« НазадСПАЧАТКУ ВЫ ДА НАС…Сёння на беларускай сцэне з гала-канцэртам выступяць майстры мастацтваў Казахстана Імпрэза ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў Мінску ўчора, а скончацца заўтра, 9 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту "БН" паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі. У канцэрце выступяць народная артыстка Рэспублікі Казахстан Роза Рымбаева, салісты Казахскай оперы — заслужаныя дзеячы Казахстана Жаміля Жаркімбаева і Бібігуль Жанузак. Сваю творчасць беларускім гледачам прадставяць этна-рок гурт Ulytau — уладальнік Залатога дыска Еўропы, ансамбль домрыстаў "Серпер", танцавальны ансамбль "Акку", фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Сазген сазы" і іншыя. У рамках Дзён культуры адбудзецца і афіцыйная сустрэча міністраў культуры краін, дзе будуць разглядацца перспектывы культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана. Дарэчы, у наступным годзе Дні культуры ў Казахстане правядуць беларускія дзеячы мастацтваў. Таццяна УСКОВА. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by