Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/З "Гальшанскай" хоць у Афрыку (Наталья Степуро, "Республика", 28.11.2014)

З "Гальшанскай" хоць у Афрыку (Наталья Степуро, "Республика", 28.11.2014)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

З "Гальшанскай" хоць у Афрыку 

Заўтра мы даведаемся iмёны пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэмii. Сёння ж прадстаўляем самыя яркiя спектаклi конкурсу i іiх творцаў. 

KovalchikБольш за дваццаць гадоў таму Міхаіл КАВАЛЬЧЫК з’ехаў у Расію. Там захапіўся музычнымі пастаноўкамі, ставіў спектаклі ў Валгаградзе, Пяцігорску, Краснаярску. Вярнуўся ў Мінск і гучна нагадаў пра сябе мюзіклам "Соф’я Гальшанская" ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. 

— Арганізатары прэміі зрабілі рашучы крок і па-дзялілі намінацыі па жанрах. Здавалася б, цудоўна! Але атрымалася, што ў фінале ў музычнай секцыі толькі чатыры пастаноўкі, адна з іх — балет. Праўда, сумна? 

— Яшчэ горш тое, што мы спаборнічаем з оперным тэатрам. Мюзікл і опера — гэта ж прынцыпова розныя музычныя жанры. "Як можна выбіраць паміж рыбай і птушкай?" — гэта словы з майго новага спектакля, і яны вельмі дарэчы ў гэтай сітуацыі. У оперы зусім іншы маштаб, іншыя музычныя магчымасці. А тое, што ў нас адзін оперны і адзін музычны тэатр, — гэта наша бяда. У той жа Германіі не злічыць падобных устаноў, а колькі там розных фестываляў. Напрыклад, Гомель і Віцебск даўно заслужылі права мець оперныя тэатры і патэнцыяльныя магчымасці для гэтага ёсць — у нас вялікая колькасць выдатных музыкантаў. 

— А не атрымаецца так, што не хопіць цікавага музычнага матэрыялу, у першую чаргу нацыянальнага, каб зрабіць годны рэпертуар? 

— Калі будзе запатрабаванасць, тады кампазітары і пачнуць працаваць. У стол працаваць ніхто не хоча, а калі будуць канкрэтныя прапановы, камапазітары заварушацца. 

— Мне цікава, чаму ў спісе намінантаў на прэмію няма спектакля вашага сына Сяргея Кавальчыка "Выхадкі Ханумы", які ён паставіў у Горкаўскім тэатры? Гэта выдатная музычная пастаноўка. 

— Я не ведаю. Як не ведаю таго, чаму добрых спектакляў прыватнага тэатра "Тэрыторыя мюзікла" няма сярод намінантаў. Нежаданне спаборнічаць, сціпласць? Хопіць ужо сядзець склаўшы рукі, трэба выходзіць у свет. Прэмія — гэта выдатнае пачынанне, і дай бог ёй здароўя і шырокай дарогі. 

Sofa_Respublika— Вы шмат гадоў працавалі ў Расіі, вярнуліся ў Беларусь і амаль адразу ўзяліся за "Соф’ю Гальшанскую". Можна сказаць, рызыкавалі, узяўшы нацыянальны матэрыял… 

— Былі цудоўная ідэя кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча і падтрымка мастацкага кіраўніка тэатра Адама Мурзіча. Яны шукалі рэжысёра, я аказаўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час і з вялікім задавальненнем узяўся за пастаноўку. Які беларус не марыць пра нацыянальны матэрыял? Даўно ведаю Уладзіміра Кандрусевіча, мы збіраліся супрацоўнічаць, яшчэ калі я працаваў у Магілёўскім абласным тэатры ў Бабруйску. Алена Турава напісала добры сцэнарый. Мы ўзялі дакументальныя факты: ён — стары, яна — маладая, яна сапраўды нарадзіла яму трох сыноў. Пра іншае можна спрачацца, але не трэба забываць, што гэта мастацкі твор, і вольнасці там дапускаюцца. 

— Вы задаволены тым, што атрымалася? 

— Галоўнае, што спектакль выклікаў цікавасць у гледача, іх прыцягвае гэта тэма. Яны даведваюцца пра сваю гісторыю, знаёмяцца з дзяўчынай, якая стала роданачальніцай фаміліі Ягелонаў, яе сыны правілі Еўропай 250 гадоў. Жыватворны матэрыял, захоплены калектыў — і добры вынік. 

Тэатр з гэтым спектаклем ездзіў на гастролі ў Екацярынбург, там былі такія авацыі, якіх мы тут ніколі не чулі: артыстам апладзіравалі дваццаць мінут. Чаму? Па-першае, нацыянальны матэрыял знаходзіцца на памежжы са славянскім, людзі бачаць агульнае. Па-другое, гэта гісторыя. Па-трэцяе, выдатная музыка, выдатныя выканаўцы і, ўрэшце рэшт, відаць душа чалавека. Таму гэта пастаноўка знойдзе добры водгук і ў Афрыцы. 

Наталья СТЕПУРО 
Советская Белоруссия. – 2014. – 28 ноя.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: