Главная \ Пресса \ Стратэгія свята (2010 г., Культура)
« Назад

СТРАТЭГІЯ СВЯТА

press2010-187a 8 кастрычніка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр гасцінна раскрыў дзверы перад супрацоўнікамі бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і метадычных цэнтраў, мастакамі, артыстамі і музыкантамі з усёй краіны. У гэты дзень на сцэне славутай установы адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры. 

press2010-187c Пра ролю культуры і тых, хто працуе ў гэтай сферы, у жыцці краіны прамовіў са сцэны міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Таксама ён акрэсліў перспектыўныя стратэгічныя кірункі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў, вызначаныя праектам Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2011–2015 гг. Міністр уручыў і шматлікія ўзнагароды дзеячам культуры і мастацтва.

Урачысты настрой гасцям тэатра стваралі маладыя і знаныя артысты ў святочнай канцэртнай праграме.

Фота Юрыя ІВАНОВА.
Культура. – 2010. – 16–22 кастр. – С. 3.

На здымках: Павел Латушка ўзнагароджвае Анатоля Сінкаўца; салістка Музычнага тэатра Рына Івакіры.