Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Радзівон Смірноў: Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна (Маргарыта Драздова, "Літаратура і мастацтва", 15.01.2025)

Радзівон Смірноў: Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна (Маргарыта Драздова, "Літаратура і мастацтва", 15.01.2025)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Радзівон Смірноў: Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна

"Наша дружная мужчынская каманда", — кажа Аляксей Смірноў аб сваёй сям’і. Мужчына стаў удаўцом, калі яго сыну Радзівону споўнілася ўсяго тры гады. Найменш ён хацеў, каб іх маленькую сям’ю шкадавалі, а найбольш — каб у сына было цікавае і шчаслівае дзяцінства. Сёння Радзівон Смірноў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, самы юны артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і аматар футбола.

14_1_alyaksey_i_radzivon_smirnovy

Тата: "Не хацелася б, каб хлопчык ператварыўся ў маленькага дарослага"

— Аляксей, калі вы звярнулі ўвагу на музыкальныя здольнасці сына?

— Не было канкрэтнага моманту. Здольнасці яму перадаліся ад мамы — музыканта, дырыжора, уладальніцы прыгожага голасу. У нас у доме заўсёды гучала музыка. Таму Радзівон спяваць і размаўляць пачаў адначасова. У яго выдатна атрымлівалася. Яшчэ ў дашкольным узросце сын наведваў музычную студыю. І школу мы абралі з музычным ухілам, але я пытаўся ў Радзівона, ці хоча ён займацца музыкай ужо на іншым узроўні. Падтрымліваю інтарэсы сына і стараюся па магчымасці дапамагаць у гэтым.

— А як Радзівон стаў самым юным артыстам музычнага тэатра?

— Пасля ўдзелу ў шматлікіх конкурсах мы вырашылі схадзіць праслухацца да мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адама Асманавіча Мурзіча, які лічыцца ў Беларусі адным з найлепшых педагогаў. Па шчаслівай выпадковасці музычнаму тэатру патрэбна было дзіця на ролю Трубадура-малодшага ў мюзікле "Прыгоды брэменскіх музыкантаў". Адам Асманавіч праслухаў Радзівона і сказаў: "Прыступайце да рэпетыцый". Народнай артыстцы Маргарыце Александровіч даручылі быць педагогам Радзівона. Перыядычна Адам Асманавіч сам дае майстар-класы.

— Напэўна, вы неяк рыхтавалі сына да праслухоўвання? 

— Да таго часу ў Радзівона быў досвед удзелу ў дзіцячых вакальных конкурсах, і, як правіла, ён атрымліваў Гран-пры ці займаў першае месца. Я заўсёды казаў сыну, што конкурс — гэта своеасаблівая гульня і ніхто не ведае, хто будзе пераможцам. І нават калі пераможа іншы, то гэта не значыць, што ты прайграў, кожны ўдзельнік варты перамогі. Менавіта так мы ішлі ў тэатр: новая гульня, новая прыгода.

Радзівон адзін раз удзельнічаў у адборы на "Славянскі базар" і не прайшоў. Але члены журы пры абвяшчэнні вынікаў вельмі кампліментарна выказваліся пра яго здольнасці, за што ім вялікі дзякуй. Гэта стала для нас своеасаблівым штуршком да творчасці.

Што датычыцца конкурсаў, вырашылі, што пакуль мы іх, як цяпер кажуць, паставім на паўзу. Ды і Адам Асманавіч даў зразумець, што конкурсы конкурсамі, але трэба засяродзіцца на прафесійным развіцці і творчасці. І ніхто не адмяняў школу і проста нармальнае дзяцінства. Радзівон — аматар футбола, гуляе з хлопцамі ў двары. Неяк сказаў, што хацеў бы наведваць футбольную секцыю. Мы селі, распісалі дзень ледзь не па хвілінах, і сыну прыйшлося рабіць выбар, чаму аддаць перавагу. Пакуль перамагла музыка.

Думаю, гэта вялікі поспех, што Радзівон трапіў у музычны тэатр і мае магчымасць выступаць на адной сцэне з сапраўднымі прафесіяналамі. Чаго вартыя парады ад народнай артысткі Наталлі Гайды ці заслужанага артыста Віктара Цыркуновіча! Не сакрэт, што многія педагогі робяць "копіі сябе" з вучняў. Адам Асманавіч і Маргарыта Віктараўна ў першую чаргу шануюць асобу вучня і даюць магчымасць для рэалізацыі. Гэта цудоўна.

— Што вас, Аляксей, больш за ўсё здзіўляе ў сыне?

— Яго працаздольнасць, сканцэнтраванасць на пэўнай задачы. Прызнаюся, я ў яго ўзросце быў больш легкадумны. Але галоўнае, што ён застаецца дзіцем, мне вельмі не хацелася б, каб хлопчык ператварыўся ў маленькага дарослага.

— Як вы звычайна праводзіце адпачынак?

— Апошнія два гады — з тэатрам на гастролях. Часам сумяшчаем карыснае з прыемным. Гэтай вясной былі ў Маскве, убачылі Крэмль і прынялі ўдзел у конкурсе, які праводзіць Мікалай Агуцін.

Радзівон заняў там першае месца. Улетку былі на гастролях у Туле з праграмай "То ли еще было" з песнямі Эдуарда Ханка. Вядучым канцэрта быў сам Эдуард Сямёнавіч. 

Выхадныя дні заўсёды праводзім разам. Мы любім падарожнічаць. Калі Радзівон быў маленькі, паспелі з’ездзіць на мора. Пакуль далёкія вандроўкі на паўзе з-за складанай лагістыкі. Мы з задавальненнем ездзім па Беларусі, нядаўна наведалі Брэст. Радзівон прыняў удзел у конкурсе вакалістаў імя М. І. Арэнскай і заняў першае месца ў намінацыі "Акадэмічны вакал", першае месца ў намінацыі "Эстрадны вакал". Радзівону было вельмі цікава ў Брэсце, асабліва ўразіла Брэсцкая крэпасць і гісторыі яе абаронцаў. У найбліжэйшы час планую паказаць сыну Віцебск.

Сын: "Тата — мой сябар"

— Радзівон, у цябе даволі насычаны графік: учора — удзел у выязным канцэрце, сёння — рэпетыцыя ў тэатры. У школе адпускаюць? Вучобу не закінуў?

— У школе адпускаюць, а калі трэба, то Вольга Іванаўна Барысевіч, мая настаўніца, можа індывідуальна правесці са мной занятак пасля ўрокаў. Я заўсёды выступаю на школьных мерапрыемствах і раблю гэта з вялікім задавальненнем.

14_1_4

— Што табе падабаецца ў тэатры?

— Усё! У мяне выдатныя педагогі: Адам Асманавіч Мурзіч і Маргарыта Віктараўна Александровіч. Наогул тут усе дарослыя цудоўныя! Наш дырыжор Мікалай Уладзіміравіч Макарэвіч напісаў для мяне некалькі песень. Падабаюцца спектаклі, у якіх удзельнічаю. Люблю спяваць у гала-канцэртах. 

— А на гастролі падабаецца ездзіць?

— Вельмі. Гэта ж цікава — убачыць новае месца, розныя гарады сваёй краіны! І проста выдатна ехаць у высокім аўтобусе і ўсё разглядаць па дарозе.

— Скажы, Радзівон, а грошы табе плацяць за працу ў тэатры?

— Так, усім дзецям, якія ўдзельнічаюць у пастаноўках тэатра, плацяць. Гэта мае асабістыя грошы, якімі магу распараджацца самастойна.

— Раскажаш, што купляеш на іх?

— Трачу палову, астатнія кладу ў скарбонку. Купляю што-небудзь патрэбнае, напрыклад, футбольныя пальчаткі. Яшчэ хачу плакат з аўтографам Мусліма Магамаева. Мы з татам глядзелі ў інтэрнэце, знайшлі толькі ў Расіі. Адкрыю калі-небудзь скарбонку, палічу, колькі там грошай, тады падумаю, як іх лепш патраціць.

— Тата неяк абмяжоўвае твой час у інтэрнэце?

— У гэтым няма неабходнасці, у мяне мала часу на інтэрнэт. Заходжу па справе. Мне цікава было даведацца біяграфію Мусліма Магамаева, Валерыя Абадзінскага, Вадзіма Мулермана. Магамаеў і Мулерман нарадзіліся 17 і 18 жніўня, а я — 19 жніўня.

— У будучыні ўяўляеш сябе артыстам?

— Так далёка не зазіраю. Мне толькі 10 гадоў, не ведаю, што мне будзе цікава праз пяць. Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна.

— А можаш адным словам ахарактарызаваць свайго тату?

— Ён — мой сябар!

Маргарыта Драздова
"Літаратура і мастацтва". - 2025. - 15 студз.

Матэрыял у газете



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: