Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Царква-юбіляр (Н.Б., "Культура", 22.09.2012)

Царква-юбіляр (Н.Б., "Культура", 22.09.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЦАРКВА-ЮБІЛЯР

12-232a Знакамітай Сынкавіцкай царкве, што на Гродзеншчыне, — 605 гадоў. З гэтай нагоды там прайшлі ўрачыстасці, якія сабралі не толькі вернікаў, але і шматлікіх ганаровых гасцей, у тым ліку раённае кіраўніцтва, духавенства, прадстаўнікоў вобласці і рэспублікі, а таксама турыстаў.

Зранку адбылася святочная літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пасля вакол "юбіляра" — храма-крэпасці Святога архангела Міхаіла — прайшоў хрэсны ход. Зразумела, усе прысутныя не маглі змясціцца ўнутры царквы, што з'яўляецца нацыянальным помнікам дойлідства, таму вялася відэатрансляцыя, каб да богаслужэння далучыліся астатнія жадаючыя. Апоўдні святкаванні перамясціліся на імправізаваную плошчу перад храмам. Тут была ўсталявана сцэна, крэслы, насупраць — арганізавана выстаўка народнай творчасці, наладжаны продаж сувеніраў.

Гучалі віншаванні, уручаліся ўзнагароды і памятныя падарункі. Свята стала добрай нагодай узгадаць тыя шырокія захады і намаганні па адраджэнні духоўнай спадчыны, што прадпрымаюцца сёння ў краіне. Настаяцель Сынкавіцкай царквы, протаіерэй Арсеній Ананка дарыў усім выступоўцам карціны з выявамі царквы. Розныя ракурсы знакамітага храма глядзелі на нас з набору паштовак, разнастайных блакнотаў, магнітаў ды іншых сувеніраў. Звыклы "Горад майстроў", што апошнім часам стаў добрай традыцыяй амаль усіх святочных дзей, тут меў сваю асаблівасць — акцэнт на духоўнай тэматыцы.

Адпаведным быў і канцэрт. Яго магутнай кульмінацыяй стала паўтарагадзіннае выступленне салістаў, хору і аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, якім дырыжыраваў Юрый Галяс. Слухачы з удзячнасцю прымалі духоўныя творы Д. Бартнянскага, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, старадаўнія рамансы, беларускія народныя песні, гарачымі апладысментамі падтрымлівалі выхады Вікторыі Жбанковай-Стрыганковай, зусім яшчэ маладога Аляксандра Гелаха, Ганны Бяляевай, Алы Лукашэвіч, заслужанага артыста Беларусі Васіля Сердзюкова ды іншых.

Сапраўдны фурор мела прэзентацыя мужчынскага вакальнага гурта "Арнамент", у склад якога ўваходзіць і саліст тэатра Сяргей Суцько. Выступіў, вядома, хор прыхода Свята-Міхайлаўскай царквы вёскі Сынкавічы, мясцовыя аматарскія калектывы.

Н.Б.
Культура. – 2012. – 22 верас. – С. 14.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: