Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Шчасце акцёра (1976 г., Беларусь)

Шчасце акцёра (1976 г., Беларусь)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ШЧАСЦЕ АКЦЁРА

Мы ўпэўнена пераступілі парог 1976 года і крочым насустрач яго першай вясне. Дзевятая пяцігодка стала ўжо гісторыяй, сёння мы здзяйсняем велічныя планы дзесятай. Час, што аддзяляе нас ад XXIV з'езда партыі, прынёс і мне як актрысе шмат радасці. У 1970 годзе я скончыла завочнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута імя Гнесіных, атрымала вышэйшую музычна-педагагічную адукацыю. Але амаль самай радаснай падзеяй за гэты час было адкрыццё ў Мінску тэатра музычнай камедыі. За гады дзевятай пяцігодкі ён вырас, стаў трывала на ногі. 

Я нарадзілася ў Мінску. Працаваць мне давялося ў лепшых музычных тэатрах Саюза. Але ўвесь час я марыла жыць і працаваць у роднай Беларусі, у родным горадзе. I мара мая здзейснілася: сёння я – салістка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Не менш знамянальнай падзеяй у маім жыцці было і тое, што мяне прынялі ў члены КПСС. 

Завяршальны год дзевятай пяцігодкі быў для нашага тэатра нібыта праверкай на творчую сталасць. Калі краіна адзначала 30-годдзе вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй, наш калектыў падрыхтаваў своеасаблівы трыпціх – тры спектаклі, прысвечаныя гераічнай Савецкай Арміі: "Вяселле ў Малінаўцы" Аляксандрава, "Чацвёра з вуліцы Жанны" Сандлера і "Патрабуецца гераіня..." Баснера. 

Паставіў гэтыя спектаклі лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола заслужаны дзеяч мастацтва УССР А. Барсегян. Пастаноўкі – сур'ёзная работа ўсяго калектыву. Усе спектаклі карысталіся поспехам у гледача і былі адзначаны прэсай. А за пастаноўку "Вяселля ў Малінаўцы" на ўсесаюзным конкурсе на лепшы спектакль наш тэатр атрымаў Ганаровы дыплом Міністэрства культуры СССР. 

Знамянальны мінулы год і тым, што гэта быў Міжнародны год жанчыны. Для мяне ён выдаўся вельмі плённым – я была занята ва ўсіх трох юбілейных спектаклях, дзе сыграла тры абсалютна розныя па характары ролі. Працаваць над імі было вельмі цікава. 

Летам наш тэатр выязджаў на гастролі ў братнюю Украіну, з вялікім поспехам выступаў у Данецку і Запарожжы. Гастролі нашы супалі з правядзеннем Дзён беларускай літаратуры і мастацтва. З незвычайнай цеплынёй прымалі ўкраінскія гледачы нашу "Паўлінку", музыку да якой напісаў Юрый Семяняка. 

Шмат у нас задум і на гэты год, першы год дзесятай пяцігодкі, адзначаны такімі знамянальнымі падзеямі, як XXV з'езд КПСС і XXVIII з'езд Кампартыі Беларусі. Усесаюзнаму форуму камуністаў мы прысвячаем спектакль "Бабскі бунт" па матывах казачых апавяданняў М. Шолахава. 

Кожная новая роля – гэта хваляванне, творчы пошук. I сваё шчасце я бачу ў плённай працы, і толькі ў працы. Кожны акцёр павінен увесь час ствараць нешта новае, неабходнае, часцей паяўляцца на сцэне і прыносіць людзям радасць. 

Н. РЭВІНСКАЯ,  заслужаная артыстка РСФСР. 
Беларусь. – 1976. – № 3. – С. 2.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: