Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У тэатр з "Аршынам…" (2011 г. Культура)

У тэатр з "Аршынам…" (2011 г. Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

У ТЭАТР З "АРШЫНАМ…"

press2011-20aНядаўнім спектаклем "Аршын мал алан" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры дырыжыраваў лаўрэат чатырох міжнародных конкурсаў Эйюб Куліеў. Бакінскі госць застаўся вельмі задаволены ўзроўнем нашых музыкантаў, а мы — тымі новымі рысамі, што набыла пастаноўка, дзякуючы працы над ёй яшчэ аднаго носьбіта азербайджанскай культуры.

Нагадаем, музычную камедыю Узеіра Гаджыбекава ажыццяўляў рэжысёр Хафіз Гуліеў, балетмайстрам выступіла Медзіна Аліева, у прэм'еры ўдзельнічалі знаныя азербайджанскія салісты, таму цяперашні візіт дырыжора дадаў хіба апошнія штрыхі ў гэты сумесны праект, ажыццёўлены пры падтрымцы Пасольства Азербайджана ў Беларусі. Спектакль набыў іншы тэмпарытм, пазбаўлены статыкі, з'явілася пікантная "прыперчанасць" рытмаў, асабліва ў танцавальных тэмах, ды і лірычныя нумары атрымалі ўнутраную рухавасць за кошт больш вытанчанай вакальнай мелізматыкі і музычнай выразнасці.

Дарэчы, Э. Куліеў не ўпершыню наведаў Мінск. У снежні 2008-га ён прыязджаў на 75-годдзе Беларускага саюза кампазітараў, прычым разам з бацькам, народным артыстам Азербайджана, прафесарам Рамезам Куліевым. Той саліраваў на тары, а Эйюб дырыжыраваў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, выконваючы Другі канцэрт для тара з аркестрам Г. Ханмамедава. Ён яшчэ тады быў вельмі ўражаны не толькі прафесійным узроўнем беларускіх аркестрантаў, але і іх зацікаўленым стаўленнем да новай для іх азербайджанскай музыкі. Крыху раней, у 2006-м, ён сустрэўся з дырыжорам Музычнага тэатра Юрыем Галясам на Міжнародным конкурсе ў Беластоку. Больш спрактыкаваны Эйюб заняў першае месца, а Юрый, тады яшчэ толькі студэнт нашай Акадэміі музыкі,- чацвёртае. Але ж абодва яны сталіся першымі ў сваіх краінах лаўрэатамі прэстыжных міжнародных дырыжорскіх конкурсаў.

Не менш запамінальнымі, пэўна, застануцца і цяперашнія сустрэчы, бо, па словах Эйюба, нашы вакалісты і інструменталісты настолькі цудоўна справіліся з тонкасцямі ўсходняй музыкі, быццам усё жыццё пражылі ў Азербайджане. Наступным крокам да "сяброўства культурамі" магла б стаць пастаноўка ў нашым тэатры аднаго з азербайджанскіх балетаў: гэта, як запэўніў шаноўны госць, можа быць "Тысяча і адна ноч" Ф.Амірава ці "7 прыгажунь" К.Караева. Чакаюць у Азербайджане і наш тэатр — тым больш, што там пастаноўкі ажыццяўляюцца на дзвюх мовах: і па-азербайджанску, і па-руску.

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2011. – 21 мая.


На здымку: Эйюб Куліеў.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: