Главная \ Пресса \ Прысуджана, нададзена, уручана… (1992 г., Літаратура і мастацтва)
« Назад

ПРЫСУДЖАНА, НАДАДЗЕНА, УРУЧАНА…

10 красавіка на пасяджэнні камісіі, якая збіраецца раз на тры гады, прысуджаны прэміі Міністэрства культуры і Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь у галіне тэатральнага мастацтва. Прэмія імя Л. Александроўснай будзе ўручана народнай артыстцы Беларусі Н. Гайдзе за выкананне ролі Джуліі ў аднайменнай пастаноўцы Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Прэмія імя I. Буйніцкага – народнаму артысту СССР Р. Янкоўскаму за ролю Швітэра ў спектаклі "Метэор" і Пятра І ў спектаклі "Хрыстос і Антыхрыст" у Рускім тэатры Беларусі. У галіне сцэнаграфіі прэмію імя Е. Міровіча атрымаў заслужаны дзеяч мастацтваў Б. Герлаван за афармленне спектакляў "Страсці па Аўдзею" і "Тутэйшыя" ў Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Прэмія імя Л. Мазалеўскай прыпала на творчую групу ў складзе рэжысёра А. Ляляўскага, мастака А. Фаміной і кампазітара У. Кандрусевіча за пастаноўку "Сымона-музыкі" ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі. Прэмія ў галіне тэатразнаўства імя К. Крапівы ўручана доктару мастацтвазнаўства У. Няфёду за кнігі "Мікалай Кавязін. Жыццё і творчасць" і "Ігнат Буйніцкі – бацька беларуснага тэатра".

Л. КУЗЬМІНА.
Літаратура і мастацтва. – 1992. – 17 крас.