Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ад класікі да сучаснасці (Людміла Мінкевіч, "Народная газета", 15.01.2021)

Ад класікі да сучаснасці (Людміла Мінкевіч, "Народная газета", 15.01.2021)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Ад класікі да сучаснасці

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае ўсіх аматараў аперэты і мюзікла на юбілейны канцэрт 17 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1971 го­дзе адбылася прэм'ера яго першага спектакля — гераічнай музычнай камедыі Юрыя Семянякі "Спявае "Жаваранак".

2f28886b1c41b69a055dc623eaeea0b3

За 50 гадоў існавання тэатра на яго сцэне было пастаўлена больш за сто рознажанравых спектакляў, многія з якіх сталі значнымі падзеямі ў культурным жыцці краіны і ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай культуры. А на яго падмостках выраслі пакаленні таленавітых салістаў. Сёння Музычны тэатр — адна з найбуйнейшых і самых папулярных у гледачоў тэатральна-відовішчных устаноў краіны. За год тэатр наведваюць больш за 250 тысяч чалавек. А творчыя праекты, якія праходзяць на адкрытым паветры, гастрольныя спектаклі і канцэрты адначасова могуць убачыць некалькі тысяч чалавек.

У юбілейным канцэрце будуць паказаны лепшыя нумары, створаныя стараннямі артыстаў, паведамляе musicaltheatre.by. А сёння ў афішы тэатра прадстаўлены і класічная аперэта, і мюзікл, і музычнае рэвю, і музычная камедыя, і камічная опера, і рок-опера, і опера, і балет, і музычныя спектаклі для дзяцей. Сваё майстэрства ў юбілейны вечар прадэманструюць усе пакаленні артыстаў — і тыя, хто працаваў у першым спектаклі "Спявае "Жаваранак", і тыя, хто зусім нядаўна быў прыняты ў трупу.

Людмила Минкевич
"Народная газета". - 2021. - 15 янв.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: