Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Міхаіл Ліла: Мае мары здзяйсняюцца ўжо зараз (Палiна Мiгiневiч, "Звязда", 19.07.2018)

Міхаіл Ліла: Мае мары здзяйсняюцца ўжо зараз (Палiна Мiгiневiч, "Звязда", 19.07.2018)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Міхаіл Ліла: Мае мары здзяйсняюцца ўжо зараз

Міхаіл Ліла — адзін з самых маладых акцёраў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Калегі кажуць, што ён вельмі пазітыўны і жыццярадасны. Хлопец у трупе з 2015 года і за гэты час паспеў шмат чаго дасягнуць.

Калі Міша быў маленькі, ён і падумаць не мог, што апынецца ў тэатры. З самага дзяцінства спяваў, удзельнічаў у міжнародных конкурсах. За гэты час атрымаў больш за 30 першых прэмій і гранд-прэмій, стаў трохразовым лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
19-10_kopiya_1

— Аказаўся ў тэатры я наступным чынам. На другім курсе акадэміі музыкі выкладала Ганна Дзмітрыеўна Маторная — рэжысёр нашага тэатра. Яна мяне заўважыла і пасля некалькіх месяцаў прапанавала праслухацца. Я спужаўся, сказаў, што яшчэ недастаткова падрыхтаваны і гэта занадта рана. Потым працаваў з салісткай тэатра Лідай Кузьміцкай, яна параіла мне тое ж самае. У выніку адважыўся і прыйшоў, мяне адразу ўзялі як саліста-вакаліста, — кажа хлопец.

Звычайны дзень Мішы выглядае прыкладна так.

— Устаю а дзявятай гадзіне. Прыязджаю ў тэатр крыху раней, каб распецца і разагрэцца каля станка. З 11 да 14 гадзін праходзяць рэпетыцыі: танцавальныя, вакальныя, аркестравыя. Потым еду ў кансерваторыю на пары, далей трыццаціхвілінны перапынак і зноў еду ў тэатр, дзе пройдзе спектакль або наступная рэпетыцыя. Вызваляюся а 10-11-й гадзіне вечара. Дома вучу словы для новых роляў, паўтараю старыя. Кладуся спаць а 2-3-й гадзіне ночы, і так кожны дзень, — расказвае суразмоўнік.

У такім складаным графіку Міхась паспявае і добра вучыцца. Кажа, што яму лягчэй за астатніх з-за выдатнай падрыхтоўкі ў музычным каледжы. Педагогі ўсё разумеюць і заўсёды дапамогуць, яны цэняць людзей, захопленых сваёй будучай прафесіяй. Бацькі Мішы таксама ўхваляюць яго занятак. "У мяне цудоўная сям'я, якая ва ўсім дапамагае. З музыкай, праўда, звязаны толькі я, але бацькі задаволены, што выбраў менавіта тэатр, і ганарацца мной". Публіка вельмі ўплывае на акцёраў, кажа хлопец. На шчасце, у музычным тэатры зала заўсёды поўная, ёсць для каго выступаць, шмат пастаянных гледачоў:

— Усё роўна — адзін чалавек ці дзесяць тысяч — мы павінны адыгрываць на поўную моц. І заўсёды назіраем эфект бумеранга: запускаеш сапраўдную эмоцыю і яна вяртаецца да цябе з неверагоднай аддачай, — дзеліцца Міша.

Перад выхадам на сцэну ногі і рукі не трасуцца, але хваляванне прысутнічае заўсёды — ніколі не ведаеш, як пройдзе наступная хвіліна спектакля. Як кажа суразмоўнік, не бывае двух аднолькавых выступленняў. "Усе мы людзі, і нельга забываць пра чалавечы фактар. Бываюць розныя выпадкі, у тым ліку трагічныя, але артыст выходзіць і робіць сваю справу. Тады на сцэне з'яўляюцца зусім іншыя эмоцыі".
19-9_7
Работу ў тэатры Міша ўяўляў зусім па-іншаму. Ён думаў, што будзе проста спяваць, прыгожа хадзіць па сцэне, часам танцаваць. Калі апынуўся тут, зразумеў, што яшчэ вельмі юны ў творчым плане. Спачатку адчуваў сябе няўтульна, але гэта прымусіла яго працаваць з асаблівай стараннасцю. "Я не быў гатовы да таго, што ўсё павінна быць на такім высокім узроўні. Як кажа наш рэжысёр, мы павінны спяваць як у оперы, танцаваць як артысты балета і чытаць як акцёры драматычнага тэатра. Гэтым мы і адрозніваемся ад іншых".

У тэатры Мішу ведаюць як самага аптымістычнага калегу, ён заўсёды ў добрым настроі.

— Усміхайцеся, у якім цяжкім становішчы ні былі б, таму што ўсмешка ўздымае настрой і чароўна дзейнічае на іншых людзей, — упэўнены хлопец.

Творчая мара маладога акцёра ўжо здзейснілася. "Лятучы карабель" — любімы мультфільм яго дзяцінства, ён заўсёды бачыў сябе ў вобразе Вані. Не так даўно Міхаіла зацвердзілі на гэтую ролю, і яна ідэальна кладзецца на голас артыста. З рускіх казак мы памятаем Івана-дурня, а тут акцёр дэманструе Івана-печніка, разумнага, культурнага. Таму Міхаіл з трапятаннем ставіцца да гэтай ролі.

Думак, звязаных з тэатрам, у суразмоўніка шмат, а вось над пытаннем пра самую запаветную жыццёвую мару ён задумаўся.

— Неяк мы ладзілі дабрачынны канцэрт, каб сабраць сродкі на аперацыю хлопчыку. Нашы грошы вельмі дапамаглі яму, і цяпер ён здаровы. Калі разумееш, што сваім талентам можаш дапамагчы выратаванню жыцця, ты абсалютна шчаслівы, гэта не перадаць словамі, адчуваеш найвышэйшую асалоду. Так павінны рабіць усе. Неабавязкова дапамагаць матэрыяльна, часам досыць звычайнай падтрымкі або ўсмешкі. Няма ў жыцці нічога лепшага за такія справы, — такім быў адказ Мішы. — Таму я не магу назваць пэўную запаветную мару, я проста лічу, што яны здзяйсняюцца ўжо зараз.

Паліна МІГІНЕВІЧ
"Звязда". -2018. - 19 лiп.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: