Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Заманлівая утопія Юрася Галяса (2006 г., Культура)

Заманлівая утопія Юрася Галяса (2006 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЗАМАНЛІВАЯ УТОПІЯ ЮРАСЯ ГАЛЯСА

Першы беларускі лаўрэат Міжнароднага конкурсу дырыжораў Юрась Галяс аказаўся да ўсяго і далёка не апошнім гульцом у більярд. Юрась жыва адгукнуўся на прапанову сустрэцца ў незвычайным улюбёным месцы, – і прапанаваў більярдны клуб. Забіваючы шары ў лузу, ён ахвотна і жартаўліва праводзіў паралелі між гульнёй ў більярд і дырыжорскай справай: "Дырыжорская палачка, яна, па сутнасці, падобная да кія, толькі меншая. І тут, і там ты кіруеш працэсам, распрацоўваеш стратэгію, тактыку, і ў выніку атрымліваецца штосьці прыгожае і ні на што не падобнае". "А калі больш сур’ёзна, – дадаў музыкант, назіраючы за спробамі з майго боку "праявіць тактыку і стратэгію", – більярд – гэта цудоўная магчымасць пагутарыць з сябрамі. Вось за такім прыемным і карысным заняткам дазнацца, як у іх ідуць справы". 

"Прыехалі рускія, – і навучылі палякаў дырыжыраваць" 

– Юрый, зыходзячы з апошніх навін, вашы справы ідуць больш, чым добра, – пачынаю я размову. – Толькі на мінулым тыдні вы прывезлі нам с Польшчы чацвёртае месца на Міжнароным конкурсе дырыжораў імя Вітаслаўскага ў Беластоку… 


– Яно сапраўды так. Тым больш, што гэта першы такі вынік за час існавання кафедры аркестравага дырыжыравання. Канешне, для мяне было прыемнай неспадзяванкай прайсці ў фінал. 

– Кажуць, што ўсіх удзельнікаў форуму было больша за сорак чалавек… 

– Так. І да ўсяго, больш чым з дзесяці краін свету. У спаборніцтве нават бралі ўдзел прадстаўнікі дырыжорскіх школ з Карэі і ЗША. Але, як казалі нам "не для пратакола" польскія аркестранты, "прыехалі рускія, – і навучылі палякаў дырыжыраваць". Чаму? – пытаецеся. Таму што першае месца ўзяў музыкант з Азербайджана Эйлюб Гуліеў, які з’яўляецца аспірантам Піцерскай "консы", трэцяе – літовец Дайнес Паўліёнас, настаўнік якога – вучань Іллі Аляксандравіча Мусіна, фундатара ўсёй славянскай дырыжорскай школы, і чацвёртае пачэснае атрымаў я, таксама вучань вучня маэстра Мусіна. 

– А другое? 

– Другое ўзяў паляк. Ды ўсё ж у выніку атрымалася, што амаль усе прызёры – апалагеты піцерскай, а значыць, рускай школы. 

– І якім чынам адбываўся конкурс? 

– У тры туры. Шляхам лёсавання кожны ўдзельнік атрымліваў творы, якімі будзе дырыжыраваць. Усё за сорак хвілін да выхаду. У першым туры з шасці буйных твораў выцягваеш два, у другім – з пяці – два, а ў трэцім з чатырох – гэтаксама два. Лёсаванне лёсаваннем, а ў выніку ўсё роўна павінен ведаць усе пятнаццаць. 

– Што адчулі, калі зразумелі, што вам удалося тое, што не ўдавалася нікому з вашых калег? 

– Радасць і нечаканы спакой. Бо зразумеў, што гэтая перамога – невыпадковая. Конкурс паказаў, што я рухаюся ў правільным кірунку, што думаю і "пагружаюся" ў музыку таксама з большага правільна. Дырыжорская справа мае такую асаблівасць: чым больш уваходзіш у твор, тым больш падаецца, што чагосьці не зразумеў, не ўцяміў, не адкрыў. А тут атрымалася, што больш-менш уцяміў, што больш-менш адшукаў. І гэтае адчуванне, канешне, натхняе і супакойвае. 

Увогуле, мне падаецца, што кожны чалавек варты таго месца ў жыцці, якое ён займае. Калі ты ўпарта працуеш, рана ці позна гэта дасць свой плён. Для мяне Беласток стаў тым самым момантам ісціны. Для кагосьці іншага – гэта будзе іншы конкурс, іншае выступленне. Галоўнае ў жыцці – ісці наперад. 

Эра шоўмэнаў замест эры музыкантаў 

– Што асабіста для вас значыць быть дырыжорам? 


– Гм… (задумаўся). Напэўна, самае цяжкае ў гэтай прафесіі, – гэта пераканаць немалую колькасць разумных, інтэлігентных, мэтанакіраваных людзей у тым, што менавіта тваё бачанне пэўнага твора правільнае. Можна прымусіць іграць так, як ты хочаш, але гэта лёгка, як казаў Г. Раждесцвенскі. Зусім іншая справа – зрабіць так, каб музыканты захацелі іграць так, як табе трэба. І я ўдзячны ўсім аркестрам, з якімі мне давялося працаваць, за тое, што прымалі мае погляды на музыку: аркестру Акадэміі музыкі "Фанфары Беларусі", аркестру Музычнага тэатра, якому, дарэчы, абавязаны сваім сталеннем… Яднаць і натхняць сваёй мэтай шмат розных людзей – для мяне і значыць быть сапраўдным дырыжорам. 

– Сярод музыкантаў, асабліва сталага пакалення, я часта чую пра тое, што, маўляў, эра вялікіх маэстра, у тым ліку і дырыжораў, сышла… Цікава, як вы, малады дырыжор, ставіцеся да гэтых песімістычных меркаванняў? 

– Мне цяжка адназначна адказаць на гэтае пытанне. З аднаго боку, мне падаецца, што "моцны расток усё роўна праб’е асфальт", што вялікія імёны яшчэ з’явяцца. А з іншага, я не магу не заўважаць таго, што сённяшнее грамадства "глядзіць" зусім у іншы бок, што "героі" сучаснай культуры – папросту дылетанты. Значна лягчэй слухаць два "прыхлопы", ды тры "прытопы", чым Бетховена ці Шуберта. На сцэне, часцей за ўсё, той, хто здолеў прабіцца, а не той, хто лепшы. І ў выніку мы сёння маем не эру вялікіх музыкантаў, а эру вялікіх шоўмэнаў. 

Прапаганды мастацтва павінна быць болей 

– Самае цікавае, Юрась, што гэтыя два "прыхлопы", ды тры "прытопы" камусьці падабаюцца…
 

– Таму што чалавек ужо прызвычаіўся да гэтага. Ён чуе па радыё, тэлебачанні, пераважна толькі дрэнную музыку і лічыць гэта нармальным. Яму не прапаноўвалі іншы варыянт. А калі мастацтва у нашых вушах і вачах будзе болей, тады і народзіцца зусім іншы спажывец культуры. Чалавек мусіць расці на годных прыкладах. Тады і элітарная культура стане больш масавай і, у выніку, больш рэнтабельнай. Я учора быў у Нацыянальнай бібліятэцы, там жа працаваць – адна асалода. Туды хочацца прыходзіць. А вы ўявіце, што адбудзецца, калі падобны падыход – вялікая ўвага, фінансаванне – прымяніць да ўсёй сферы культуры. Якое пакаленне людзей тады магчыма выхаваць? Напэўна, я падаюся ўтапістам, але мне проста карціць змяніць сённяшнее стаўленне да музыкі. 

– Ва ўсялякім разе, у вас – вельмі заманлівая ўтопія. 

– Дзякуй. Прапаганды мастацтва, калі можна так сказаць, павінна быць болей. У гэтым мы з вамі, мяркую, аднадумцы. Калі б які-небудзь хлопчык з глыбінкі пачуў па беларускім радыё Барадзіна ці Шапэна і прыйшоў у музычную школу. І магчыма, хто ведае? – з яго пачнецца та самая эра вялікіх музыкантаў.

Даведка 

Юрась Галяс нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (спецыяльнасць – кларнет), магістратуры ўстановы па класе дырыжыравання (клас заслужанага артыста РБ, дацэнта Барыса Чудакова). Два гады кіраваў аркестрам БДАМ "Фанфары Беларусі". Дыпламант і лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў. Працуе ў аркестры Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, студэнт 4 курса аддзялення оперна-сімфанічнага дырыжыравання (клас старшага выкладчыка Аляксандра Сасноўскага). Першы лаўрэат Міжнароднага конкурсу дырыжораў імя В. Вітаслаўскага (Польшча, 2006 г.) у гісторыі кафедры аркестравага дырыжыравання.

Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ. 
Культура. – 2006. – 4–10 лістап.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: