Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Казка "пад ёлачку" (2011 г., Літаратура і мастацтва)

Казка "пад ёлачку" (2011 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

КАЗКА "ПАД ЁЛАЧКУ"

Твор, які папоўніў рэпертуар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, сам па сабе выклікае прыемныя эмоцыі і настройвае на свята. Класічна прыгожы і па-каляднаму чарадзейны "Шчаўкунчык" П. Чайкоўскага! Між тым, з дня яго гістарычнай санкт-пецярбургскай прэм’еры ўжо сто дваццаты год пайшоў: створаны кампазітарам на лібрэта М. Пеціпа паводле казкі Э. Т. А. Гофмана, балет упершыню быў пастаўлены 17 снежня 1892 года Л. Івановым. А на беларускай сцэне...

У летапісе НАВТ оперы і балета Беларусі — дзве адметныя пастаноўкі "Шчаўкунчыка": у рэдакцыі В. Вайнонена (1956) і ў ха рэаграфіі В. Елізар’ева (спектакль з 1982 г. упрыгожвае рэпертуар і мае поспех на замежных гастролях). Падчас росквіту балетнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра "Шчаўкунчык" з’явіўся і тут: у рэдакцыі тагачаснай кіраўніцы балета Н. Дзячэнкі, паводле версіі В. Вайнонена — праўда, са значнымі купюрамі і пад назвай "Зачараваны прынц" (1996, узнаўленне ў 2002). Ды паспяховасць "задужа самастойнага" маладога балета не радавала тых, каму хацелася бачыць на сцэне гэтага тэатра шоу з падтанцоўкамі...

11-111aНовы галоўны балетмайстар У. Іваноў мае намер адрадзіць страчаную традыцыю і перакананы, што сённяшні статус тэатра абавязвае ўдасканальваць прафесіяналізм, узнімаць харэаграфічнае майстэрства калектыву на акадэмічны ўзровень. Значыць, трэба ставіць класіку. А што ёсць вышэй за эталон "Шчаўкунчыка"?! Летась узнавілі "Дывертысмент" з балета. Цяпер — насуперак арганізацыйна-фінансавым праблемам — адбылася прэм’ера спектакля на аснове версіі В. Вайнонена, распаўсюджанай у свеце з 1930-х гадоў як найбольш удалай.

Ініцыятар праекта, аўтар сцэнічнай рэдакцыі, пастаноўшчык У. Іваноў і дырыжор А. Лясун імкнуліся максімальна захаваць ды раскрыць крохкі маляўнічы музычна-вобразны свет твора, здатны паланіць і зусім юную, і дарослую душу. А нязначныя купюры ў танцах — вынік недастатковага колькаснага складу выканаўцаў: хуткасць, з якой артысты мусілі б мяняць касцюмы, каб выйсці на сцэну ў абліччы ўжо іншых персанажаў, мажлівая толькі на кінаэкране... Касцюмы, дарэчы, падбіралі з гардэроба іншых пастановак. Затое дэкарацыі арыгінальныя: плён творчасці Л. Сідзельнікавай, якая імкнулася праз сцэнаграфію перадаць і адчуванне казачнага свята, і спрадвечную мару чалавека пра ідэальны свет. Галоўныя партыі танцуюць, і пакуль без дублёраў, сёлетнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа Міку Сузукі ды Дзмітрый Лазовік. Класіка выпрабоўвае дэбютантаў — і акрыляе!

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2011. – 23 снеж. – С. 3.

На здымку: галоўны балетмайстар БДАМТ, народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: