Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Пад•Свядомасць": без карэктываў наратыву (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 11.09.2021)

"Пад•Свядомасць": без карэктываў наратыву (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 11.09.2021)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"Пад•Свядомасць": без карэктываў наратыву

16 верасня на сцэне нашага Музычнага тэатра — адметны балет "Пад•Свядомасць". Дарэчы, ягонай прэм’ерай завяршаўся сезон. Гэту падзею трэба адзначыць асобна, бо яна знамянуе важны творчы этап у жыцці не толькі маладога беларускага харэографа Сяргея Мікеля, але і ўсяго гэтага тэатра.

pages-8

Пастаноўкі Сяргея Мікеля даўно не навіна на беларускай сцэне. А больш дакладна — на розных сцэнах. Бо ў нашым Вялікім тэатры ідзе яго балет "Пер Гюнт", а ў Музычным — увогуле адразу некалькі паўнавартасных вялікіх спектакляў: "Вішнёвы сад", адзначаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, "Тытанік", дзіцячы балет "Пеця і воўк". Апошняму папярэднічаў яшчэ больш яскравы "Джэймс і Персік-волат", на жаль, зняты з рэпертуару. Але называць "Пад•Свядомасць" проста чарговым спектаклем нельга: ён сімвалізуе новую прыступку. А больш дакладна — вяртанне харэографа да сябе самога.

Пяць гадоў таму, навучаючыся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе народнага артыста Беларусі і СССР, прафесара Валянціна Елізар’ева, будучы балетмайстар зладзіў сваю творчую вечарыну "Анатомія танца". Паслядоўнасць асобных нумароў, памножаная на відэашэраг, складалася ў агульную тэматычна завершаную кампазіцыю. А галоўнае, той праект успрымаўся своеасаблівым творчым крэда пачаткоўца, якое ён будзе распрацоўваць надалей: нават у слове "анатомія" бачылася паглыбленне ва ўнутраныя працэсы, а зусім не пераказ нейкіх гісторый з займальным сюжэтам.

Айчынная тэатральная практыка з яе імкненнем да наратыву ўнесла свае карэктывы: малады харэограф павінен быў адысці ад сваіх бессюжэтных спроб, сканцэнтраваўшыся на тых назвах, якія будзе лягчэй прадаць (у цяперашніх умовах такі падыход да фарміравання рэпертуару становіцца пераважным). І толькі зрабіўшы сабе імя, Мікель рушыў, нарэшце, да праславутага "чыстага мастацтва" — да тых пластычных эмацыйна-філасофскіх замалёвак, саму сутнасць і разгорт якіх немагчыма пераказаць ніякай іншай мовай — тымі ж словамі. Толькі харэаграфіяй — і ніяк не іначай.

pages-8-2 Балет "Пад•Свядомасць" атрымаў жанравае азначэнне "падарожжа ў снах". Магчыма, прыхільнікам Музычнага тэатра так прасцей успрымаць спектакль і, што яшчэ больш важна, настроіцца на адпаведную "логіку нелагічнасці". Але змест балета насамрэч куды больш шырокі: гэта менавіта той выпадак, калі зместам выступае сама мастацкая форма. А назва становіцца ключом да разумення: спектакль трэба ўспрымаць найперш на ўзроўні падсвядомасці, павольна гойдацца на ягоных хвалях, насалоджвацца самой плыняй, а не імкнуцца хутчэй прыстаць да берага ў пошуках апазнавальных знакаў мясцовасці.

На гэта скіроўвае і музыка Арва Пярта, кантрастам да якой становіцца невялічкі фрагмент Эрыка Саці, і сцэнаграфія Яўгена Ермаловіча, блізкая паэтычнаму фэнтэзі, і праца мастака па святле Івана Антанюка, відэапраекцыя Сяргея Чыгіра.

Артысты (а задзейнічаны не толькі вядучыя салісты, але і ўвесь кардэбалет) пераўзыходзяць усе свае магчымасці. Адданасць такая, бы яны працавалі з сусветнай зоркай, здольнай забяспечыць ім неверагодныя сусветныя ангажэменты.
Пры ўсёй вынаходлівасці харэаграфіі, асабліва ў пранікнёных ансамблевых сцэнах, балетмайстар адыходзіць ад выключна пластычных сродкаў выразнасці. Звяртаецца да тэатра ценяў і, шырэй, да самой эстэтыкі тэатра лялек, калі дзейнай асобай становіцца, да прыкладу, тканіна, што ператвараецца ў аблачынкі, непераадольную сцяну, калыску, купал неба як сімвал бяспекі, вышэйшай аховы і многае іншае. Скарыстоўвае прыёмы цыркавога мастацтва ў галіне той жа паветранай гімнастыкі, элементы інсталяцыі, нават чагосьці накшталт тэатралізаванага "слайд-шоу". Адным словам, ідзе тым шляхам, што пракладзены ў сучаснай харэаграфіі маладым шведскім майстрам Аляксандрам Экманам (дарэчы, у спектаклі ёсць і дакладныя спасылкі да нашумелага экманаўскага балета "Кактусы" і іншых прац). І ў выніку намацвае найбольш актуальны сёння вектар развіцця не толькі харэаграфіі, але і тэатра ўвогуле — на мяжы розных відаў мастацтва, часам надзвычай далёкіх ад асноўнага, акрэсленага выбарам жанру.

Надзея БУНЦЭВІЧ
"Культура". - 2021. - 11 вер.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: