Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/ДЫВЕРТЫСМЕНТ для дырыжора з аркестрам (Наталля Кардашова, "Літаратура і мастацтва", 03.05.2018)

ДЫВЕРТЫСМЕНТ для дырыжора з аркестрам (Наталля Кардашова, "Літаратура і мастацтва", 03.05.2018)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ДЫВЕРТЫСМЕНТ для дырыжора з аркестрам

макаревич мгмк лим

Сёння канцэртнае жыццё ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі" немагчыма ўявіць без сімфанічнага аркестра, якім вось ужо на працягу 10 гадоў кіруе мастацкі кіраўнік і дырыжор Мікалай Макарэвіч. Сімфанічная музыка суправаджае юбілейныя і памятныя канцэрты, творчыя вечары з вядомымі музычнымі дзеячамі Беларусі і Расіі. Канцэрт сімфанічнага аркестра, прысвечаны 10-годдзю творчай дзейнасці маэстра Мікалая Макарэвіча з калектывам аркестра, сабраў у Вялікай зале каледжа навучэнцаў усіх курсаў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчыкаў, аматараў сімфанічнай музыкі.

З’яўляючыся адначасова дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Мікалай Макарэвіч з 2007 года ўзначальвае сімфанічны аркестр Мінскага дзяржаўнага каледжа імя М. І. Глінкі. Пад яго кіраўніцтвам канцэртная дзейнасць калектыву выйшла на новы ўзровень выканальніцтва, творчасці, канцэртных выступленняў і праектаў. Пачынаючы выступаць з сольнымі праграмамі на сцэне Белдзяржфілармоніі, у гарадах Беларусі і Расіі, калектыў сімфанічнага аркестра з 2012 года ўзяў удзел у шматлікіх канцэртных і фестывальных мерапрыемствах у Польшчы. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва знайшло працяг у дні адкрыцця першага маладзёжнага форуму сімфанічнай музыкі ў сакавіку 2017 года.

Юбілейны канцэрт адкрыўся музыкай С. В. Рахманінава, яго інтрадукцыяй да оперы "Алека" ў выкананні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам маэстра Мікалая Макарэвіча. Першым сольным дэбютам сярод артыстаў аркестра, які выканаў Фантазію на тэмы оперы "Травіята" Дж. Вердзі, стала выступленне навучэнкі Марыі Васільевай (кларнет, клас выкладчыка В. І. Сачыловіча). У канцэрце прагучалі творы сусветнай класікі пад кіраўніцтвам вядомых дырыжораў Беларусі і Польшчы: дырэктара ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі" дацэнта Уладзіміра Чэрнікава, галоўнага дырыжора сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай Белтэлерадыёкампаніі і канцэртнага аркестра "Няміга" дацэнта Аляксандра Сасноўскага, дацэнта Гжэгажа Дымяна (Польшча).

У канцэрце ўзялі ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык каледжа Віталь Дубовік (сола на гітары ў творы А. П’яцолы "Аблівіян"), навучэнцы МДМК імя М. І. Глінкі, скрыпачы В. Хадасевіч, Э. Маміканян, К. Дыба, С. Пракаповіч. Самы юны саліст аркестра — навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Данііл Жогаль (клас выкладчыка С. М. Тумаркіна), які сыграў партыю габоя ў Канцэрце Ф. Гендэля. За дырыжорскім пультам гледачы ўпершыню пабачылі самага юнага дырыжора, навучэнца 3 курса спецыяльнасці "Аркестравыя струнна-смычковыя інструменты" Аляксандра Кісялёва, якога да гэтага выступлення публіка ведала як аднаго з лепшых скрыпачоў сярод навучэнцаў каледжа. Сваё скрыпічнае майстэрства А. Кісялёў яшчэ раз пацвердзіў у выкананні ўласнай аўтарскай інструментоўкі сачынення кампазітара-рамантыка ХІХ стагоддзя Эдуарда Эльгара "Салют любові". Нягледзячы на тое, што гэты твор натхняў музыкантаў на шматлікія транскрыпцыі для розных інструментаў і ансамбляў, у тым ліку на вакальную версію твора, Аляксандр Кісялёў пад кіраўніцтвам свайго таленавітага выкладчыка Мікалая Макарэвіча стварыў новую арыгінальную інструментоўку, на якую публіка адгукнулася авацыямі і бурнымі апладысментамі.

Прыгажосць мелодый Эрнэста Келера, італьянска-рускага флейтыста і кампазітара ХІХ стагоддзя, вядома ў многіх краінах Еўропы, Расіі, Амерыкі, Аўстраліі. На юбілейным канцэрце сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам М. Макарэвіча "Вальс кветак" Э. Келера прагучаў пры ўдзеле саліруючых флейт у выкананні Ганны Мазец і Лізаветы Ботвіч (клас выкладчыка А. А. Рэнанскай). Сярод твораў новага музычнага кірунку, які сінтэзуе класічную музыку з джазам, рокам, кантры і фальклорам, у канцэрце прагучала музыка з кінафільма "Паганіні: скрыпач д’ябла" нямецкага скрыпача-віртуоза Дэвіда Гарэта. Партыю саліруючых скрыпак выканалі лаўрэаты міжнародных конкурсаў, навучэнцы каледжа А. Кісялёў і У. Савенка (клас выкладчыка Г. Я. Арабей).

Кульмінацыяй канцэрта стала выкананне пад кіраўніцтвам Мікалая Макарэвіча твораў І. Фралова "Дывертысмент" пры ўдзеле студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выпускніц каледжа М. І. Глінкі Вольгі Фурсы і Кацярыны Купрыянік, а таксама твораў П. І. Чайкоўскага, І. Брамса.

Творчы шлях дырыжора Мікалая Макарэвіча і яго аркестра — гэта няспынны экскурс у чароўны свет сімфанічнай музыкі да вяршынь мастацкасці і натхнення.

Наталля КАРДАШОВА
Літаратура і мастацтва. - 2018. - 3 мая



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: