Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Беларускі музычны тэатр пакажа сваю інтэрпрэтацыю "Камедыі" Уладзіміра Рудава (БЕЛТА, 26.06.2019)

Беларускі музычны тэатр пакажа сваю інтэрпрэтацыю "Камедыі" Уладзіміра Рудава (БЕЛТА, 26.06.2019)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Беларускі музычны тэатр пакажа сваю інтэрпрэтацыю "Камедыі" Уладзіміра Рудава

000027_1561562377_79201_big

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры 5 і 22 ліпеня адбудзецца прэм'ера спектакля на беларускай мове "Камедыя" паводле п'есы Уладзіміра Рудава, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр-пастаноўшчык Валерыя Чыгілейчык. 

Уладзімір Рудаў напісаў "Камедыю" ў канцы ХХ стагоддзя па матывах твораў Каятана Марашэўскага і Францішка Багушэвіча. П'еса каля трыццаці гадоў не сыходзіць з падмосткаў драматычных тэатраў краіны. Творчы калектыў Беларускага музычнага тэатра прапануе гледачам сваю версію твора. 

"Мы рыхтуем паўнацэнны музычны спектакль з новай драматургіяй, калізіямі і канфліктам, сваімі вобразамі і характарамі, - адзначыла рэжысёр. - Традыцыйна ў гратэскавых ролях выступаюць мэтры. Але ў нас будзе малады акцёрскі склад, думаю, гэта ўнясе сваю свежасць і навізну ва ўжо асэнсаваныя вобразы гэтай камедыі. Акрамя таго, будзе паказана абсалютна сучасная вёска з яе сучаснымі жыхарамі. Пастараемся, каб спектакль атрымаўся іранічным, смешным і яго пазналі". 

Паводле слоў рэжысёра, работа над спектаклем пачалася ў лістападзе мінулага года, калі ішоў працэс карэкціроўкі п'есы і напісання музыкі. З артыстамі рэпетыцыі вяліся каля двух месяцаў. "Музыка і ўсе нумары новыя, напісаныя кампазітарам Алегам Хадоскам, - падкрэсліла Валерыя Чыгілейчык. - Над пастаноўкай працуюць лібрэтыст Анатоль Зэкаў, харэограф-пастаноўшчык Кацярына Каваленка, дырыжор-пастаноўшчык Юрый Галяс і дырыжор Марына Траццякова, вакальны кіраўнік Святлана Пятрова, мастак-пастаноўшчык Ілья Падкапаеў. У нас усё даволі проста, фактычна на трох крэслах". 

Усяго ў "Камедыі" задзейнічаны чатыры персанажы, якіх выканаюць: Сяргей Жараў і Сяргей Спруць, Вікторыя Жбанкова-Стрыганкова і Святлана Карнялюк, Андрэй Асімовіч і Раман Грыцаў, Яўген Далідовіч і Дзмітрый Маціеўскі. 

"Спадзяюся, спектакль спадабаецца гледачам, і яго змогуць убачыць не толькі жыхары і госці Мінска, але і іншых гарадоў", - падзялілася чаканнямі Валерыя Чыгілейчык. 

БЕЛТА. - 2019. - 26 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: