Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Нас выбіраюць… (2008 г., Літаратура і мастацтва)

Нас выбіраюць… (2008 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

НАС ВЫБІРАЮЦЬ…

Беларускі дырыжор Мікалай Макарэвіч атрымаў неспадзяваную магчымасць прайсці майстар-клас у сусветна вядомага маэстра, народнага артыста СССР, прафесара Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Уладзіміра Федасеева.

Чалавек творчы вучыцца ўсё жыццё. Нават у сталым узросце, нават набыўшы прызнанне, славу і ўласных вучняў.

Вось і кожны сур’ёзны музыкант мае ўнутраную патрэбу ўзбагачаць свой досвед, удасканальвацца ў прафесіі. Тым больш, калі абраў для сябе "прафесію другой паловы жыцця" – дырыжыраванне, а творчая кар’ера толькі пачынае складвацца. Таму і не дзіўна, што дырыжора Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Мікалая Макарэвіча, маладога маэстра, у якога ёсць таксама вопыт супрацоўніцтва з аркестрамі Белтэлерадыё, Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі, філармоніі ў Беластоку (Польшча), мастацкага кіраўніцтва сімфанічным калектывам Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М. Глінкі ды выкладання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прывабіла магчымасць паглыбіць свае прафесійныя веды.

А было так. Старэйшы калега Мікалая, вядомы айчынны дырыжор Аляксандр Сасноўскі, наведаўшыся вясною ў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, прывёз адтуль свайму колішняму вучню абвестку з умовамі правядзення першага Міжнароднага майстар-класа Уладзіміра Федасеева па аркестравым дырыжыраванні: "Паспрабуй…". Мікалай адправіў належныя дакументы і быў шчыра здзіўлены, атрымаўшы летам па электроннай пошце прапанову пацвердзіць свой удзел у майстар-класе. Пачуваў сябе ўлюбёнцам лёсу, радаваўся: наперадзе – тры дні ў Маскве, у атмасферы легендарнага федасееўскага аркестра, урокі майстра! Калі ж увосені прыехаў туды, аказалася, што для першых заняткаў, якія ладзіліся пад раяль, Мікалая не выбралі: беларускаму дырыжору была дадзена магчымасць пасіўнага ўдзелу. Гэта значыць, яму дазвалялася прысутнічаць у рэпетыцыйнай зале і толькі назіраць за 5-10-хвіліннымі індывідуальнымі ўрокамі, якія У. Федасееў праводзіў з пяццю маладымі калегамі-расіянамі.

Аднак падзеі развіваліся з казачнай неверагоднасцю. Хтосьці з абраных курсантаў не прыйшоў на заняткі, і ў пунктуальнага кіраўніка майстар-класа з’явіўся "лішні" час. Прафесар выклікаў да дырыжорскага пульта Мікалая Макарэвіча, і ўрок працягваўся… 50 хвілін! Наступным днём прадстаўніка Беларусі ўключылі ў пяцёрку шчасліўчыкаў, якіх маэстра дапусціў да рэпетыцый са сваім аркестрам – Вялікім сімфанічным аркестрам імя П. Чайкоўскага. Мікалай Макарэвіч атрымаў магчымасць папрацаваць з высакакласнымі музыкантамі 40 хвілін. Рэпеціравалі 1-ю частку Шостай сімфоніі Пятра Чайкоўскага, 1-ю і 2-ю часткі Чацвёртай сімфоніі Людвіга ван Бетховена – гэтыя творы Уладзімір Федасееў рыхтаваў да канцэрта ў Доме-музеі П. Чайкоўскага ў Кліну.

"Удзельнікамі майстар-класа былі дырыжоры з усёй Расіі – Ніжняга Ноўгарада, Казані, Тамбова, Чэлябінска, Растова, Санкт-Пецярбурга, Масквы, а яшчэ з Венесуэлы… Сёння з трывогай гаворыцца пра адсутнасць пераемнасці традыцый і досведу вялікіх майстроў у розных сферах мастацтва. Дык вось, у гэтым сэнсе ўразіла шчырасць Уладзіміра Іванавіча: гэта, мабыць, першы чалавек сярод мэтраў дырыжорскага мастацтва, які не пабаяўся дапусціць старонніх людзей, у тым ліку энергічных таленавітых суайчыннікаў, патэнцыйных канкурэнтаў, да сваёй творчай кухні, не пабаяўся раскрываць прафесійныя сакрэты перад маладымі калегамі, – расказвае Мікалай Макарэвіч. – У калектыве Федасеева каля 70 музыкантаў, з іх каля 20 ганараваныя званнем "народны артыст Расіі". І ўтвараюць яны дзівосны, адзіны і чуйны, ансамбль, у стасунках з якім, што немалаважна, адчуваеш простую чалавечую цеплыню. А калі сам стаіш за пультам аднаго з лепшых аркестраў свету, забываешся на ўсялякія праблемы тэхналогіі, узнікае невытлумачальная лёгкасць, упэўненасць у сабе. Прызнацца, асабліва прыемна тое, што Беларусь не засталася ўрэшце незаўважанай, што мне без аніякіх пратэкцый і хадайніцтваў пашчасціла апынуцца ў гэтым асяродку высокага прафесіяналізму і творчасці. Ёсць яшчэ адзін момант: на Захадзе майстар-класы такога ўзроўню нават для пасіўных удзельнікаў каштуюць каля 200 еўра. Мне ж давялося заплаціць толькі за праезд, жыллё ды харчаванне. І я атрымаў неацэнны вопыт, новыя веды. А веды, як любіла паўтараць мая прабабуля, за плячыма не насіць…".

Не так даўно Мікалай Макарэвіч разам з многімі музыкантамі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні канцэрта, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння незабыўнага беларускага маэстра Іосіфа Абраміса. Штодзённыя клопаты дырыжора і педагога, сёння, вядома ж, выйшлі на першы план, і Мікалай ужо радзей паглядае на свой сертыфікат удзельніка Міжнароднага майстар-класа па аркестравым дырыжыраванні, падпісаны прафесарам Уладзімірам Федасеевым. Затое ўсё часцей успамінае той неацэнны ўрок, што няўгледна дапамагае ў прафесіі.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Літаратура і мастацтва. – 2008. – 28 кастр.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: