« НазадНАПЯРЭДАДНІ ВЕРБНАЙСёння зранку ў Сендайскім скверы, што знаходзіцца каля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з’явяцца ніцыя вербы, высаджаныя ў знак падтрымкі пацярпелых ад землятрусу ў Японіі. Мінск і японскі горад Сендай – пабрацімы. Як сімвал сяброўства, сквер упрыгожвае алея горнай сакуры. Цяпер тут схіляць свае галіны нашы вербачкі. У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь і Музычнага тэатра. Кажуць, сябры пазнаюцца ў бядзе. Два гарады і разам з імі дзве краіны напаткалі трагедыйныя падзеі, загінулі мірныя людзі. Аплакваць іх будуць і дрэвы, знакавыя для славянскай культуры ды хрысціянства. Галіны вербы, згодна з хрысціянскімі звычаямі, ахоўваюць хату ад маланак, пажараў і іншых няшчасцяў. Высаджаныя напярэдадні вялікага свята – Вербнай нядзелі, – няхай тыя дрэвы ахоўваюць сваімі галінамі нашы гарады. Учора ж у тэатры адбыўся Вечар смутку. Музычная капэла "Санорус" пад кіраўніцтвам Аляксея Шута ўпершыню ў Мінску выканала Рэквіем англійскага кампазітара Джона Ратэра. Надзея БУНЦЭВІЧ. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by