Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Следства вядзе… (Ларыса Цімошык, "Звязда", 23.03.2013)

Следства вядзе… (Ларыса Цімошык, "Звязда", 23.03.2013)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СЛЕДСТВА ВЯДЗЕ…

Як скрасці смачнае варэнне і не памерці ад сквапнасці?

Вядома, адказ на гэтае пытанне маглі б адшукаць усе вядомыя дэтэктывы свету: Эркюль Пуаро, міс Марпл, Шэрлак Холмс, Каломба… Але калі справу даследуе Яхім Ліс, то яна таксама выльецца ў заблытаную дэтэктыўную гісторыю. На злачынства стагоддзя прэтэндуе знікненне 10 слоікаў малінавага варэння! І гэта тады, калі навокал зіма так зацягнулася… Падазраюцца ўсе жыхары маленькага гарадка: воўк па мянушцы "Ікол-патрашыцель", Ліса Амалія, Заяц Гвідон і нават загадкавы Рамуальд Расамаха… Кола падазроных шырокае. Але дыпламаваны спецыяліст Яхім Ліс не губляе надзеі…

Можа, таму, што калісьці на жыццё ў тэатры яго блаславілі вялікія Шэрлак Холмс і доктар Ватсан. Менавіта тым, хто ўвасобіў на экране апалагетаў метаду дэдукцыі — Васілю Ліванаву і Віталю Саломіну — прыйшоўся даспадобы вобраз Яхіма Ліса. Вядомыя акцёры былі стваральнікамі аднаго з першых у СССР прыватных тэатраў "Дэтэктыў". Гісторыя крадзяжу варэння, якую прыдумаў шведскі пісьменнік Інгемар Ф'ёль, падалася ім прыдатнай для тэатра. Яна была пакладзена ў аснову мюзікла "Яхім Ліс", словы для якога напісаў паэт Юрый Энцін, а музыку — кампазітар Генадзь Гладкоў. І мюзікл паспяхова ішоў, пакуль існаваў тэатр.

Але ж мюзікл застаўся — у мелодыях і песнях, якія жылі сваім жыццём. Настасся Грыненка, якая стала пастаноўшчыкам спектакля ў Беларусі, вырашыла, што Яхім Ліс можа быць сучасным папулярным персанажам. Дапамагла ёй саспець да гэтай думкі дачушка, якая любіла слухаць песенькі з мюзікла. Кампазітар Генадзь Гладкоў аднавіў матэрыял, фактычна склаўшы наноў. Але самае галоўнае, што сачыць за гэтай гісторыяй могуць дарослыя і дзеці.

Казка аказалася з вельмі нечаканым сюжэтам нават для пастановачнай групы і маладых беларускіх артыстаў, якія вельмі любяць менавіта музычныя спектаклі. І маюць досвед удзелу ў іх у Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі. Гэтых артыстаў вы маглі бачыць у "Вестсайдскай гісторыі", "Звычайным цудзе", "Прыгодах брэменскіх музыкаў" і іншых. Іх можна пазнаваць у твар, іх можна пазнаць і па галасах. Шамхал Хачатуран, выканаўца ролі Яхіма Ліса, адзначае ў спектаклі добры гумар, вялікую колькасць вакальных і танцавальных нумароў (за апошнія адказны Дзмітрый Якубовіч). А выканаўца ролі Лісы Алісы Кацярына Мошчанка зачараваная вельмі заблытанай дэтэктыўнай гісторыяй. А калі цікава артыстам, то яны пастараюцца зрабіць, каб было цікава публіцы. Дэтэктыў, які спявае са сцэны, — даволі цікавая з'ява. Сапраўды, ёсць нейкая блізкасць героя са славутым Шэрлакам, які іграў на скрыпцы. Галоўнае, каб справа пры гэтым была ў выніку разблытана. Бо слоікамі з варэннем злодзей не абмежаваўся…

Адметна, што "Яхім Ліс" — спектакль, які з'явіўся не ў дзяржаўным тэатры, а з ідэі зацікаўленых асоб, якія спадзяюцца, што ў Беларусі ёсць людзі, якія шукаюць па афішах, што паглядзець разам з дзецьмі. Значыць, ёсць умовы ў нас для пашырэння тэатральнага руху, які можа прапанаваць тое, чаго сёння не хапае ў культурным жыцці. Ну вось як, напрыклад, сямейны дэтэктыўны мюзікл, пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў.

Ларыса ЦІМОШЫК.
Звязда. – 2013. – 23 сак. – С. 6.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: