« НазадЯК ПАДАРУНАК ВЕТЭРАНАМБеларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр двойчы ўключыў у афішу гэтага месяца прэм'еру спектакля "Нябесны ціхаход", упершыню паказанага 8 мая, напярэдадні свята Перамогі, і прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі. "Нябесны ціхаход" напісаны ў 1995 годяе паводле аднайменнай савецкай кінакамедыі расійскім кампазітарам Маркам Самойлавым (з выкарыстаннем папулярных песень Васіля Салаўёва-Сядога "Потому, что мы пилоты , "Пора в путь-дорогу") і аўтарамі лібрэта Аляксеем Якаўлевым ды Вячаславам Вярбініным. На мінскай сцэне музычную камедыю паставілі рэжысёр Любоў Дзяменцева, мастак Іван Саўлачкоў, балетмайстар Аляксандр Бяскоў (усе трое былі запрошаны з Расіі), а таксама галоўны дырыжор тэатра Анатоль Лапуноў ды хормайстар Святлана Пятрова. У ролях – вядучыя артысты тэатра. Запланаваны два паказы новага спектакля напярэдадні Дня вызвалення, і на першы, які адбудзецца у дзённы час, тэатр запросіць ветэранаў мінулай вайны. С. ВЕТКА. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by