Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Павіншуем нашу моладзь! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Павіншуем нашу моладзь! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПАВІНШУЕМ НАШУ МОЛАДЗЬ!

press2010-189a Трэці раз удзельнічалі ў гэтым творчым спаборніцтве маладыя артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, і зноў наша краіна была прадстаўленая на міжнародным узроўні не толькі годна, але і па-сапраўднаму ярка. Сведчаннем – важкі ўраджай конкурсных лаўраў, прывезены маладымі беларускімі талентамі.

Міжнародны конкурс маладых артыстаў аперэты і мюзікла імя народнага артыста СССР Уладзіміра Курачкіна, дзе прадстаўнікі Беларусі выступаюць з нязменным поспехам, праводзіцца ў Екацярынбургу раз на два гады. Ці трэба тлумачыць, наколькі гэта прэстыжная імпрэза? Акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі быў сапраўдным карыфеем г. зв. "лёгкага" жанру, стварыў яскравы тэатр-ансамбль, вядомы далёка за межамі Свярдлоўска (цяпер Екацярынбурга). Таму не дзіўна, што конкурс яго імя, хаця праводзіўся сёлета толькі трэці раз, ужо зрабіўся адметнаю з'явай у арт-прасторы не толькі Расіі, але і замежжа. Маладыя артысты маюць магчымасць не толькі паспаборнічаць у розных намінацыях ("аперэта", "мюзікл", "харэаграфічнае мастацтва"), але і абмяняцца творчым досведам, павысіць свой прафесійны ўзровень.

Як жа выглядае беларуская старонка ў пакуль яшчэ невялікім летапісе конкурсу? Лаўрэатамі самага першага з іх былі Дзмітрый Якубовіч (2-я прэмія ў намінацыі "мюзікл") і Юлія Шпілеўская (2-я прэмія ў той жа намінацыі). На другім вызначыліся Дзяніс Нямцоў (2-я прэмія ў намінацыі "мюзікл"), Кацярына Дзегцярова (2-я прэмія ў той жа намінацыі ды спецыяльны прыз упраўлення культуры Адміністрацыі Екацярынбурга), а таксама Ілона Казакевіч ды Аляксей Грыненка, якія сталі дыпламантамі.

А вось – вынікі 2010 года: Ілона Казакевіч і Аляксей Грыненка атрымалі кожны па 2-й прэміі ў намінацыі "мюзікл", артысты балета Рына Івакіры і Рыгор Крукоўскі, адпаведна, – 3-ю і 1-ю прэміі ў намінацыі "харэаграфічнае мастацтва". Дзмітрый Якубовіч, малады галоўны балетмайстар БДАМТ, які сёлета ездзіў у Екацярынбург як мастацкі кіраўнік беларускай творчай дэлегацыі, таксама не застаўся без узнагароды: журы ўручыла яму прэстыжную прэмію імя народнага артыста Расіі Анатоля Марэніча за ўнёсак у развіццё і захаванне жанру музычнага тэатра (як лепшаму партнёру конкурсу – а Дзмітрый быў партнёрам сваіх калег у пяці нумарах). "Такім чынам, – мяркуе Д. Якубовіч, – міжнароднае журы ацаніла і "камандную гульню" беларусаў, і яркую праграму з крэатыўным падборам нумароў, і памкненне максімальна тэатралізаваць сцэнічнае дзеянне". Дарэчы, мінулым разам такую статуэтку ўручылі легендзе расійскай аперэты Герарду Васільеву.

Нашы артысты, якія ездзілі на конкурс у Екацярынбург і раней, асабліва "камплексавалі" перад шматлікімі расійскімі канкурэнтамі (былі таксама моцныя спаборнікі з Украіны, Азербайджана). Потым заўважылі, што нехта імкнецца пераймаць у беларускай каманды колішнія пастановачныя ідэі, пазычаць сцэнічныя прыёмы, а нашы новыя арыгінальныя нумары, як і рэдкаснае, адносна расіян, уменне самааддана танцаваць і спяваць, не збіваючы дыханне, уражваюць публіку, "зрываюць" апладысменты журы, выклікаюць увагу ў мясцовых СМІ… А ў выніку – прымалі віншаванні!

С. Б.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2010. – 25 чэрв. – С.3.

На здымку: галоўны балетмайстар БДАМТ Дзмітрый Якубовіч (у цэнтры, са статуэткай) і салісты Кацярына Дзегцярова, Аляксей Грыненка, Ілона Казакевіч, Рыгор Крукоўскі, Рына Івакіры.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: