балетам" i "жывой" музыкай сталася, як нi дзіўна, "Мяшчанскае вяселле" Б. Брэхта ў Сучасным мастацкіам тэатры. Бо ў гэтай пастаноўцы працягнуты традыцыі i так званай "траістай" музыкі, уласцівай народнаму музіцыраванню, i тэатра І. Буйніцкага пачатку XX ст. з ягоным "перанясеннем абрада на сцэну", i трохмоўя, ідэя якога ідзе ад "Сялянкі" В. Дуніна-Марцінкевіча i "Тутэйшых" Я. Купалы – i ўсё гэта з добрай постмадэрнісцкай іроніяй, што робіць традыцыйнае найсучасным.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2004. – 6–12 лiстап.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: