Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Сольная гастроль Наталлі Гайды. Па Беларусі (1998 г., Народная газета)

Сольная гастроль Наталлі Гайды. Па Беларусі (1998 г., Народная газета)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СОЛЬНАЯ ГАСТРОЛЬ НАТАЛЛІ ГАЙДЫ. ПА БЕЛАРУСІ

Калі б яна ўсё ж скончыла юрыдычны факультэт, то хутчэй за ўсё стала б неблагім адвакатам ці нават суддзёй. Чаму такая ўпэўненасць? Ды таму, што Наталля Гайда з ліку тых жанчын, якія калі ўжо бяруцца за нейкую справу, то імкнуцца дасягнуць у ёй вяршынь майстэрства. Але ж сказана: свой лёс і на кані не абскачаш. Яна стала спявачкай, бо так было наканавана лёсам. Зрэшты, па-іншаму і быць не магло: з такім прыгожым голасам, якім адарыў яе Усявышні, з такою вабнай знешнасцю і паставаю каралеўны, якія ўзяла яна ад сваіх бацькоў і матухны-прыроды, хіба можна ўявіць нейкі іншы шлях, акрамя сцэнічнага?!

Наўрад ці.

У чатырнаццатым сусветным выданні "Хто ёсць хто" (знакамітыя жанчыны сучаснасці) адведзена цэлая старонка, прысвечаная ёй – актрысе, народнай артыстцы Беларусі, салістцы Тэатра музычнай камедыі Наталлі Гайдзе. А ў 1997–1998 гадах Сусветны біяграфічны цэнтр (Кембрыдж, Англія) назваў яе "Чалавекам года".

Але ж не гэтая, няхай сабе і радасная, прыемная навіна з Туманнага Альбіёна падштурхнула Наталлю Віктараўну наладзіць прэс-канферэнцыю, якая адбылася заўчора ў Грамадскім прэс-цэнтры сталіцы…

– Лепей бы мяне назвалі Чалавекам года ў маёй роднай Беларусі, – усміхаліся яе вочы, – але ўсё роўна прыемна, што тут скажаш. А ўвогуле, – паведаміла журналістам Наталля Гайда, – само гэтае выданне, кніга "Чалавек года" – даволі дарагая рэч. Добра, што знайшліся спонсары-дабрадзеі ды выкупілі яе для мяне.

На пытанне, ці памянялася нешта ў творчым альбо асабістым жыцці ў сувязі з прызнаннем яе "Чалавекам года", актрыса адказала, што нічога звышасаблівага не прадбачыцца. Так, ёсць запрашэнні паўдзельнічаць у тых ці іншых міжнародных фестывалях, але ўсё гэта за свой кошт.

– Ці ж вы не ведаеце, наколькі багатыя беларускія артысты, каб дазволіць сабе такую раскошу?..

Але вернемся да галоўнага, дзеля чаго і ладзілася прэс-канферэнцыя. Актрыса паведаміла, што мае намер у пярэдадзень сваіх юбілеяў ажыццявіць вялікі канцэртны тур па гарадах Беларусі. Гэтая смелая, як яна сказала, ідэя нарадзілася дзесьці ў маі, а ўжо 5-6 снежня першыя з запланаваных 25-30 канцэртаў пройдуць на Міншчыне – у Жодзіне, Барысаве і Чэрвені.

– Некалі выяздныя сольныя канцэрты былі для мяне звычайнай справай, – дзялілася сваімі думкамі-разважаннямі прымадонна аперэты. – Я аб'ездзіла ледзь не ўсю Беларусь. I для мяне не ў навіну прасёлкавыя дарогі, не дужа самавітыя залы і гасцініцы. Галоўнае для артыста – удзячная публіка і самі канцэрты.

Арганізатары тура паведамілі, што юбілейнае турнэ праляжа праз усе вобласці. Канцэрты пройдуць не толькі ў абласных цэнтрах, але і ў найбольш буйных раённых гарадах.

Адказваючы на пытанні журналістаў, спявачка сказала, што з радасцю сустрэнецца са сваімі паклоннікамі не толькі ў глядзельнай зале, але і на прадпрыемствах, усюды, куды яе паклічуць.

– Я не магу надзівіцца на нашу публіку, – гаварыла яна. – Вы паглядзіце, жыццё зараз – самі ведаеце якое, а народ тым не менш штовечар запаўняе тэатры. Ці не парадокс?! У нашым тэатры – аншлаг…

Турнэ закончыцца (па плану гэта недзе бліжэй да мая будучага года) вялікім канцэртам-рэвю, свайго роду творчым вечарам, пасля якога прымадонна аперэты, па яе славах, ужо наўрад ці будзе выступаць з сольнымі канцэртамі.

Георгій ЧЫГІР.
Народная газета. – 1998. – 4 снеж. – С. 9.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: