Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У Літве восьмы раз пройдуць Дні культуры Беларусі (Алена Юркявічэне, БЕЛТА, 17.09.2013)

У Літве восьмы раз пройдуць Дні культуры Беларусі (Алена Юркявічэне, БЕЛТА, 17.09.2013)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

У ЛІТВЕ ВОСЬМЫ РАЗ ПРОЙДУЦЬ ДНІ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ

17 верасня, Вільнюс /Алена Юркявічэне – БЕЛТА/. З 20 верасня па 1 снежня гэтага года пройдуць Дні культуры Беларусі ў Літве, якія стануць самымі маштабнымі за восем гадоў, сказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.

Геаграфія мерапрыемства значна пашырыцца. "Гэта будуць самыя маштабныя Дні культуры Беларусі за ўвесь час іх правядзення. Яны прадоўжацца з канца верасня да пачатку снежня і па пажаданнях жыхароў Літвы пройдуць у Вільнюсе, у прыморскай Клайпедзе, у Каўнасе, Плунгэ, Вісагінасе, Марыямпалі", – сказаў пасол. Адкрыюцца Дні культуры выстаўкай работ сучасных беларускіх мастакоў, якія жывуць у Літве, 20 верасня ў Мастацкай галерэі Саюза мастакоў Літвы. Ужо на наступны дзень адбудуцца тры канцэрты беларускіх выканаўцаў: саліст і дырыжор Сяргей Крылоў і беларускі піяніст Расціслаў Крымер разам з Літоўскім камерным аркестрам адкрыюць 73-і канцэртны сезон Літоўскай нацыянальнай філармоніі ў Вільнюсе. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт Акадэмічнага хора Беларускай тэлерадыёкампаніі ў касцёле Св. Якубаса ў Вільнюсе. А ў Плунгэ ў рамках ІІІ Міжнароднага фестывалю імя М.Агінскага пройдзе канцэрт Гродзенскага камернага аркестра: гэта адно з мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею вялікага кампазітара, які будзе ў 2015 годзе. Да гэтай падзеі ў Беларусі адновяць маёнтак Агінскага ў пасёлку Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Беларуская восень у Літве традыцыйна пазнаёміць і са спектаклямі беларускіх тэатраў. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа два спектаклі – "Тры Жызэлі" і "Дажыць да прэм'еры" ў літоўскім тэатры лялек. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр таксама пакажа літоўскай публіцы свае новыя пастаноўкі.

12 кастрычніка ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання "Светач-2013" і канцэрт з удзелам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі з праграмай "Музыка Літвы". З 11 па 13 лістапада пройдуць канцэрты Дзяржаўнага ансамбля танца пад кіраўніцтвам В. Дудкевіча ў Вільнюсе, Клайпедзе і Марыямпалі.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: