Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Мяняемся? Спектаклямі! (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 04.02.2025)

Мяняемся? Спектаклямі! (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 04.02.2025)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Мяняемся? Спектаклямі!

Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года.

ТУЛА Ў НАС 

Госці прывезлі два ранейшыя спектаклі: "Каралеву дэтэктыва", якую мінчукі маглі бачыць год таму, і для дзяцей — "Канька-гарбунка", што быў пазалетась, а таксама дзве прэм’еры гэтага сезона — ужо 248-га. 

"Піковую даму" паводле Пушкіна тулякі паставілі ў кастрычніку, а ў снежні яна ішла ў прамым эфіры. Ці не цікава параўнаць спектакль з нашай прэм’ерай, якую тэатр імя Горкага прэзентаваў у красавіку? Тым больш гэтыя дзве працы, мяркуючы па азначаных жанрах, павінна яднаць містыка. "Містычным фарсам" названа мінская версія "Піковай" у інтэрпрэтацыі маладога рэжысёра Вольгі Барысавец, "містычнай гісторыяй" — тульская. Яе зрабіў добра вядомы ў Беларусі Зураб Нанабашвілі, які ставіў у Гомельскім абласным драмтэатры спектаклі "Боінг-боінг боінг", "Вішнёвы сад", у розныя гады быў членам і старшынёй журы міжнароднага фестывалю "Славянскія тэатральныя сустрэчы". Пры праглядзе знайшлася яшчэ адна агульная рыса: у абедзвюх інсцэніроўках скарысталі крыху адрэдагаваны пушкінскі верш "А в ненастные дни…". У астатнім — прачытанні хрэстаматыйнай аповесці аказаліся не проста рознымі, а нават супрацьлеглымі. 

мяняемся спектаклямі (1)

Тульская "Піковая дама" — надзвычай маштабная, "густанаселеная". Акрамя больш як 20 персанажаў, у спектаклі яшчэ амаль столькі ж манекенаў. Дзеянне разгортваецца ў некалькіх мясцінах. У глыбі сцэны ўвогуле зроблены асобны подыум, куды перанесены папярэднія перыпетыі ХVIII стагоддзя, звязаныя з успамінамі графіні. Частая змена не толькі лакацыі, але і часу забяспечвае нелінейны аповед, мазаічнасць структуры. Гэтыя прыёмы дапоўнены паралельным дзеяннем. Мы ў адзін момант бачым, што адбываецца з рознымі героямі ў розных пакоях ці тую ж графіню ў старасці поруч з ёй у маладосці. Мефістофелеўская тэма дапоўнена асацыяцыямі з "Ценем" Шварца: разам з Германам у фінале з’яўляецца яго цень у абліччы Сен-Жэрмена. 

Але калі глядач свядома чакае містыкі, азначанай Пушкіным, рэжысёр быццам спрачаецца з аўтарам, пераходзячы на гумар. Сцэна з прывідам мёртвай графіні выклікае непадробны смех у зале. Гераіня тут падобная да сялянскай бабы, што размаўляе наў мысна змененым, "мульцяшным" голасам, бы гэта нейкая пародыядражнілка. Затое ў момант адпявання на першым плане — пропаведзь архірэя звернутая не столькі да персанажаў спектакля, колькі да публікі. 

мяняемся спектаклямі (2)

У сцэнаграфіі Ірыны Блахіной прасочваецца ідэя лабірынта. У касцюмах Алены Пагожавай, што адпавядаюць прадстаўленым у спектаклі дзвюм эпохам, — кантраст залатога і чорнага, заяўлены адразу. Такое колеравае спалучэнне, як і частковы зварот да ХVIII стагоддзя, вымушае згадаць яшчэ адну "Піковую даму" — оперу Чайкоўскага ад нашага Вялікага, у якой цалкам у золаце вырашана сцэна балю. 

Вераснёўская прэм’ера спектакля "Сабака на сене" адкрывала ў Туле сезон. У анонсе на сайце тэатра аж шэсць разоў паўтаралася слова "каханне" (у дадатак — паратройка сінонімаў). На сцэне мы кахання не ўбачылі, хіба гульню ў яго. Праз песні і танцы добра праілюстравана гарачая атмасфера Іспаніі. Лейтматывам стала карыда, заяўленая ўжо сцэнаграфіяй. Ва ўверцюры з’яўляецца нават маска быка, каб усе ўсё зразумелі. А далей гэта карыда між мужчынам і жанчынай. Полымя чырвонага плашча асацыіруецца менавіта з бітвай — не на жыццё, а на смерць, і падмануты маркіз Рыкарда ўспрымаецца як трагічная фігура. Сэнс спектакля перасунуўся на тэму вяршэнства — і ў выніку перамог мужчына: Тэадора спрытна падцягваецца, узлазіць на балкон і пачынае камандаваць Дзіянай. 

мяняемся спектаклямі (3)

З Тульскім акадэмічным тэатрам драмы беларусы зноў сустрэнуцца ў пачатку красавіка: у рамках "Тыдня рускай класікі" будзе паказаны "Айцец Сергій". 

НАШЫ Ў ТУЛЕ 

Добрай традыцыяй стала аба вязковае ўключэнне ў праграму найноўшых спектакляў, прэм’еры якіх прыпалі на год паміж гастролямі. Таму мінскі калектыў павёз у Расію новы святочны канцэрт "Карнавальная ноч", упершыню прэзентаваны ў нас 30 снежня, і мюзікл расій скага кампазітара Кіма Брэйтбурга "Блакітная камея", адноўлены 18 снежня і паказаны ў Туле двойчы. Дарэчы, гэты спектакль можна лічыць сумесным праектам: прысвечаны часам Кацярыны ІІ і лёсу княжны Тараканавай, ён увасабляўся расій скай камандай. Артысты — усе нашы. І сярод іх шмат маладых! 

Акрамя таго, у Тулу паехалі "Труфальдзіна з Бергама" Аляксандра Колкера, класічная аперэта "Містар Ікс" Імрэ Кальмана (рэжысёр абодвух спектакляў — Ганна Маторная) і мюзікл для дзяцей "Снежная каралева" Гельсят Шайдулавай. Ён у свой час стаў дыпломнай працай Валерыі Чыгілейчык — маладога рэжысёра, выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 

мяняемся спектаклямі (4)

Адкрывала гастролі нашага Музычнага міністр культуры і турызму Тульскай вобласці Таццяна Рыбкіна. Яна згадала і іншыя творчыя праекты — у прыватнасці, міжнародны музычнатэатральны фестываль у гонар 500-годдзя Тульскага крамля. Да свята далучыліся беларускія артысты. Тут іх даўно палюбілі. Задоўга да цяперашняга прыезду на сайце Тульскага акадэмічнага тэатра драмы насупраць назваў нашых пастановак з’явілася паметка "месцаў няма".

Надзея БУНЦЭВІЧ 
Газета "Культура". - 2025. - 4 лют.
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА і з архіва БДАМТ



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: