« Назад Напаўняючы скарбніцу Танцуе Сільва, плача Джульета, жартуе Разалінда. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — аншлаг. На сцэне — народная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч. Цэлы свет рознахарактарных вобразаў створаны гэтай яркай салісткай — 29 лістапада ў тэатры адзначылі яе юбілей. Віншаванне Маргарыце Александровіч накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. — Дзякуючы непаўторнаму жаночаму абаянню, унікальнаму таленту і адданасці нацыянальнаму мастацтву вы здабылі любоў шматлікіх паклоннікаў, — гаворыцца ў віншаванні. — За гады плённай дзейнасці на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра вамі створана цэлая галерэя запамінальных вобразаў, якія пакінулі яркі след у сэрцах гледачоў. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што народная артыстка і надалей будзе працаваць гэтак жа натхнёна, напаўняючы скарбніцу беларускай культуры. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маргарыце Александровіч моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, шчасця і дабрабыту. Цёплыя словы ў гонар юбіляра падрыхтавала і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У прывітальным адрасе, які агучыў першы намеснік міністра Валерый Грамада, былі высока ацэнены больш як 20-гадовая творчая дзейнасць Маргарыты Віктараўны, яе адданасць выбранаму шляху і заслужаныя высокія ўзнагароды. — Ваш дзіўны голас і абаяльная ўсмешка не перастаюць пакараць сэрцы гледачоў. І мы, тыя самыя гледачы, можам толькі шчыра дзякаваць вам за чараўніцтва акцёрскага майстэрства, за хвалюючую ігру на сцэне, якія вы шчодра дорыце нам, — адзначыў Валерый Грамада. У святочны вечар гучала багата іншых віншаванняў. Калегі і прыхільнікі зычылі Маргарыце Александровіч мноства новых роляў і яркіх прэм’ер. "Культура". - 2023. - 5 снеж. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by