Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Прыгоды чамаданчыка (2002 г., Культура)

Прыгоды чамаданчыка (2002 г., Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПРЫГОДЫ ЧАМАДАНЧЫКА

Салісты балета Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў Юлія Дзятко i Канстанцін Кузняцоў сустракалі Новы год, як i належыцъ артыстам, на навагоднім балі. Вось толькі баль той праходзіў не ў Miнскy, а ў Гранд-гатэлі сталіцы Нарвегіі. Прычым на гэтым 6алі беларускія артысты не публіку забаўлялі, а самі весяліліся. I пры гэтым знаходзіліся не ў турыстычнай вандроўцы, а на гастролях.

– Мы былі проста не падрыхтаваныя да такога сапраўды каралеўскага прыёму, – расказваў Косця. – На гэты баль, які славіцца па ўсёй Еўропе, з'язджаюцца заможныя госці са ўсіх куткоў свету, бо сустрэць там калядныя святы лічыцца верхам прэстыжу.

– I сярод тых мільянераў – нават не "новыя 6еларусы", а звычайныя "сярэднезабяспечаныя", калі не сказаць горш, беларускія грамадзяне.

– Добра яшчэ, у Юлі было вечаровае ўбранне. Мне ж давялося палохаць публіку джынсамі i футболкай. Уяўляеце, усе вакол у смокінгах, а я… Такія вось калядныя прыгоды.

I тут у размову ўступіла Юля:

– Прыгоды пачаліся яшчэ тады, калі падчас авіярэйсу згубіўся наш чамадан. Ці нават яшчэ раней, калі згубіліся нашы авіябілеты.

– Мы ж напачатку выступалі ў ЗША, – растлумачыў Косця. – Уяўляеце? Прылятаем у Маскву, а недзе ў камп'ютэры атрымаўся збой, i нашы далейшыя квіткі нібыта не аплочаныя. Каб не наш артыстычны дырэктар Эла Ігнаценка, якая здолела хутка вырашыць гэту праблему, не ўбачыцъ бы нам Амерыкі. А так у Х’юстане (штат Тэхас) танцавалі "Шчаўкунчыка", ды яшчэ ў харэаграфіі Бэна Стывенсана.

– Развучвалі дома па відэакасеце, – дадала Юля, – рэпеціравалі з галоўным балетмайстрам нашага тэара Нінай Мікалаеўнай Дзячэнка. Паводле задумы, у розных частках спектакля дзве розныя выканальніцы. Я выходзіла ў другім акце, а ў першым Косця танцаваў з Лорай Андэрсан. 

– Яна першая з афраамерыканскіх танцоўшчыц, хто атрымаў статус "прымы-балерыны", – працягваў Косця. – Увогуле ж х'юстанская трупа лічыцца трэцяй ў ЗША па cвaiм узроўні i маштабах. У ёй вельмі маладыя i добра падрыхтаваныя артысты. Вядучых пар ажно пяць. "Шчаўкунчыка" яны давалі 35 спектакляў запар, так што салісты, як кажуць, "выстройваліся ў чаргу".

Я слухала і сама сабой напрошвалася думка: калі пры такой колькасці cвaix уласных балетных "прынцаў і прынцэс" запрашаюць яшчэ і нашых салістаў, якія для гэтага выступлення павінны пераляцець праз цэлы кантынент, дык ужо адно гэта з'яўляецца паказальнікам сапраўды сусветнага ўзроўню беларускіх танцоўшчыкаў. А калі пасля ЗША Юля з Косцем спяшаюцца у Осла, каб прыняць удзел у калядным гала-канцэрце на сцэне Нарвежскай каралеўскай оперы, дык гэта толькі пацвярждае ісціну.

– У Осла мы танцавалі фрагмент з "Арлекінады", а таксама нашага ''гусіка" (парадыйнае Adagio, якое ставіў для Юлі з Косцем Раду Паклітару на музыку з "Лебядзінага возера" Чайкоўскага). Звычайна гэты нумар ішоў у нас пад фанаграму, але ў Нарвежскай каралеўскай оперы гэта не прынята. Так што сваё Adagio мы упершыню танцавалі з аркестрам – без адзінай рэпетыцыі, толькі ўдакладнілі тэмп з дырыжорам.

– А што больш за ўсё ўразіла, здзівіла падчас амерыканска-нарвежскай паездкі?

– У Х’юстане – тое, што а 5-ай гадзіне вечара горад амаль вымірае, нават рэстараны ўсе зачыняюцца. А ў Осла – увесь гэты город, што зачароўвае старадаўняй еўрапейскай прыгажосцю, Палац караля Нарвегіі, які мы бачылі з вокнаў, дый сам Гранд-гатэль, дзе нас пасялілі. Уяўляеце, мы жылі ў нумары, дзе спыняліся Нобелеўскія лаурэаты, Лучана Павароці, Майкл Джэксан.

– А было што-небудзь, што расчаравала?

I тут меркаванні маіх суразмоўцаў падзяліліся. Косця падхапіў жартоўны струмень:

– Расчаравала? Тратуары з падагрэвам. Бо, па-першае, грошы на вецер, а па-другое, расхалоджваецца спартыўны азарт. Ідзеш – i ніякага табе выпрабавання, ніякай бясплатнай (!) трэніроўкі на падтрымку раўнавагі.

Юля ўсміхнулася, але засталася прыхільніцай жорсткага рэалізму:

– Наш чамадан губляўся двойчы. Другі раз – па дарозе дамоў. І пакуль яго, між іншым, не знайшлі. Хаця ёсць надзея, што ён затрымаўся недзе ў Парыжы.

– Адное суцяшае, – завяршыў Косця. – Навучаныя горкім вопытам, мы сталі разумнейшымі i сцэнічныя cтpoi больш у багаж не здавалі: паклалі ў чамадан-асабістыя рэчы і падарункі.

P.S. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, чамадан знайшоўся!

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2002. – 12–18 студз.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: