« НазадТЭАТР. ЖАНЧЫНА. ВЯСНАУ Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрыецца выстава работ беларускага фатографа Анжалікі Грэковіч. — Гэты праект пад назвай "Тэатр. Жанчына. Вясна" прысвечаны жаночаму вобразу ў тэатры, — кажа аўтар. — Будуць прадстаўлены фатаграфіі, зробленыя ў час спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра за апошнія 2 гады. Адкрые экспазіцыю невялікі канцэрт, у якім прымуць удзел салісты музычнага тэатра — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Дзегцярова, Дзяніс Нямцоў і Наталля Дзяменцьева, а таксама студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Фатограф Анжаліка Грэковіч — выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2011 года працуе ў рэдкім жанры тэатральнай фатаграфіі. У кастрычніку 2012-га заняла другое месца ў Міжнародным конкурсе тэатральнай фотаздымкі "5-я сцяна", які праходзіў ва Украіне. — Я ўпэўнена, што тэатральнае фота — не толькі дакументальная фіксацыя спектакля, — адзначае Анжаліка. — Сапраўдная тэатральная фатаграфія можа па сіле ўздзеяння перасягнуць тое, што адбываецца на сцэне, прынамсі, да гэтага трэба імкнуцца. Юлiя ПАЛТАЎСКАЯ. На здымку: актрыса Iлона Казакевiч. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by