Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Бенефіс жыццярадаснага жанру (2009 г., Мастацтва)

Бенефіс жыццярадаснага жанру (2009 г., Мастацтва)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БЕНЕФІС ЖЫЦЦЯРАДАСНАГА ЖАНРУ

press2009-20a Ці часта ладзяцца ў нас творчыя вечарыны хормайстраў, тым больш – звязаных з тэатрам? Рэдка. Тлумачэнне простае – музычных тэатраў толькі два. Таму ўсеагульную цікавасць – публікі, музыкантаў, прэсы – выклікала "Магія кахання", творчая вечарына Святланы Пятровай, галоўнага хормайстра Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра. Яскравых падзей у нашым музычна-тэатральным жыцці не так і багата, каб прапусціць безумоўна нешараговую. 

Калектыў тэатра прыклаў шмат намаганняў, праявіў шмат фантазіі, вынаходлівасці, імпэту, каб "Магія" сапраўды выглядала, як… магія. Прэзентабельнасці відовішча спрыялі і выявы-"застаўкі", што праектаваліся на заднік сцэны (там паўставалі палацы эпохі барока, залы знакамітых еўрапейскіх тэатраў, французскі "Мулен Руж", сцэны іспанскай карыды…). 

У праекце ўдзельнічалі і вядучыя салісты трупы, і балет, і хор. На мой погляд, "Магія" дала своеасаблівы зрэз сучаснага стану тэатра і яго рэпертуару, бо прадставіла розныя стылёвыя і жанравыя пласты. Урыўкі з класічнай аперэты ("Прынцэса цырка" і "Сільва") або савецкай музкамедыі ("Вольны вецер") перамяжаліся з фрагментамі харэаграфічных спектакляў, што ідуць у тэатры ("Баль кветак"), а таксама пастаноўкамі, адрасаванымі дзецям ("Бураціна.by", "Трубадур і яго сябры" і інш.). Знайшлося месца і разгорнутым сцэнам з нядаўніх прэм'ер – "Рускага фантома" і "Бабскага бунту". 

Юбілейная вечарына, як гэта часта бывае, спалучыла элементы канцэрта, "капусніка" і рэвю, а таксама дала ўяўленне не толькі пра тое, што ставяць, але і пра тое, што артысты мараць увасобіць на сцэне. Свежыя і нерастыражыраваныя творы пераконваюць у сапраўды бязмежных магчымасцях універсальных артыстаў, якіх мае музычны тэатр. 

"Магія" буйным планам падала харавы калектыў тэатра, які ўзначальвае Святлана Пятрова. Хор значна памаладзеў у апошнія сезоны, сярод яго ўдзельнікаў шмат тых, хто не толькі мае добры голас, але і выглядае выразна і сцэнічна, добра рухаецца, танцуе, іграе. Ну, а што рабіла на вечарыне юбілярка? Усміхалася, прымала віншаванні, букеты, ганаровыя граматы. Дырыжыравала хорам, разам з ім спявала. I нават… танцавала. Агульная сімпатыя, якой карыстаецца Святлана Барысаўна ў тэатры, – яскравае абвяржэнне славутага тэзісу аб тым, што рухавікамі творчага працэсу з'яўляюцца зайздрасць і рэўнасць. Не, хутчэй захопленасць і павага… 

Адно шкада: дні нараджэння здараюцца толькі раз на год, а "круглыя" юбілеі – яшчэ радзей. Ды суцяшае тое, што бенефісам жыццярадаснага жанру можа зрабіцца кожны таленавіта ўвасоблены музычны спектакль.

Таццяна МУШЫНСКАЯ. 
Мастацтва. – 2009. – № 8. – С. 12–13. 


На здымку: Святлана Пятрова і "Магія кахання".



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: