Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Карысная" плошча "Арт-мажору" (2012 г., Культура)

"Карысная" плошча "Арт-мажору" (2012 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"КАРЫСНАЯ" ПЛОШЧА "АРТ-МАЖОРУ"

Дваццатая вясна фестывалю

12-150a"А юбілею было месца мала!" так і хочацца, перафразаваўшы вядомую вясельную песню, сказаць пра фінальны гала-канцэрт ХХ Фестывалю мастацтваў "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Вечарына пачалася ўжо на ганку Дзяржаўнага музычнага тэатра, дзе выступілі ансамбль акардэаністаў "Туцці" і другакурснікі кафедры харэаграфіі. Паказ дасягненняў ахапіў усе "карысныя" плошчы фае, уключаючы сцены і саму прастору, дзе фальклорны гурт "Баламуты" радасна "ўзбаламучваў" выстаўку студэнцкіх работ кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ды ўсё ж эпіцэнтрам падзей стала, вядома, сцэна з залай. Тут, бы ў святочным карагодзе, мільгалі калектывы, салісты, харавыя, інструментальныя, танцавальныя нумары. Аднаго гэтага было дастаткова, каб пераканацца, што ў вядучай ВНУ культуры і мастацтваў рыхтуюць спецыялістаў усіх профіляў.

Каб прадставіць іх, фестываль, паводле традыцыі, доўжыўся больш за два месяцы. Але калі яго асобныя канцэрты былі прысвечаны выхаванцам пэўных кафедр, дык заключны акорд сабраў у вітальную гронку ўсё лепшае, што назапашана. Не забыліся і на прадстаўнікоў "немастацкіх" спецыяльнасцей, якія робяць велічэзны ўнёсак у развіццё культуры: тых жа навукоўцаў, бібліятэкараў. А як інакш, калі цяперашні форум праводзіўся ў рамках Года кнігі!

12-150bСапраўды, кніг у тэатры было багата. Ды яшчэ якіх! Бібліятэка ўніверсітэта падрыхтавала адразу некалькі выставак: навуковай і творчай дзейнасці выкладчыкаў БДУКіМ (а гэта не толькі зборнікі, але і шматлікія манаграфіі), прыжыццёвых выданняў класікаў сусветнай і беларускай літаратуры. Пачэснае месца занялі і Якуб Колас з Янкам Купалам: іхняй спадчыне і літаратуры пра іх была прысвечана таксама асобная экспазіцыя. Надзвычай прыгожай атрымалася выстаўка "Беларусь у залатой вокладцы", дзе былі сабраны кнігі, што сталі пераможцамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Не забыліся і на рарытэты, якія захоўваюцца ва ўніверсітэцкіх бібліятэчных фондах.

А вось канцэрт шмат у чым аказаўся "спяванкай": гучала шмат самых розных па стылі апрацовак беларускіх народных песень, выцягнутых з "бабуліных куфэркаў" і перакладзеных для любых складаў, уключаючы аркестравыя. Паміж нумарамі гучалі вершы, дэманстравалася відэа. Заключнай жа ўрачыстасцю стаў выхад рэктара БДУКіМ Барыса Святлова, які ўручыў дыпломы больш як дзесяці выкладчыкам лаўрэатам "Арт-мажору-2012".

Фота Юрыя ІВАНОВА.
Культура. – 2012. – 2 чэрв.

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7474

На здымках:
Народны аркестр універсітэта. Дырыжор – Вікторыя Старыкава.
Студэнты кафедры харэаграфіі БДУКіМ.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: