Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Азербайджанская опера на беларускай сцэне (2010 г., Наша ніва)

Азербайджанская опера на беларускай сцэне (2010 г., Наша ніва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АЗЕРБАЙДЖАНСКАЯ ОПЕРА НА БЕЛАРУСКАЙ СЦЭНЕ

Адным з кутніх камянёў савецкай ідэалогіі была так званая "дружба народаў". Але сяброўства гэтае было на ўзроўні пустых дэкларацый і лубочных цётак у нацыянальных касцюмах. 

Мяркуючы па рэпертуары беларускіх тэатраў тых гадоў, цікавасць да культуры "братэрскіх" народаў СССР была вельмі абмежаваная. Можна ўспомніць хіба што пастаноўку балета азербайджанскага кампазітара Кара Караева "Сцежкаю грому" (1960), "Прыручэнне сокала" грузінскага драматурга Л. Табукашвілі ў Рускім тэатры імя Горкага (1986) і "Ветрык, вей!" Яна Райніса ў Нацыянальным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску (1965). Ды яшчэ дзве музычныя камедыі азербайджанскага кампазітара Рауфа Гаджыева – "Каўказская пляменніца" (1971) і "Чацверты пазванок" (1973), – якія з аглушальным поспехам ішлі калісьці ў Мінскім тэатры аперэты (цяпер Беларускі акадэмічны музычны тэатр). "Каўказская пляменніца" прайшла тады звыш 700 разоў!

Усяго 5 "нацыянальных" назваў на сотні рускіх класічных і савецкіх п’ес. Дзіўная атрымлівалася дружба народаў! А з канца 1980-х гадоў гэты рэпертуар зусім знік з беларускіх афіш, бо афіцыёзнае савецкае "сяброўства" стала ўжо неактуальнае, а рэальнае сяброўства яшчэ не нарадзілася.

Прайшло 20 гадоў, і ў былых нацыянальных рэспубліках зразумелі, што іх аб’ядноўваюць агульныя праблемы і агульныя інтарэсы. І, як заўсёды ў такіх выпадках, на гэта абачліва адгукнулася культура.

21 лістапада ў Музычным тэатры адбылася беларуская прэм’ера камічнай оперы азербайджанскага класіка Узэіра Гаджыбейлі (па-расійску Гаджибекова) "Аршын мал алан" у пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджанскай рэспублікі Хафіза Гуліеў. Шчыра кажучы, я сумнявалася, што гэта падзея выкліча ў беларускай публікі нейкую цікавасць, але ўжо на генеральным прагоне зала была набітая бітком. Прычым гэта былі не музыкі, не акторы, а звычайныя гледачы. Тыя, хто памятае стары савецкі фільм, дзе гучыць найсалодкі тэнар Рашыда Бейбутава, – і тыя, хто пра фільм нават не чуў. Былі сярод публікі і беларускія мусульмане, якіх у краіне некалькі дзясяткаў тысяч, але іх культурныя патрэбы чамусьці ніяк не ўлічваюцца.

Знаўцы оперы крыху хваляваліся наконт таго, ці справіцца тэатр са складанай партытурай Узэіра Гаджыбейлі.

Кампазітар пісаў сваю оперу ў 1912 годзе, калі па пратэкцыі і на грошы свайго сябра Мусліма Магамаева (дзеда спевака) вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. Да гэтага часу ён ужо прайшоў грунтоўную школу традыцыйнага азербайджанскага мугамнага спеву і спрабаваў злучыць нацыянальную традыцыю з вынаходствамі еўрапейскага аркестравага ліста. Атрымалася вельмі прыгожая, пераборліва арнаментаваная музыка, не зусім звыклая для еўрапейскага вуха.

На здзіўленне, аркестр выдатна справіўся з вышуканымі каўказскімі мелодыямі і рытмамі. Крыху не хапіла "вострых прыправаў" – азербайджанскіх ударных інструментаў кшталту нагары, якіх у Мінску проста няма. Сола на тары і сазе (азербайджанскія шчыпковыя інструменты, у чымсьці роднасныя індыйскім сітарам) гучалі ў запісе, але атрымалася вельмі прыгожа.

Затое спевы былі цалкам натуральныя. Галоўную ролю на генеральным прагоне і прэм’еры даверылі азербайджанскаму тэнару Фарыду Аліеву, які, на мой густ, гучыць не горш за Бейбутава. Усе астатнія ролі выконвалі беларускія артысты.

З усіх, каго я бачыла і чула, лепш за ўсіх справілася са сваёй задачай Леся Лют. Ёй удалося ідэальна перадаць азербайджанскі класічны стыль і ў музыцы, і ў спевах, і ў танцы. Вельмі добрая была Наталля Гайда ў ролі сапраўднай азербайджанскай цётачкі. Пышна справілася з роляй гераіні Маргарыта Александровіч, але стыль яе спеваў здаўся мне крыху "савецкім". Вельмі спадабаліся і Аляксандр Асіпец, і Антон Заянчкоўскі, і Ігар Бычкоў, і маладая таленавітая Вікторыя Жбанкова-Стрыганкова. Немагчыма паверыць, што тэатр літаральна за 20 дзён вывучыў гэты найскладанейшы матэрыял, асвоіў стыль і прынёс публіцы велізарную радасць.

Дарэчы, з Азербайджанам звязаная яшчэ адна прыемная для нас падзея. 1 лістапада ў Маскве ў Крокус Сіці-холе завяршыўся Першы міжнародны конкурс вакалістаў імя славутага азербайджанскага спевака Мусліма Магамаева. Першую прэмію на ім атрымаў беларускі барытон Ілля Сільчукоў, а трэцюю – наша мецца-сапрана Аксана Волкава. У журы былі Тамара Сіняўская, Алена Абразцова, Юрый Башмет, Мішэль Легран…

Юлія АНДРЭЕВА.
Наша ніва. – 2010. – 23 лістап.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: