Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Песня кветак (2008 г., Літаратура і мастацтва)

Песня кветак (2008 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПЕСНЯ КВЕТАК

press2008-08a Аматарам балета Беларускі дзяржаўны музычны тэатр паказаў прэм’еру аднаактовага спектакля "Баль кветак" і канцэртнае аддзяленне пад назвай "Шэдэўры сусветнай харэаграфіі". 

Параўнанне балета-фантазіі "Баль кветак" з песняй з’яўляецца ў тыя хвіліны, калі твае глядацкія пачуцці перетвараюцца ў нястрымную плынь захаплення. Расчульвае жывое, пранікнёнае гучанне музыкі Ф. Шапэна, Э. Грыга і Р. Марана. Палоніць эстэтычна вытанчаная поліфанія сцэнічнага відовішча. Узрушвае натхненне выканаўцаў. (Музычны кіраўнік і дырыжор Анатоль Лапуноў; гранне аркестра спалучаецца з партыямі салістаў на сцэне). 

Упершыню "Баль кветак" ладкаваўся некалькі гадоў таму: балетмайстар-пастаноўшчык Наталля Фурман, добра вядомая ў асяроддзі Тэрпсіхоры як яркая вучаніца В. Елізар’ева, спраўдзіла гэтую прыгожую фантазію на вучэбнай сцэне харэаграфічнага каледжа і прысвяціла свою работу 100-годдзю легендарнага балетмайстра Д. Баланчына. Яе новае ўвасабленне сталася дэбютам Н. Фурман у якасці галоўнага балетмайстра Музычнага тэатра. Яна папрацавала і над стварэннем касцюмаў для "Балю кветак" – разам з мастаком-пастаноўшчыкам Л. Сідзельнікавай, чыя сцэнаграфія спрыяе арганічнасці ды цэласнасці ўспрымання сцэнічных падзей. Не варта шукаць у спектаклі дакладнага сюжэта. "Баль кветак" выяўляе іх міфалогію, сімволіку (тут, сярод іншых, і Мак – Марфей, бог сненняў; і Гіяцынт – кветка дажджоў ды выпадковасцей…). Раскрываюцца іх таемныя, "міжкветкавыя", стасункі, перажыванні… Міжволі прыгадваеш і кветкі з калекцыі шведскага фотамастака Э. Коінберга "Гербарый кахання", уражанага выказваннямі геніяльнага К. фон Лінея пра дасканалась кветак, іх эратызм, пяшчоту іх таемнага жыцця… "Сапраўдны партнёр балета – гэта партытура, а задача танца – ахапіць і паказаць музыку", – сцвярджаў Д. Баланчын. У "Балі кветак" гэта ўдалося.

С. БЕРАСЦЕНЬ. 
Фота К. ДРОБАВА. 
Літаратура і мастацтва. – 2008. – 4 крас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: