Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Роднае, крэўнае (2006 г., Мастацтва)

Роднае, крэўнае (2006 г., Мастацтва)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

РОДНАЕ, КРЭЎНАЕ

Лёс беларускага латыша Арнольда Ранцанца унікальны настолькі, наколькі унікальнай, супярэчлівай i пакручастай была эпоха сталінскага царавання. Заслужаны артыст Беларусі i Украіны, адзін з вядучых акцёраў Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра толькі ў 60 гадоў даведаўся, што ён – латыш, што бацька яго – беспадстаўна рэпрэсаваны ў 1943-м... 

Арнольд Аляксандравіч выхоўваўся ў ciбiрскіх дзіцячых дамах, пра бацькоў cвaix не ведаў нічога. Жыў, як кажуць, без роду, без племені. Як i многія равеснікі Вялікай Перамогі, паступіў у рамеснае вучылішча. Любіў спяваць, у самадзейных гуртках лічыўся першым. Таму на завод уладкоўвацца не пайшоў. Ужо тады выпрацаваў асноўнае жыццёвае крэда: займацца трэба сваёй справай. Пacтyпіў у балетную студыю Краснаярскага тэатра аперэты, стаў танцорам кардэбалету. Потым скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут. Стаў драматычным акцёрам. Вярнуўся ў Краснаярск, працаваў пэўны час у Kipaўскім драмтэатры, у Крыварожскім музычна-драматычным рускім тэатры. Жыццё наладжвалася, турбавала xiбa толькі адзінае: адкуль прозвішча такое? 

У 1978 годзе, заўважыўшы неардынарнасць акцёра, зaпpacілі яго ў Mінск. З таго часу Арнольд Ранцанц – акцёр Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Знаны, аўтарытэтны, самабытны ў музычным увасабленні вобразаў (нават прыз Саюза тэатральных дзеячаў за гэта атрымаў). А лёгкасць сцэнічнага існавання пры выкананні безлічы характарных роляў (не толькi камедыйных), пра якую пастаянна гавораць тэатральныя крытыкі, тлумачыцца універсальнасцю сінтэтычнага прафесійнага майстэрства А. Ранцанца. Танцор, спявак, драматычны акцёр. Вынікам сінтэзу – творчая неўтаймоўнасць, высокая выканальніцкая культура, цудоўнае адчуванне партнёра, інтэлігентнасць (зрэшты, па словах акцёра, менавіта ўсім гэтым i славіцца наш музтэатр). Няма спектакля ў рэпертуары калектыву, дзе б Ранцанц не прымаў самага чыннага ўдзелу. Але зараз не пра гэта... 

Летась, калі Арнольд Аляксандравіч рыхтаваў да 60-годдзя бенефісны спектакль, з Вентспілса нечакана патэлефанаваў нехта Яніс Ранцанс. Ягоная жонка, беларуска, наведаўшы родны Гомель, выпадкова натрапіла на газету з нататкам пра артыста Арнольда Ранцанца. Здзіўленая падабенствам прозвішчаў прывезла газету ў Вентспілс. Менавіта "цёзка" Яніс Ранцанс i дапамог нацыянальнай самаідэнтыфікацыі Арнольда Ранцанца, параіўшы звярнуцца ў Краснаярскі край з запытам: а раптам метрыкі ці іншыя архіўныя дакументы захаваліся? Так, захаваліся. Тады i высветлілася з apxіўных гулагаўскіх даных, што бацька Ранцанца – Аляксандр Антонавіч (латыш), маці – Эльза Сямёнаўна (фінка). У час вайны бацьку, у ліку многіх іншых латышоў, арыштавалі i дэпартавалі ў Ciбip на лесанарыхтоўкі. У лагерах ён i пазнаёміўся з Эльзай Мондунэн. Тут, у сталінскай няволі, i нарадзіўся Арнольд Ранцанц, pycкi па пашпарце, латыш па родзе. Як высветлілася, бацьку вызвалілі пасля вайны. Ён вярнуўся ў родны горад Кулдыга, што ў прадмесці Вентспілса. Памёр у 1954 годзе. Рэабілітаваны. Шмат яшчэ ў гэтай гісторыі таямнічага, нявысветленага, незразумелага... 

Па запрашэнні Яніса Ранцанса Арнольд Аляксандравіч з групай акцёраў наведаў Латвію. Канцэрты, як i заўжды, прайшлі з поспехам. А. Ранцанц пабываў i на радзіме бацькі. Трох братоў, на жаль, у жывых не заспеў, а вось з пляменнікам Угісам пазнаёміўся. Музыкант па прафесіі, ён у гонар надзвычайнай падзеі склаў песню "Родныя кpai", якую i выканаў Арнольд Ранцанц. 

– Я вельмі рады, што знайшоў свае карані, – прызнаецца Арнольд Аляксандравіч, – што адчуў спрычыненасць да самабытнай латышскай нацыі. Але не хачу хлусіць – надзвычай люблю Беларусь, адкрытых i вельмі шчырых беларускіх людзей, непаўторную беларускую культуру. Усё гэта для мяне – таксама вельмi роднае, крэўнае. Я люблю свой тэатр, сваю акцёрскую прафесію. Менавіта на беларускай зямлі я займаюся любімай справай, якая прыносіць мне безліч творчага задавальнення...

Яўген РАГIН. 
Мастацтва. – 2006. – № 5. 



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: