Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Асоль, якая не чакала пунсовых ветразяў (Дзіяна Кароль, "Літаратура і мастацтва", 18.01.2013)

Асоль, якая не чакала пунсовых ветразяў (Дзіяна Кароль, "Літаратура і мастацтва", 18.01.2013)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АСОЛЬ, ЯКАЯ НЕ ЧАКАЛА ПУНСОВЫХ ВЕТРАЗЯЎ

assol3Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіў увазе публікі прэм’еру балета ў дзвюх дзеях "Асоль" (дырыжор-пастаноўшчык — Алег Лясун, мастак-пастаноўшчык — Валянціна Праўдзіна) у пастаноўцы галоўнага балетмайстра класічнага балета, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Іванова на музыку кампазітара Уладзіміра Саўчыка. У аснове балета — знакамітая аповесць Аляксандра Грына "Пунсовыя ветразі".

Сапраўды, гісторыя пра непахісную веру ў цуд і сапраўднае каханне, якое перамагае ўсе нягоды, не можа не натхняць. Таксама нельга забываць, што творчасць Грына асабліва блізкая беларусам — яго бацька, Стэфан Грынявіцкі (русіфікавана Сцяпан Грынеўскі) паходзіў з беларускай шляхты Дзісненскага павета Віленскай губерні (сёння Міёрскі раён Віцебскай вобласці). За ўдзел у паўстанні Каліноўскага быў сасланы ў Калывань Томскай губерні, пасля пераехаў у Вяцкую губерню, дзе яго жонка Ганна нарадзіла ў 1880 г. сына Аляксандра.

Пастаноўка "Асолі" ажыццяўлялася пры садзеянні Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Стваральнікі спектакля прачыталі "Пунсовыя ветразі" па-свойму. Саўчык зрабіў музычнае вырашэнне далёкім ад пяшчотна-рамантычнага, Іваноў пераклаў рамантычную прозу на сучасную і экспрэсіўную мову балета. Гледачоў чакае свет жарсцяў і спакус, вандроўка ў падводнае царства, шэраг супярэчлівых уражанняў. Аднак у спектаклі няма ні пунсовых ветразяў, ні некаторых звыклых персанажаў.

Затое ў балеце ёсць новая дзеючая асоба — Апавядальнік (Артур Іваноў), які, магчыма, увасабляе самога аўтара аповесці. З вялікай колькасці маладых хлопцаў і дзяўчат ён выбірае гераіню будучага балета — Асоль (Міку Сузукі). Знаёмства з Апавядальнікам змяняе яе жыццё. Спачатку яна сустракаецца з русалкамі і адчувае, што сапраўднае каханне зусім побач. Аднак трэба прайсці праз шматлікія спакусы і перашкоды, спазнаць свет і саму сябе, знайсці сваё "Я", і толькі тады лёс падорыць спатканне з каханым.

Трэба адзначыць, што капітан Грэй (Дзмітрый Лазовік) таксама не паўстае перад гледачом звыклым станоўчым персанажам. Ён бунтар ад прыроды, любіць гульню ў карты, праматаў усю сваю спадчыну. Аднак пры сустрэчы з Асоль у яго сэрцы загараецца светлы агеньчык кахання. Менавіта на гэтым моманце аўтары спектакля ставяць кропку.

Дзіяна КАРОЛЬ.
Фота Анжалікі ГРЭКОВІЧ.
Літаратура і мастацтва. – 2013. – 18 студз. – С. 3.

На здымку: Артур Іваноў у вобразе Апавядальніка.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: