Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Артыстам нараджаюцца i становяцца (2005 г., Культура)

Артыстам нараджаюцца i становяцца (2005 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АРТЫСТАМ НАРАДЖАЮЦЦА I СТАНОВЯЦЦА

Колькі б ні сыграў роляў Арнольд Ранцанц, саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, заслужаны артыст Украіны і Беларусі, яму ўсё будзе замала. І колькі б ні займеў ён іміджаў, усё роўна будзе шукаць новыя. Такі ўжо ён чалавек! Вось і адзначае кожны свой юбілей чарговым бенефісам – не проста рэпертуарным спектаклем, а нейкай новай пастаноўкай, ажыццёўленай у "вольны" час, і гэта не ўлічваючы шматлікія іншыя пастаноўкі, што ён ініцыіруе: здавалася б, "беспадзейныя" (у сэнсе – не прымеркаваныя да нейкай даты), яны становяцца сапраўднымі падзеямі культурнага жыцця краіны. Да таго ж, Арнольд Аляксандравіч у свае 60 не проста не баіцца эксперыментаў, а прагне іх, таму кожны яго праект выклікае адпаведны розгалас і нават спрэчкі ў кулуарах і прэсе. 

Прычым абмяркоўваюць не асабіста яго, але i ўсю яго "каманду" – заўважце, кожны раз новую. Бо пры усёй наканаванасці акцёрскай прафесii i ўласна бенефіса, калi ўжо сам жанр патрабуе "цягнуць коўдру на сябе", А. Ранцанц, замест гэтага, выводзіць на сцэну моладзь i запальвае новыя зоркі. 

Вось i на гэты раз: пры падрыхтоўцы бенефіса "Я – проста артыст" ён звярнуўся да рэжысёра Biталя Катавіцкага, аранжыроўшчыка Уладзіміра Ткачэнкі, сабраў вакол сябе артыстаў-аднадумцаў i… змяніўся сам. Мы прызвычаліся бачыць у iм непераўзыдзенага характарнага персанажа, адно з'яуленне якога выклікае шчыры смех ў зале. I дасюль на памяці ўвасобленая iм скандальная "маман" у камічнай оперы Даніцэцці "Viva la mama", калі ён бліскуча засвоіў не толькі жаночыя манеры, але i віртуозную тэхніку бельканта. На бенефісе ж нечакана прадстаў – лірыка-драматычным героем, гэткім Дон Жуанам, закаханым ва ўcix жанчын адначасова, які па збегу абставін нечакана трапляе ў… вар'яцкі дом. Да таго ж, у аповед былі ўплеценыя не фрагменты з аперэт i музычных камедый, а пераважна песнi розных стыляў i гадоў (ад "Уздоўж па Піцерскай" да "Мадам Брошкінай"), музыка з вядомых мюзіклаў (ад "Прывіду оперы" Уэбера да "Шклянкі вады" У. Кандрусевіча – з пераробленым літаратурным тэкстам). Сцэнаграфія спалучала pэквізіт, запазычаны з ix спектакляў, i відэаэкран, выявы на якім не толькі маляўніча дапаўнялі "месца дзеяння", але i адыгрывалі ролю песенных "кліпаў". 

Можа, спектакль атрымаўся не цалкам бездакорным па тэмпарытме (часам хацелася крыху "паскорыць" дзеянне, нават за кошт скарачэння колькасці куплетаў у асобных музычных нумарах), але ж ён яскрава выявіў думку: сапраўдны артыст павінен мець магчымасць максімальна скарыстаць свой талент, раскрыць яго рознабакова. У нас жа часцяком адбываецца супрацьлеглае: рэжысёры пачынаюць тыражыраваць аднойчы знойдзенае i напрацаванае, а несыгранае потым адгукаецца настальгіяй. 

Каб не было гэтай настальгіі ў яго калег, i выцягвае А. Ранцанц ix за сабой на сцэну, прычым у нязвыклых іміджах. Тая ж Ала Лукашэвіч, якая у "Мэры Попінс" i "Бураціна.by" замацавалася як травесці, тут раскрываецца як таленавітая характерная актрыса. Больш лірычнай паўстае Ірына Скорабагатава. Выдатна граюць i, галоўнае, спяваюць "repaiнь-прымадон" не толькі ўжо больш "раскручаная" Маргарыта Александроўская, але i Наталля Зубарава, Таццяна Hікановіч. Вельмі імпазантна глядзіцца ў ролі галоўнага ўрача Георгій Волчак. У новым спектаклі ўдзельнічае нават жонка А. Ранцанца, зyciм не актрыса паводле прафесіі. Але ж ёй i iграць асабліва не трэба, бо, паводле сцэнарыя, яна iгpae… саму сябе – жонку героя. А харэаграфія Дзмітрыя Якубовіча i увогуле вышэй за усялякія ўхваленні: ён ставіць не адасобленыя па, прыгожыя caмi па сабе, а быццам ператварае ў харэаграфію натуральныя побытавыя pyxi, што дыктуюцца характарам кожнага з герояў. 

Ды ўсё ж самае адметнае ў гэтым бенефісе, што ён, у адрозненне ад мінулых, узяты ў рэпертуар тэатра. Ці ж гэта не лепшы падарунак для артыста?

Надзея БУНЦЭВIЧ. 
Культура. – 2005. – 26 сак. – 1 крас.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: