Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Спасцігнуты да канца Алфавіт быцця… (2008 г., Культура)

Спасцігнуты да канца Алфавіт быцця… (2008 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СПАСЦІГНУТЫ ДА КАНЦА АЛФАВІТ БЫЦЦЯ…

press2008-02a26 лютага заўчасна пайшоў з жыцця саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Анатоль Касцецкі. У гэта немагчыма паверыць: яму было ўсяго 55! Здавалася, літаральна ўчора, на адкрыцці цяперашняга тэатральнага сезона ён святкаваў 30-годдзе сваёй творчай дзейнасці. У гэты дзень ён выйшаў на сцэну ў ролі Астролага Томпсана ў адноўленай пастаноўцы мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча "Шклянка вады". На яго рахунку былі і Жэром у "Даратэі" Ц. Хрэннікава, і Ляснічы ў "Лятучай мышы" І. Штрауса, і доктар Айбаліт – папраўдзе добры – у аднайменным спектаклі, і Тата Карла з Карабасам-Барабасам у "Бураціна.by", і яшчэ дзесяткі смешных, чуллівых, настальгічных, вострахарактарных герояў. Але ў каго б ён ні пераўвасабляўся дагэтуль, для мяне ён застаўся менавіта астролагам – не ў раскручана-побытавым, а ў самым глыбінным сэнсе гэтага слова, якім мы яднаем прадказальнікаў лёсаў, знаўцаў гістарычных траекторый мастацтва і жыцця. 
Можа, віной усяму ўдумлівыя ноткі у вачах Анатоля, што гучалі скрозь усе ўсмешкі? Сёння здаецца сімвалічным, што на тым сваім бенефісе пасля ўсіх ушанаванняў ён замест традыцыйнага заключна-падзячнага слова расказаў прытчу – як маленькую трагікамедыю, цалкам аўтарскі монаспектакль. Быццам яшчэ раз перагарнуў усё сваё жыццё, цалкам аддадзенае Тэатру… 

Багаты прыродны талент Анатоля Касцецкага рэалізоўваўся не толькі на акцёрскай, але і на рэжысёрскай і педагагічнай ніве. На сцэне тэатра ён паставіў мюзікл "Прыгоды ў замку Алфавіт", дзе выконваў таксама партыю Настаўніка, быццам прадказаўшы сабе самому выкладанне ў СШ № 170 г. Мінска з агульнаэстэтычным ухілам, заўзятую працу з дзецьмі, у тым ліку над пастаноўкай мюзіклаў. Сярод яго шматлікіх выхаванцаў – пакаленне не толькі будучых артыстаў, але і людзей, для каго тэатр стане такой жа візуальнай (не, лепей – новай жыццёвай) рэальнасцю, якой ён быў для яго.

Культура. – 2008. – 1 сак.


тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: