Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ці здраджвала каралю юная Соф'я Гальшанская? (Зоя Лысенка, "Народная воля", 14.06.2013)

Ці здраджвала каралю юная Соф'я Гальшанская? (Зоя Лысенка, "Народная воля", 14.06.2013)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЦІ ЗДРАДЖВАЛА КАРАЛЮ ЮНАЯ СОФ'Я ГАЛЬШАНСКАЯ?

13-166aВось ужо тры гады запар Музей народнай архітэктуры і побыту з'яўляецца партнёрам Музычнага тэатра ў стварэнні сумеснага творчага праекта "Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам" — як вядома, у Беларусі ў апошнія гады ўсё больш прыжываецца еўрапейская традыцыя правядзення летніх музычных open-air. І ўсе тры гады ў імправізаванай глядзельнай зале пад зорным небам няма свабодных месцаў, і частка публікі проста стаіць з абодвух бакоў сцэны. Тым больш што сёлетняя імпрэза мела прывабную назву "Баль у Соф'і Гальшанскай".

Але ж, вядома, не дзеля бальных танцаў сабралася так шмат публікі ноччу ў музеі пад адкрытым небам. Усіх прыцягнула сюды абяцаная прэзентацыя супермюзікла "Соф'я Гальшанская" Уладзіміра Кандрусевіча і Алены Туравай. Над гэтым творам тэатр сумесна з аўтарамі працуе ўжо не год і нават не два… Прэм'ера спектакля павінна была адбыцца у канцы гэтага сезона, але будзем спадзявацца, што сапраўды адбудзецца на пачатку наступнага. А пакуль што публіцы былі прадстаўлены асобныя нумары з будучай пастаноўкі. І, мяркуючы па іх, гэта будзе сапраўды супермюзікл — вельмі відовішчны і, галоўнае, з закручанай інтрыгай, у якім будзе паказана не толькі сутыкненне характараў і страсцей, але і дзяржаўных інтарэсаў.

Гэта гістарычная тэма наколькі сур'ёзная, настолькі і далікатная. Ці магла 17-гадовая Софья сапраўды палюбіць свайго 70-гадовага мужа-караля? А ці не дапамог ёй хто-небудь маладзейшы ў справе нараджэння сыноў? Гэта пытанне ўсур'ёз абмяркоўвалася на пасяджэннях сейма, і юная каралева клялася на Бібліі, што не здраджвала каралю.

Зразумела, наколькі складаная роля Соф'і, і таму нават дзіўна, што тэатр яе даверыў не проста пачынаючай артыстцы, а наогул студэнтцы Акадэміі музыкі, якая яшчэ нагой не ступала на тэатральную сцэну. Гэтай шчаслівіцай стала Вольга Жалезская, для якой, відаць, на небе зоркі так спрыяльна сышліся. Ну хіба не дзіва: яшчэ не стала артысткай, а ўжо — каралеўская роля, пра якую іншыя ўсё жыццё дарэмна мараць. Але калі ўбачыш гэту юную выканаўцу на сцэне, то зможаш зразумець пастаноўшчыкаў спектакля, якія не пабаяліся пайсці на такую рызыку, — неверагоднае спалучэнне таленту і асляпляльнай прыгажосці.

Пад стаць каралеве і кароль — шматвопытны акцёр, вядучы саліст тэатра Антон Заянчкоўскі. Залішне гаварыць пра яго майстэрства, а вось пра прыроджаную шляхетнасць сказаць трэба: яе немагчыма сыграць — яна проста ёсць у яго крыві.

Вельмі яркае ўражанне аб сабе пакінуў і выканаўца ролі маладога русіча Арцём Хамічонак, выпускнік Акадэміі музыкі, які адразу сур'ёзна сябе зарэкамендаваў у тэатры. Зусім малады артыст, але язык не паварочваецца сказаць — пачынаючы, бо ў яго рабоце ўжо прасочваюцца яўныя рысы прафесіянальнай упэўненасці. Да таго ж ён валодае яшчэ і яркай сценічнай знешнасцю.

Другая частка гэтага канцэрта складалася з разнастайных нумароў папулярнай класікі. І тут выдатна праявілі сябе яшчэ два маладыя салісты тэатра — Сяргей Падавалаў і Аляксандр Гелах (яшчэ студэнт, але ўжо лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых вакалістаў). Так што, без сумнення, колькасць прыхільнікаў Беларускага музычнага тэатра пасля гэтай імпрэзы павялічыцца.

13-166b У канцэртнай праграме ўдзельнічалі таксама госці з Літвы — акцёры музычных тэатраў з Каўнаса і Клайпеды. А на завяршэнне канцэрта на сцэну выйшлі маскоўскія зоркі Глеб Матвяйчук і Анастасія Макеева — знакавыя асобы ў музычных і кінематаграфічных колах Расіі. Дарэчы, Матвяйчук свае дзіцячыя і юнацкія гады правёў у Мінску, тут жа закончыў і музычны коледж, пасля чаго працягваў адукацыю ў Маскве. А ў Мінску сярод яго педагогаў быў і Адам Мурзіч, які сёння з'яўляецца мастацкім кіраўніком Беларускага музычнага тэатра. Па сутнасці, гэта акалічнасць і прадвызначыла прыезд да нас знакамітай зоркавай пары.

Як належыць, на такое мерапрыемства былі запрошаны высокія кіраўнікі ад культуры, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і іншых органаў дзяржаўнага кіравання. Але ж так супала, што менавіта ў гэты дзень у Маладзечне праходзіла адкрыццё чарговага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, і ўсё высокае начальства паехала туды. На месцах для VIP-персон былі заўважаны ў асноўным прадстаўнікі некаторых замежных дыпламатычных місій. Таму там знайшліся месцы і для журналістаў, якім нячаста даводзіцца зручна ўладкавацца на падобных мерапрыемствах.

Зоя ЛЫСЕНКА.
Фота Анжалікі ГРАКОВІЧ.
Народная воля. – 2013. – 14 чэрв. – С. 6.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: