Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Кiм Брэйтбург: "Мой новы мюзiкл — абсалютны мэйнстрым" (Наталья Степуро, "Республика", 20.12.2016)

Кiм Брэйтбург: "Мой новы мюзiкл — абсалютны мэйнстрым" (Наталья Степуро, "Республика", 20.12.2016)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Кiм Брэйтбург: "Мой новы мюзiкл — абсалютны мэйнстрым"

Ким Брейтбург рассказал о своем новом мюзикле

"Блакітная камея" корміць наш тэатр", — кажа мастацкі кіраўнік музкамедыі Адам Мурзіч і праз пяць гадоў зноў запрашае ў Мінск Кіма Брэйтбурга. Каб зрабіць тут новы мюзікл, які яшчэ на бліжэйшыя гады забяспечыць тэатру аншлагі, а артыстам масла на хлеб. Прэм`ера "Джэйн Эйр" адбылася ўчора, а напярэдадні яе мы пагутарылі з расійскім кампазітарам і прадзюсарам.
Jane_Respublika_1
— Кім Аляксандравіч, што так цягне ў Беларусь? За пяць гадоў гэта ўжо ваш чацвёрты спектакль у Мінску: два пастаўленыя ва ўніверсітэце культуры, а два — на сцэне музкамедыі.

— Мяне шмат куды клічуць, але Мiнск — важны для мяне горад. Я пражыў доўгае жыццё, завёў шмат знаёмстваў, у тым ліку і ў Беларусі. Мы падтрымліваем цесныя сувязі з дырэкцыяй гэтага тэатра, сябруем з вашым універсітэтам культуры.

— "Джэйн Эйр" ідзе ў Маскве, навошта было паўтараць гэтую пастаноўку ў Мінску?

— Гэта зусім не паўтор. У Мінску ідзе арыгінальная пастаноўка, яна нават па форме іншая. Тут іншы рэжысёр. З Мікалаем Андросавым мы зрабілі каля пятнаццаці спектакляў, вельмі добра разумеем адзін аднаго. Над гэтай пастаноўкай я працаваў з камандай аднадумцаў, што вельмі важна.

У Маскве працавала зусім іншая каманда, там былі зроблены купюры. І гледзячы на той варыянт, мы зразумелі, якія моманты трэба прапрацаваць. Маскоўская пастаноўка зроблена на годным узроўні. Таму нельга сказаць, што адна добрая, а другая дрэнная. Яны проста розныя. У мінскім варыянце больш тонка і глыбока заяўлена лінія кахання. Тут і дэкарацыі іншыя, дзякуючы чаму з`яўляецца зусім іншая атмасфера. Словам, беларуская версія больш адпавядае аўтарскай задуме, чым маскоўскі варыянт.

— Вашу пастаноўку ў Маскве называюць "гісторыяй пра Папялушку".

— Ніякага дачынення гэты спектакль да Папялушкi не мае. Так, там ёсць мачыха і дзве яе злыя дачкі. Справа ў тым, што раман Шарлоты Брантэ вельмі аб`ёмны, і ўмясціць яго ў двухгадзінны спектакль вельмі складана. Але павінна была быць нейкая камедыйная лінія, таму мачыха аказалася гэтакiм прыкметным персанажам у мюзікле.

Памылка маскоўскай аперэты была ў тым, што там не напiсалі, што спектакль зроблены па матывах рамана. У нас адаптаваная версія літаратурнага твора. На мой погляд, Карэн Кавалеран зрабіў удалае лібрэта. Ён прапанаваў напісаць яго ў вершах, мне падалося, што характар твора схіляе да таго, каб зрабіць яго ў паэтычнай форме.

— Гэты мюзікл будзе падобны на тыя, што вы ўжо ставілі ў Мінску?

— Цяперашняя музыка — абсалютны мэйнстрым. Тры мае пастаноўкі тут усё ж былі зробленыя ў поп-стылі. Тут іншая мелодыка, хоць мая структура музычнай мовы, вядома, засталася.

— Шэсць гадоў таму, збіраючыся ставіць "Блакітную камею", вы абвясцілі кастынг, на які прыходзілі ў тым ліку людзі з вуліцы. У выніку чаго адкрылі некалькі цікавых імёнаў. Як у гэты раз падбіралі артыстаў на галоўныя ролі?
Jane_Respublika_2
— У нас дзве Джэйн Эйр. З Кацярынай Муратавай мы знаёмыя вельмі даўно. У яе галоўныя ролі ў "Дуброўскім" і "Блакітнай камеі". Яна выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і паспяхова сумяшчае гэта са сваёй артыстычнай кар`ерай. На кастынгу знайшлі яшчэ адну цікавую дзяўчыну — Лену Бабук. Яна студэнтка кансерваторыі, вучыцца на чацвёртым курсе. Гэта для яе першая роля ў тэатры, але яна арганічна ўпісалася ў трупу. У ёй выдатна спалучаецца акадэмічны вакал і гнуткасць, эмоцыі, уласцівыя мюзіклу.

На кастынгі заўсёды прыходзіць шмат дзяўчат. Але мы ў першую чаргу шукаем тыпажныя падабенствы. Важныя таксама ўнутранае напаўненне і голас.

— На ролю місіс Фэйрфакс заяўлена заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, сёння — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу...

— Мы з Ірынай даўно знаёмыя, і я заўсёды рады бачыць яе ў сваіх спектаклях. Роля місіс Фэйрфакс якраз для эстраднай выканаўцы, і я вырашыў, што яна падыходзіць для яе. Дарэчы, бачу ў іх нават знешняе падабенства. Не ўпэўнены, што Ірына зможа часта выходзіць на сцэну, але, думаю, у любым выпадку яна ўпрыгожыць гэты спектакль.

— Чаму б тады і Руслана Аляхно не запрасіць на якую-небудзь ролю? Бо ў тым ліку дзякуючы вам гэты беларускі спявак стаў прыкметным і ў Расіі, перамог у праекце "Народны артыст".

— У нас з Русланам добрыя адносіны. Але прысутнасць яго ў мінскіх спектаклях тэхнічна немагчыма, бо Руслан — артыст, які ўвесь час на гастролях. Да таго ж мы цяпер займаемся з ім рознымі справамі: я — музычным тэатрам, а ён — па-ранейшаму эстрадай, шоу-бізнесам.

— Дарэчы, што там у вас з шоу-бізнесам? У нас ён амаль мёртвы.

— На мой погляд, у шоу-бізнесе ёсць нейкі крызіс ідэй. Калі тэатр актыўна развіваецца, асабліва музычны, я б нават сказаў, назіраецца бум, то на эстрадзе адсутнасць у песнях чалавечых тэм вельмі адчуваецца. Гэта значыць, шоу-бізнес здрабнеў. Ён, вядома, вырашае задачы камерцыйнага поспеху, таму што гэты шлях, у прынцыпе, пратаптаны. Але ісці ім усё складаней і складаней, людзі хочуць чагосьці новага. За грошы любоў гледачоў не купіш, трэба кімсьці з’яўляцца, каб на цябе звярнулі ўвагу. Мне здаецца, што гэты крызіс ёсць не толькі ў Беларусі і Расіі, але нават на Захадзе. На жаль, асоб тыпу Фрэдзі Мерк’юры, Майкла Джэксана, Джо Кокера з`яўляецца вельмі мала.

Наталья Степуро
Республика. - 2016. - 20 дек.
Фото - Виталий Гиль



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: