Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Культура Днямі не вычэрпваецца…" (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 12.10.2013)

"Культура Днямі не вычэрпваецца…" (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 12.10.2013)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"КУЛЬТУРА ДНЯМІ НЕ ВЫЧЭРПВАЕЦЦА…"

8 кастрычніка святочным гала-канцэртам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ўрачыста адкрыліся Дні культуры Казахстана ў Беларусі

13-229aВечару папярэднічалі афіцыйныя перамовы міністра культуры нашай краіны Барыса Святлова з міністрам культуры Казахстана Мухтарам Кул-Мухамедам, а таксама больш цеснае знаёмства гасцей з найбольш значнымі культурнымі аб’ектамі нашай краіны. Казахская дэлегацыя наведала Мір, Нясвіж, іншыя гістарычныя помнікі. Не мінулі госці і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, экскурсія па якім завяршылася брыфінгам, што быў прысвечаны далейшым перспектывам супрацоўніцтва.

— Брацтва, сяброўства, супрацоўніцтва беларускага і казахскага народаў, — сказаў міністр культуры Казахстана Мухтар Кул-Мухамед, — маюць глыбокія карані. На плошчы Перамогі я звярнуў увагу на мемарыяльную дошку, дзе сярод іншых імёнаў — больш як дзесяць прозвішчаў казахаў. У час Вялікай Айчыннай мы змагаліся разам, і памяць пра гэта працягвае жыць сярод нашчадкаў…

Культура — менавіта тая сфера, дзе супрацоўніцтва нашых народаў не перапынялася ніколі і надалей можа быць яшчэ ярчэйшым, тым больш, што ўзмацняецца і эканамічнае супрацоўніцтва краін. Нагадаю, мінулым разам такія Дні культуры праходзілі ў 2009-м, а ўжо ў 2010-м адбыўся візіт у адказ: Дні культуры Беларусі ў Казахстане. Гэтак жа будзе і цяпер: праз год мы з радасцю будзем прымаць у сябе беларусаў. Ужо адно гэта сведчыць пра інтэнсіўнасць нашага культурнага абмену. Але ж супрацоўніцтва не абмяжоўваецца адно Днямі культуры — яно адбываецца ледзь не штодзень.

Вашы творцы прыязджаюць на нашы конкурсы, фестывалі, нашы — на тыя, што ладзяцца ў вас. У Казахстане — 54 тэатры, 14 з іх — рускамоўныя. Многія з іх падтрымліваюць самыя прыязныя стасункі з беларускімі калегамі, вашы рэжысёры і мастакі паспяхова ажыццяўляюць у нас пастаноўкі. Такіх фактаў — мноства! Не было выпадку, каб беларускія салісты не былі прадстаўлены і на нашых штогадовых оперных, балетных фестывалях у Астане. Супрацоўнічаюць паміж сабой і музеі, і іншыя ўстановы, уключаючы архівы.

Абменныя працэсы асабліва актывізуюцца напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі: штогод вашы супрацоўнікі архіваў і музеяў аднаўляюць імёны тых казахаў, якія "прапалі без звестак", а насамрэч — загінулі пры вызваленні Беларусі. Культура павінна дэманстраваць узор вельмі дынамічнага супрацоўніцтва, і мы робім усё магчымае, каб гэта адбылося. Бо выйграюць ад гэтага абодва бакі, культура кожнага народа ўзбагачаецца за кошт іншай. Дый многія працэсы ў нас і ў вас адбываюцца паралельна. Ваш адноўлены Вялікі тэатр выглядае папросту шыкоўна! Можам пахваліцца і мы: у Астане пабудаваны новы тэатр, і 21 кастрычніка адбудзецца яго сусветная прэзентацыя, куды запрошана і беларуская дэлегацыя…

Па просьбе Барыса Святлова высокі госць завяршыў сваю прамову віншаваннем на адрас работнікаў культуры:

— Я з задавальненнем віншую дзеячаў культуры Беларусі з прафесійным святам! Яны — сапраўднае выяўленне душы народа, бо даводзяць нацыянальную культуру і гісторыю да ўсяго свету. Сёння шмат робіцца вашай дзяржавай па аднаўленні ды папулярызацыі лепшых культурных здабыткаў. Тыя ж замкі ў Нясвіжы і Міры могуць сапернічаць з лепшымі еўрапейскімі палацамі (дарэчы, нас запрасілі правесці там выстаўкі з Музея золата — вось яшчэ дадатковы прыклад далейшых стасункаў). Адкрываюцца новыя музеі. Наведаўшы Музей Міхаіла Савіцкага, я пераканаўся, што гэты майстра быў не проста жывапісцам — праўдапісцам, на творчасці якога павінна вучыцца моладзь. А якія ў вас юныя музыканты ды кампазітары (мы мелі магчымасць паслухаць некаторых з іх)! І за ўсім гэтым — нябачная, на першы погляд, праца нястомных працаўнікоў культуры. Поспеху вам і плёну!..

Так што канцэрт адкрыцця Дзён культуры Казахстана ў Беларусі можна было, да ўсяго, лічыць яшчэ і дадатковым падарункам да нашага свята. Госці зрабілі акцэнт на фальклорным пачатку. Ледзь не ва ўсіх нумарах удзельнічаў фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Сазген сазы", што разам з гуртом "Улытау" і ансамблем дамбрыстаў "Серпер" часам складаў своеасаблівы "аркестр". У такім каларытным выкананні гучала нават класіка. Убачылі гледачы і Розу Рымбаеву, якая яшчэ з савецкіх часоў успрымалася сімвалам казахскай эстрады, адкрытай усяму свету. Данінай шчырай павагі да Беларусі стала ўключэнне ў праграму такіх песень, як "Белавежская пушча" А.Пахмутавай і "Касіў Ясь канюшыну…". А ўдзел танцавальнага ансамбля "Акку" надаў канцэрту асаблівы бляск і дадатковую нацыянальную "разыначку"…

13-229b

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Фота Юрыя ІВАНОВА.
Культура. – 2013. – 12 кастр. – С. 2.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: