Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Сотая сустрэча з Несцеркам (1987 г., Літаратура і мастацтва)

Сотая сустрэча з Несцеркам (1987 г., Літаратура і мастацтва)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СОТАЯ СУСТРЭЧА З НЕСЦЕРКАМ

Папулярны фальклорны герой, які ўвасобіў лепшыя якасці беларускага народа – несумненна, Несцерка. Сёння без гэтага героя цяжка ўявіць творчасць калектыву Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. У яго рэпертуары спектакль "Несцерка" – доўгажыхар. Ён створаны на лібрэта Віталя і Артура Вольскіх кампазітарам Рыгорам Сурусам. Смеласцю, гумарам, прыроднай дабрынёй і дасціпнасцю, абвостраным пачуццём справядлівасці адметны герой спектакля, увасоблены Канстанцінам Лосевым. З 1979 года "Несцерка" на сцэне тэатра. Сёлета 5 сакавіка ён прайшоў у соты раз: радасная падзея ў нашым музычным жыцці.

– Словамі ўдзячнасці хочацца ўспомніць сёння пастаноўшчыкаў спектакля, – гаворыць кампазітар Р. Сурус. – Музычны кіраўнік пастаноўкі Іосіф Абраміс з пачатку сваёй работы ў тэатры цёпла аднёсся да "Несцеркі". Трэба сказаць пра работу іншых дырыжораў: Віктара Валатковіча, Анатоля Лапунова, Аляксандра Сасноўскага, рэжысёра-пастаноўшчыка Барыса Уторава, адзначыць фантазію сцэнографа Барыса Герлавана. Сапраўднае веданне беларускага народнага танца паказаў у пастаноўцы народных сцэн балетмайстар Сямён Дрэчын. Захоплена працуе з хорам хормайстар Н. Андросава.

Цяпер, на сотым паказе, спектакль выглядаў яшчэ больш зладжаным, чым на прэм'еры. Акцёры, літаральна ўсе, радасна, быццам імправізуючы, іграюць гэтую народную камедыю і захапляюць публіку.

Галоўнай заслугай кампазітара можна лічыць плённае ўвасабленне ў "Несцерку" беларускага нацыянальнага меласу, народны каларыт музыкі спектакля. Не выпадкова менавіта "Несцеркам" наш тэатр музкамедыі адкрываў гастролі ў Ленінградзе, Гомелі, Віцебску, Бабруйску. Гэты твор быў пастаўлены на Украіне ў Нікалаеўскім музычным тэатры.

У час XII Сусветнага фестывалю моладзі ў Маскве, калі ў парку культуры і адпачынку імя Горкага, у Беларускім культурным цэнтры выконваліся ўрыўкі са спектакля, галоўным героем дня, гаспадаром і цэнтрам увагі быў сам Несцерка – Канстанцін Лосеў. Да яго падыходзілі людзі, разнамоўныя галасы цікавіліся: што гэта эа вобраз – Несцерка, як зроблены ягоны ўбор, цікавіліся нейкімі моўнымі абаротамі, распытвалі пра беларускія звычаі, традыцыі. I на роспыты артыст знаходзіў цікавыя адказы, рэагаваў жыва, мудра, дасціпна, у духу вобраэа. Жывы Несцерка, быццам сышоўшы з музычнай сцэны, апынуўся сярод сённяшніх людзей.

А. ВАЙНШТЭЙН.
Літаратура і мастацтва. – 1987. – 3 крас. – С.4.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: