Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У Нясвіж вярнуўся баль (Анатоль Кляшчук, "Звязда", 13.11.2012)

У Нясвіж вярнуўся баль (Анатоль Кляшчук, "Звязда", 13.11.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

У НЯСВІЖ ВЯРНУЎСЯ БАЛЬ

12-297aУ ноч з суботы на нядзелю нясвіжскі палац Радзівілаў стаў месцам правядзення арыстакратычнага балю. Гэта была своеасаблівая спроба адраджэння шляхецкіх манер, якія бытавалі на нашай зямлі ў мінулыя часы. Шляхта, як вядома, любіла раскошу і гульні. Але арыстакратычнае паходжанне не абмяжоўвалася толькі баляваннем. Адной з высакародных рысаў гэтай часткі грамадства была дабрачыннасць. Таму, у рамках балю і прайшла акцыя па зборы сродкаў — на рэстаўрацыю помнікаў старажытнага беларускага дойлідства — замкаў, палацаў і колішніх сядзіб. Задуманы па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі менавіта як дабрачынны, праект атрымаў адпаведную гучную назву "Палацавы баль у Нясвіжы".

Для гасцей тут былі чырвоная дарожка, фаер-шоу, рыцары на конях, бляск раскошы радзівілавых пакояў і шмат музыкі.

Удзельнікамі ўрачыстасці ў начным палацы сталі лепшыя беларускія і замежныя выканаўцы: салісты оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі і Вялікага тэатра Расіі. На балі гучалі вядомыя вальсы ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства — пераможца конкурсу "Міс свету", мадэль і актрыса з Ірландыі Разана Дэвісан, дачка вядомага спевака Крыса дэ Бурга, акцёр і спявак Дзмітрый Харацьян, саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі Аляксандр Захараў, салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Аксана Волкава, сусветна вядомая балерына Анастасія Валачкова.

Вандруючы па палацавых залах, госці балю здзейснілі своеасаблівае падарожжа скрозь стагоддзі. Многія з іх прызнаваліся пазней, што адчувалі непасрэдную прысутнасць колішніх гаспадароў, чые імёны назаўсёды знітаваны з гісторыяй і культурай не толькі Нясвіжа — усёй Еўропы: Барбары і Уршулі Радзівіл, Мікалая Сіроткі і Пане Каханку…

Гісторыя Нясвіжа ажывае.

12-297b 12-297c 12-297d

Анатоль КЛЯШЧУК. 
Фота аўтара.

Звязда. – 2012. – 13 лістап. – С. 1, 8.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: